https://bel.sputnik.by/20221122/poshukavk-pratsyagvayuts-vyyalyats-mny-znklykh-bez-vestak-saldat-1069363187.html
Пошукавікі працягваюць выяўляць імёны зніклых без вестак салдат
Пошукавікі працягваюць выяўляць імёны зніклых без вестак салдат
Sputnik Беларусь
Пошукавая археалагічная экспедыцыя групы ваенна-патрыятычнага клуба "Рассвет" з Арзамаса прайшла ў Магілёўскай вобласці. 22.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-22T17:55+0300
2022-11-22T17:55+0300
2023-05-05T19:46+0300
саюзная дзяржава
расія
беларусь
пошукавік
вялікая айчынная вайна
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
захад
магілёўская вобласць
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069356973_0:0:3157:1776_1920x0_80_0_0_80455b4c772b3662c2c02efec674ee28.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Расія і Беларусь не дазволяць калектыўнаму Захаду перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, заявілі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Як адзначылі беларускія і расійскія эксперты, на фоне санкцый і беспрэцэдэнтнага палітычнага націску калектыўны Захад імкнецца перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны, прынізіць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам, больш за тое, выставіць Савецкую Армію, якая вызваліла Еўропу ад нацызму, у ролі нейкага агрэсара.Як расказаў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін, работа па захаванні гістарычнай памяці, увекавечанні подзвігу народа ў Расіі і Беларусі не спынялася ніколі. Сёння яна атрымала новае развіццё.Ён адзначыў, што ўжо больш за дзесяць гадоў у рэспубліцы разам з беларускімі калегамі працуе пошукавая група ваенна-патрыятычнага клуба "Рассвет" з горада Арзамас. Ніжагародцам назовы беларускіх гарадоў і вёсак добра знаёмыя. Іх у лістах з перадавой згадвалі франтавікі, адсюль ішлі на радзіму салдат пахавальныя."Часткі, сфарміраваныя ў Ніжагародскай вобласці, у 1941 годзе вялі цяжкія баі ў Магілёўскай вобласці. Потым, у 1944-м, прама па гэтых жа месцах ужо ішлі, вызваляючы Беларусь", - сказаў Дудкін.Многія засталіся ў беларускай зямлі назаўжды. Лёсы шматлікіх зніклых без вестак не вядомы да гэтага часу. Запоўніць белыя плямы ў гісторыі дакладнай інфармацыяй закліканы экспедыцыі пошукавага атрада "Рассвет". У яго шыхце амаль палова – гэта падлеткі. У наваколлях вёскі Самулкі Чавускага раёна было знойдзена раней невядомае пахаванне воінаў Чырвонай арміі 1941 года.Больш не зніклыя без вестак"У траіх байцоў, астанкі якіх паднялі, знайшлі так званыя медальёны. І калі іх выявілі, то яны былі ў ідэальным стане. Яшчэ сем былі накіраваны на крыміналістычную экспертызу для ўстанаўлення імён і адрасоў загінулых. Гэта важна для пошуку сваякоў, каб яны, нарэшце, даведаліся пра лёс сваіх продкаў, маглі прыехаць і пакланіцца магілам", - сказаў Дудкін.Праца заняла некалькі месяцаў. У выніку 21 лістапада на сваім рэсурсе ў інтэрнэце пошукавы клуб "Рассвет" назваў прозвішчы чатырох чырвонаармейцаў з сібірскай дывізіі, якая ваявала побач з ніжагародцамі. Усе салдаты ўраджэнцы Краснаярскага краю: Загуменных Андрэй Ягоравіч, 1920 г.н., Навасёлаў Міхаіл Аляксеевіч, 1921 г.н., Шчарбачэнка Мікалай Кірылавіч, 1921 г.н., Буткін Філіп Міхеевіч, 1921 г.н.Прадстаўнік міжнароднай грамадскай арганізацыі "Брацтва беларусаў і расіян" Сяргей Собалеў адзначыў у сваім выступленні, што інфармацыя, адноўленая пошукавікамі, бясцэнная. Яна пралівае святло не толькі на асобныя лёсы, але і на малавядомыя бітвы Вялікай Айчыннай.Удзельнікі круглага стала расказалі, што атрад "Рассвет" ужо запланаваў пошукавыя работы на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
магілёўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069356973_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_b25c8593c5a390c8401f7282c2a3dc64.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, пошукавік, вялікая айчынная вайна, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, захад, магілёўская вобласць, гісторыя, дзень перамогі - 2023
саюзная дзяржава, расія, беларусь, пошукавік, вялікая айчынная вайна, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, захад, магілёўская вобласць, гісторыя, дзень перамогі - 2023
Пошукавікі працягваюць выяўляць імёны зніклых без вестак салдат
17:55 22.11.2022 (абноўлена: 19:46 05.05.2023) Пошукавая археалагічная экспедыцыя групы ваенна-патрыятычнага клуба "Рассвет" з Арзамаса прайшла ў Магілёўскай вобласці.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Расія і Беларусь не дазволяць калектыўнаму Захаду перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, заявілі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Як адзначылі беларускія і расійскія эксперты, на фоне санкцый і беспрэцэдэнтнага палітычнага націску калектыўны Захад імкнецца перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны, прынізіць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам, больш за тое, выставіць Савецкую Армію, якая вызваліла Еўропу ад нацызму, у ролі нейкага агрэсара.
Як расказаў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін, работа па захаванні гістарычнай памяці, увекавечанні подзвігу народа ў Расіі і Беларусі не спынялася ніколі. Сёння яна атрымала новае развіццё.
"Цяпер у той сітуацыі, у якой знаходзяцца і Рэспубліка Беларусь, і Расійская Федэрацыя, як ніколі важна менавіта моладзі даць успомніць вось той вялікі подзвіг, які здзейснілі дзяды, прадзеды і прапрадзеды. Неабходна даваць ім правільную адзнаку і правільную інфармацыю аб тым жаху, праз які прайшоў наш народ як на фронце, так і ў тыле", - сказаў Дудкін.
Ён адзначыў, што ўжо больш за дзесяць гадоў у рэспубліцы разам з беларускімі калегамі працуе пошукавая група ваенна-патрыятычнага клуба "Рассвет" з горада Арзамас. Ніжагародцам назовы беларускіх гарадоў і вёсак добра знаёмыя. Іх у лістах з перадавой згадвалі франтавікі, адсюль ішлі на радзіму салдат пахавальныя.
"Часткі, сфарміраваныя ў Ніжагародскай вобласці, у 1941 годзе вялі цяжкія баі ў Магілёўскай вобласці. Потым, у 1944-м, прама па гэтых жа месцах ужо ішлі, вызваляючы Беларусь", - сказаў Дудкін.
Многія засталіся ў беларускай зямлі назаўжды. Лёсы шматлікіх зніклых без вестак не вядомы да гэтага часу. Запоўніць белыя плямы ў гісторыі дакладнай інфармацыяй закліканы экспедыцыі пошукавага атрада "Рассвет". У яго шыхце амаль палова – гэта падлеткі. У наваколлях вёскі Самулкі Чавускага раёна было знойдзена раней невядомае пахаванне воінаў Чырвонай арміі 1941 года.
Больш не зніклыя без вестак
"У траіх байцоў, астанкі якіх паднялі, знайшлі так званыя медальёны. І калі іх выявілі, то яны былі ў ідэальным стане. Яшчэ сем былі накіраваны на крыміналістычную экспертызу для ўстанаўлення імён і адрасоў загінулых. Гэта важна для пошуку сваякоў, каб яны, нарэшце, даведаліся пра лёс сваіх продкаў, маглі прыехаць і пакланіцца магілам", - сказаў Дудкін.
Праца заняла некалькі месяцаў. У выніку 21 лістапада на сваім рэсурсе ў інтэрнэце пошукавы клуб "Рассвет" назваў прозвішчы чатырох чырвонаармейцаў з сібірскай дывізіі, якая ваявала побач з ніжагародцамі. Усе салдаты ўраджэнцы Краснаярскага краю: Загуменных Андрэй Ягоравіч, 1920 г.н., Навасёлаў Міхаіл Аляксеевіч, 1921 г.н., Шчарбачэнка Мікалай Кірылавіч, 1921 г.н., Буткін Філіп Міхеевіч, 1921 г.н.
Прадстаўнік міжнароднай грамадскай арганізацыі "Брацтва беларусаў і расіян" Сяргей Собалеў адзначыў у сваім выступленні, што інфармацыя, адноўленая пошукавікамі, бясцэнная. Яна пралівае святло не толькі на асобныя лёсы, але і на малавядомыя бітвы Вялікай Айчыннай.
"Пра гэта трэба расказваць моладзі. Мы падпісалі мемарандум паміж нашай арганізацыяй і прадстаўніцтвам Ніжагародскай вобласці менавіта ў сферы развіцця патрыятычнага руху, патрыятычнага выхавання. Сфарміраваны план, па якім мы крок за крокам будзем прасоўвацца", - адзначыў Собалеў.
Удзельнікі круглага стала расказалі, што атрад "Рассвет" ужо запланаваў пошукавыя работы на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Генацыд беларускага народа – абнародаваны новыя факты
Усю вайну за штурвалам Пе-2: легендарную лётчыцу сустракалі ў Брэсце – відэа