https://bel.sputnik.by/20221122/premer-belarus-nakravasya-z-aftsyynym-vztam-u-ran--sryyu-1069323131.html
Прэм’ер Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Іран і Сірыю
Прэм’ер Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Іран і Сірыю
Sputnik Беларусь
Прэм’ер-міністр плануе правесці перагаворы з кіраўніцтвам Ірана і Сірыі, а таксама прыняць удзел у беларуска-іранскім бізнес-форуме. 22.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-22T09:17+0300
2022-11-22T09:17+0300
2022-11-22T09:17+0300
раман галоўчанка
сірыя
іран
бізнес
эканоміка
беларусь
форум
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/08/1066646392_0:6:3072:1734_1920x0_80_0_0_9889e4395cddc4e4a105a0187dea4e73.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка ў аўторак накіраваўся з афіцыйным візітам у Іран і Сірыю, паведаміла прэс-служба Саўміна ў афіцыйным Telegram-канале.Акрамя таго, паводле звестак прэс-службы, 24 лістапада прэм’ер з рабочым візітам наведае Сочы, дзе ў яго запланавана сустрэча з губернатарам Краснадарскага краю.Перагледзець адносіныУ канцы ліпеня гэтага года Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Сеедам Рэза Фатэмі Амінам выказаў меркаванне, што Беларусі і Ірану трэба "па-новаму паглядзець на адносіны".Паводле яго слоў, гэта неабходна зрабіць, каб умацаваць гандлёва-эканамічныя сувязі паміж дзвюма краінамі. Разам з тым прэм’ер падкрэсліў, што ў Беларусі і Ірана ўжо наладжана вельмі добрае і канструктыўнае ўзаемадзеянне на палітычным узроўні. Пра гэта сведчыць узаемная падтрымка на міжнароднай арэне.Таксама кіраўнік урада лічыць, што краінам неабходна прыкласці намаганні, каб павялічыць тавараабарот, адкрыць новыя сферы і пашырыць супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сірыя
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/08/1066646392_187:0:2918:2048_1920x0_80_0_0_50a2e75a4b21d1ee9b99e21ae2a14d9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, сірыя, іран, бізнес, эканоміка, беларусь, форум, у свеце
раман галоўчанка, сірыя, іран, бізнес, эканоміка, беларусь, форум, у свеце
Прэм’ер Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Іран і Сірыю
Прэм’ер-міністр плануе правесці перагаворы з кіраўніцтвам Ірана і Сірыі, а таксама прыняць удзел у беларуска-іранскім бізнес-форуме.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка ў аўторак накіраваўся з афіцыйным візітам у Іран і Сірыю, паведаміла прэс-служба Саўміна ў афіцыйным Telegram-канале.
"Праграмай прадугледжаны перагаворы з кіраўніцтвам краін, удзел у беларуска-іранскім бізнес-форуме, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, паводле звестак прэс-службы, 24 лістапада прэм’ер з рабочым візітам наведае Сочы, дзе ў яго запланавана сустрэча з губернатарам Краснадарскага краю.
У канцы ліпеня гэтага года Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Сеедам Рэза Фатэмі Амінам выказаў меркаванне, што Беларусі і Ірану трэба "па-новаму паглядзець на адносіны".
Паводле яго слоў, гэта неабходна зрабіць, каб умацаваць гандлёва-эканамічныя сувязі паміж дзвюма краінамі. Разам з тым прэм’ер падкрэсліў, што ў Беларусі і Ірана ўжо наладжана вельмі добрае і канструктыўнае ўзаемадзеянне на палітычным узроўні. Пра гэта сведчыць узаемная падтрымка на міжнароднай арэне.
Таксама кіраўнік урада лічыць, што краінам неабходна прыкласці намаганні, каб павялічыць тавараабарот, адкрыць новыя сферы і пашырыць супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь