Саудаўская Аравія стварыла сенсацыю на ЧС, абгуляўшы зборную Аргенціны

© AFP 2024 / KIRILL KUDRYAVTSEVМатч чэмпіянату свету ў Катары паміж зборнымі Аргенціны і Саудаўскай Аравіі
Матч чэмпіянату свету ў Катары паміж зборнымі Аргенціны і Саудаўскай Аравіі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2022
Падпісацца
Аргенцінцы – адны з фаварытаў ЧС-2022 – нечакана ўступілі саудытам, нават гістарычны гол Месі не дапамог.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Зборная Саудаўскай Аравіі сенсацыйна абгуляла каманду Аргенціны на чэмпіянаце свету ў Катары, паведамляе Sputnik.
Матч групы С адбыўся ў аўторак на стадыёне "Лусаіл Айканік". Сустрэча завяршылася паражэннем аднаго з фаварытаў мундыялю з лікам 1:2.
На гол Ліянэля Месі (10-я хвіліна, з пенальці) саудыты адказалі дакладнымі ўдарамі Салеха Аль-Шэхры (48-я) і Саліма Аль-Даўсары (53-я).
Цікава, што Саудаўская Аравія стала першай камандай з Азіяцкай канфедэрацыі футбола, якая забіла камандзе Аргенціны больш за адзін гол у гісторыі чэмпіянатаў свету.
Такім чынам, саудыты перапынілі бяспройгрышную серыю аргенцінскай каманды з 36 матчаў. Рэкорд – 37 гульняў – належыць дзеючым чэмпіёнам Еўропы футбалістам зборнай Італіі.
Дарэчы, 35-гадовы Месі, забіўшы гол на чатырох розных чэмпіянатах свету па футболе, пабіў рэкорд зборнай Аргенціны, які належаў Дыега Марадоне і Габрыэлю Батыстуце. Таксама аргенцінец стаў пятым футбалістам, які забіў на чатырох сусветных першынствах (2006, 2014, 2018, 2022). Месі паўтарыў рэкорд па колькасці ўдзелаў у чэмпіянатах свету (пяць) і стаў 12-м футбалістам, які згуляў 20 і больш сустрэч на сусветных першынствах.
У наступным матчы зборная Аргенціны згуляе супраць каманды Мексікі, а зборная Саудаўскай Аравіі сустрэнецца з камандай Польшчы. Абедзве сустрэчы адбудуцца 26 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Усё нераспрададзенае на ЧС у Катары піва дастанецца пераможцу
Бразілія выйграе чэмпіянат свету, лічыць Пеле
Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі ЧС-2022 у Катары
Стужка навiн
0