Радыё

"Камар на фоне танка": Баранец аб закліках Чэхіі рыхтавацца да канфлікту з РФ

Баранец: армия Чехии - комар на фоне танка
Падпісацца
Што стаіць за заклікамі чэшскага генерала рыхтавацца да маштабнага супрацьстаяння з Расіяй і ці ёсць у НАТА рэальны план ваеннай кампаніі на еўрапейскім кантыненце? Меркаванне расійскага эксперта, ваеннага аглядальніка "Комсомольской правды" Віктара Баранца.
Начальнік Генеральнага штаба арміі Чэхіі Карэл Ржэка заклікаў рыхтавацца да поўнамаштабнага канфлікту з Расіяй. Гэтую заяву ваеначальнік зрабіў напярэдадні падчас інтэрв’ю для аднаго з мясцовых тэлеканалаў, паведаміла выданне Irozhlas. Па словах чыноўніка, у выпадку пачатку канфлікту паміж Расіяй і НАТА вайскоўцы з Чэхіі стануць яго ўдзельнікамі з першай хвіліны супрацьстаяння.
"Я не думаю, што гэта прыватная думка начальніка генштаба Чэхіі. Чэхія на фоне арміі НАТА еўрапейскай – гэта, прабачце, камар на шыі ў быка НАТА. І таму, канешне, разлічваць на тое, што Чэхія адыграе там нейкую ролю, – не, ні ў якім разе, гэта проста чалавек, які хацеў трошкі папіярыцца. А з іншага боку, я амаль перакананы, што гэты чалавек ведае больш, чым сказаў. Мабыць, ён быў паінфармаваны аб нейкіх планах НАТА, відаць, ён ведае, якую каманду далі ўзброеным сілам Чэхіі, да чаго ім рыхтавацца. Магчыма, такая выснова была разлічана не толькі на знешнюю аўдыторыю, але і на ўнутраную. Магчыма, гэта месэдж для самой Чэхіі, што ёй давядзецца ўдзельнічаць у вялікай вайне супраць Расіі ў складзе НАТА. Часам яны прагаворваюцца", - мяркуе Баранец.
Суразмоўнік Sputnik узгадаў і знакамітага літаратурнага персанажа – "героя Першай сусветнай вайны" бравага салдата Швейка, з паводзінамі якога таксама можна правесці некаторыя паралелі.
"Чэхі часта смяшылі народ не толькі на літаратурным фронце, але і на ваенным. Вобраз гэтага бравага камарыка, які думае гэтымі стратэгічнымі катэгорыямі, тут, вядома, праглядаецца. Але толькі па "Сеньке ли шапка"? Ці ж яму дазволілі адкрыць рот на гэты конт? Я пакуль што не чуў нейкіх антыкаментарыяў на гэтую заяву, хаця некалькі дзён таму з Вашынгтона прагучала, што НАТА не хоча вялікай вайны з Расіяй. Але часцяком у ваенных справах блеф выкарыстоўваецца як свайго роду інфармацыйная зброя, якая павінна прывесці саперніка ў зман. Мы пакуль што не бачым адмовы НАТА ад жадання выкарыстоўваць Украіну як поле бою для барацьбы з Расіяй", - рэзюміраваў Баранец.
Каментарый ваеннага аглядальніка "Комсомольской правды", палкоўніка Віктара Баранца слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захад павышае верагоднасць пачатку сусветнай вайны – Мядзведзеў
АДКБ востра неабходна ўзмацніць ваенны складальнік – Зась
Мінабароны РФ лічыць правакацыяй заявы аб "расійскіх ракетах" у Польшчы
НАТА не зможа перамагчы расійскую армію – палкоўнік МакГрэгар
Свет чакае канфлікт, якога не было з часоў Другой сусветнай – Вучыч
Стужка навiн
0