https://bel.sputnik.by/20221123/zas-pakdae-pasadu-generalnaga-sakratara-adkb--khto-yago-zments-1069394905.html
Зась пакідае пасаду генеральнага сакратара АДКБ – хто яго зменіць
Зась пакідае пасаду генеральнага сакратара АДКБ – хто яго зменіць
Sputnik Беларусь
Цяпер генеральным секратаром АДКБ з’яўляецца прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась. 23.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-23T16:42+0300
2022-11-23T16:42+0300
2022-11-23T16:42+0300
адкб
імангалі тасмагамбетаў
бяспека
станіслаў зась
беларусь
ерэван
казахстан
арменія
нікол пашынян
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069392407_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_b8dc4dfdd3a34c1bd8199b74b147bca0.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Абавязкі генеральнага сакратара АДКБ з 2023 года ў бліжэйшыя тры гады будзе выконваць прадстаўнік Казахстана, заявіў у сераду падчас саміту арганізацыі ў Ерэване прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.У 2015 годзе кіраўнікі дзяржаў арганізацыі прынялі рашэнне ўвесці прынцып ратацыі на гэтую пасаду.Цяпер генсекам АДКБ з’яўляецца прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась. На пасаду ён быў прызначаны з 1 студзеня 2020 года тэрмінам на тры гады.Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы была заснавана 14 мая 2002 года. На сёння яе членамі з’яўляюцца Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.Што вядома пра Імангалі ТасмагамбетаваНарадзіўся 9 снежня 1956 года ў Казахстане. Скончыў прыродазнаўча-геаграфічны факультэт Заходне-Казахстанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Уцямісава (ЗКДУ) – былы Уральскі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна – па спецыяльнасці "настаўнік геаграфіі і біялогіі".Працаваў трэнерам па барацьбе і боксе ў сельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе вёскі Махамбет Гур'еўскай вобласці, настаўнікам геаграфіі і біялогіі.Быў 1-м сакратаром ЦК ЛКСМ Казахстана, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі.Працаваў памочнікам прэзідэнта Казахстана, паслядоўна займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра, намесніка прэм’ер-міністра – міністра адукацыі і культуры, намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта – загадчыка арганізацыйна-кантрольнага аддзела, першага памочніка прэзідэнта, акіма Атыраускай вобласці, намесніка прэм’ер-міністра, прэм'ер-міністра, дзяржаўнага сакратара, кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, акіма Алматы, акіма Астаны, старшыні Астанінскага гарадскога філіяла НДП "Нур Атан", міністра абароны Казахстана, намесніка прэм’ер-міністра.У 2017-2019 гадах – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Расійскай Федэрацыі. 18 снежня 2019 года зняты з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Расійскай Федэрацыі, звольнены з дзяржаўнай службы і адпраўлены на пенсію па ўзросту.Кандыдат філасофскіх навук – у 1990-м абараніў дысертацыю на тэму "Светапоглядныя аспекты экалагічнай праблематыкі", праз сем гадоў атрымаў навуковае званне доктара палітычных навук (тэма дысертацыі – "Сацыяльная палітыка ў транзітных палітычных сістэмах").>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
ерэван
казахстан
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/17/1069392407_0:0:2048:1537_1920x0_80_0_0_d365f92fed5e790e9579084fb107cc51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, імангалі тасмагамбетаў, бяспека, станіслаў зась, беларусь, ерэван, казахстан, арменія, нікол пашынян, у свеце
адкб, імангалі тасмагамбетаў, бяспека, станіслаў зась, беларусь, ерэван, казахстан, арменія, нікол пашынян, у свеце
Зась пакідае пасаду генеральнага сакратара АДКБ – хто яго зменіць
Цяпер генеральным секратаром АДКБ з’яўляецца прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Абавязкі генеральнага сакратара АДКБ з 2023 года ў бліжэйшыя тры гады будзе выконваць прадстаўнік Казахстана, заявіў у сераду падчас саміту арганізацыі ў Ерэване прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
"З пачатку 2023 года ў бліжэйшыя тры гады абавязкі генеральнага сакратара АДКБ будзе выконваць прадстаўнік Казахстана Імангалі Нургаліевіч Тасмагамбетаў", - сказаў Пашынян.
У 2015 годзе кіраўнікі дзяржаў арганізацыі прынялі рашэнне ўвесці прынцып ратацыі на гэтую пасаду.
Цяпер генсекам АДКБ з’яўляецца прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась. На пасаду ён быў прызначаны з 1 студзеня 2020 года тэрмінам на тры гады.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы была заснавана 14 мая 2002 года. На сёння яе членамі з’яўляюцца Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.
Што вядома пра Імангалі Тасмагамбетава
Нарадзіўся 9 снежня 1956 года ў Казахстане. Скончыў прыродазнаўча-геаграфічны факультэт Заходне-Казахстанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Уцямісава (ЗКДУ) – былы Уральскі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна – па спецыяльнасці "настаўнік геаграфіі і біялогіі".
Працаваў трэнерам па барацьбе і боксе ў сельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе вёскі Махамбет Гур'еўскай вобласці, настаўнікам геаграфіі і біялогіі.
Быў 1-м сакратаром ЦК ЛКСМ Казахстана, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі.
Працаваў памочнікам прэзідэнта Казахстана, паслядоўна займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра, намесніка прэм’ер-міністра – міністра адукацыі і культуры, намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта – загадчыка арганізацыйна-кантрольнага аддзела, першага памочніка прэзідэнта, акіма Атыраускай вобласці, намесніка прэм’ер-міністра, прэм'ер-міністра, дзяржаўнага сакратара, кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, акіма Алматы, акіма Астаны, старшыні Астанінскага гарадскога філіяла НДП "Нур Атан", міністра абароны Казахстана, намесніка прэм’ер-міністра.
У 2017-2019 гадах – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Расійскай Федэрацыі. 18 снежня 2019 года зняты з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Расійскай Федэрацыі, звольнены з дзяржаўнай службы і адпраўлены на пенсію па ўзросту.
Кандыдат філасофскіх навук – у 1990-м абараніў дысертацыю на тэму "Светапоглядныя аспекты экалагічнай праблематыкі", праз сем гадоў атрымаў навуковае званне доктара палітычных навук (тэма дысертацыі – "Сацыяльная палітыка ў транзітных палітычных сістэмах").
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь