Грызлоў: бачым спробы арганізаваць крыжовы паход супраць рускай мовы
12:31 24.11.2022 (абноўлена: 12:34 24.11.2022)
© Sputnik / Тамара БеляеваСаветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў на канферэнцыі "Сохранение, поддержка и продвижение русской культуры и языка за рубежом"
© Sputnik / Тамара Беляева
Падпісацца
У Доме Масквы ў Мінску ў сёмы раз адкрыўся міжнародны форум, на якім спецыялісты з розных краін абмяркоўваюць тэматыку рускай славеснасці і культуры.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі Барыс Грызлоў адзначыў значэнне рускай мовы як фактару, які аб’ядноўвае розныя народы, але прызнаў, што некаторыя краіны прадпрымаюць спробы крыжовага паходу на рускую мову. Аб гэтым пасол РФ заявіў у прывітанні ўдзельнікам канферэнцыі, якая адкрылася ў Мінску.
Сёння ў Доме Масквы адкрылася міжнародная канферэнцыя "Сохранение, поддержка и продвижение русской культуры и языка за рубежом", перадае карэспандэнт Sputnik.
Як заявіў журналістам перад пачаткам адкрыцця канферэнцыі кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын, канферэнцыя, якая праводзіцца кожны год, ужо стала прызнаным міжнародным форумам, на якім абмяркоўваюцца пытанні развіцця рускай славеснасці, культуры і мастацтва.
Паводле яго слоў, як і ў мінулыя гады, на гэты раз для ўдзелу ў канферэнцыі ў Мінск прыехалі спецыялісты з Расіі, Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Славакіі, Латвіі, іншых краін.
Акрамя гэтага, у ёй бяруць удзел прадстаўнікі з усіх абласцей Беларусі.
Мова як аснова грамадства
Адкрываючы канферэнцыю і вітаючы яе ўдзельнікаў у Доме Масквы ў Мінску, саветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў, адзначыў надзвычайную важнасць і актуальнасць гэтага мерапрыемства.
"Акцэнты, якія будуць расстаўлены на канферэнцыі, наўпрост звязаны з той будучыняй, якую нам трэба будзе пабудаваць", - падкрэсліў Фралоў.
Гаворачы аб гістарычнай значнасці рускай мовы, дыпламат узгадаў рускага класіка Івана Сяргеевіча Тургенева.
"У Тургенева быў такі герой Інсараў (раман "Накануне"), які казаў, што рускаму чалавеку сорамна не ведаць усіх славянскіх прыслоўяў", - сказаў Фралоў.
Паводле яго слоў, руская мова – аснова развіцця грамадства ў сучасных умовах.
"Я ўпэўнены, што сёння на канферэнцыі будуць разгледжаны не толькі пытанні існавання рускай мовы на прасторы СНД. Бо па ўсім свеце жывуць людзі, якія ведаюць рускую мову, перадаюць яе і веды, звязаныя з ёй, сваім дзецям", - падкрэсліў Фралоў.
Прывітанне пасла
Расійскі дыпламат таксама зачытаў прывітанне Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова ўдзельнікам канферэнцыі.
Грызлоў назваў гэты форум "важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця рускай мовы і культуры".
"Цяжка пераацаніць значэнне рускай мовы як фактару, які аб’ядноўвае розныя народы і культуры, які дазваляе мець зносіны адзін з адным прадстаўнікам многіх дзяржаў. Нездарма яна з'яўляецца адной з шасці афіцыйных моў ААН", - падкрэсліў пасол.
Паводле яго слоў, па-ранейшаму жывая цікавасць да вывучэння рускай мовы назіраецца не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.
Грызлоў адзначыў, што мова Дастаеўскага, Мендзялеева і Каралёва адкрывае ўнікальныя магчымасці для далучэння да вялікай рускай культуры і навукі.
Крыжовы паход
Разам з тым ён падкрэсліў, што ў некаторых краінах руская мова адчувае дыскрымінацыю.
"На жаль, у апошнія гады мы назіраем спробы асобных краін арганізаваць крыжовы паход супраць рускай мовы, забараніць яе вывучэнне ў школах, інстытутах і нават паўсядзённае выкарыстанне паміж людзьмі, як гэта адбываецца ў той жа Прыбалтыцы ці ва Украіне", - падкрэсліў Грызлоў.
"Такія безразважныя дзеянні правакатараў-нацыяналістаў не толькі расколваюць грамадства і падрываюць асновы дзяржавы, але і прыводзяць краіны да грамадзянскіх войнаў", - лічыць кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Беларусі.
Пры гэтым Грызлоў адзначыў, што ў Беларусі руская мова з’яўляецца адной з дзвюх дзяржаўных.
"Прыемна канстатаваць, што мудрая палітыка саюзнай Беларусі нацэлена на гарманізацыю і яднанне грамадства, руская мова – адна з дзвюх дзяржаўных", - падкрэсліў пасол.
Культурная праграма
У час канферэнцыі, якая прадоўжыцца да 26 лістапада ўключна, пройдуць творчыя вечары, дыскусіі і майстар-класы, міжнародны конкурс чытальнікаў "Добрый сказ".
© Sputnik / Тамара Беляева
1/5
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева
2/5
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева
3/5
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева
4/5
© Sputnik / Тамара Беляева
© Sputnik / Тамара Беляева
5/5
© Sputnik / Тамара Беляева
1/5
© Sputnik / Тамара Беляева
2/5
© Sputnik / Тамара Беляева
3/5
© Sputnik / Тамара Беляева
4/5
© Sputnik / Тамара Беляева
5/5
© Sputnik / Тамара Беляева
Сёння ў Доме Масквы адкрылася выстава работ у стылі лапікавай пластыкі Маскоўскай студыі тэкстыльнага дызайну "Красный сарафан".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінск сустракае марафон культуры – відэа
Экс-салістка Reflex: пайшла з музычнай творчасці ў кіно і не пралічылася
Выстава расійскіх мастакоў адкрываецца ў мінскім Доме Масквы