Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін сустракаецца з маці вайскоўцаў з зоны СВА – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустракаецца сёння з маці салдат, якія знаходзяцца ў зоне ваеннай спецаперацыі. Глядзіце на відэа сустрэчу расійскага лідара і маці вайскоўцаў.
Пра тое, што Пуцін сустрэнецца з маці тых расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў зоне СВА, раней паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў. Сустрэча прымеркавана да Дня маці, які ў Расіі святкуюць 27 лістапада.

"На сустрэчу запрошаны маці, сыны якіх – мабілізаваныя, добраахвотнікі, кантрактнікі і кадравыя вайскоўцы – служаць у радах расійскай арміі і знаходзяцца або непасрэдна ў зоне правядзення СВА, або праходзяць тактычную падрыхтоўку і баявое зладжванне", – распавёў Пяскоў.

Ён паведаміў, што Пуцін і раней праводзіў такія сустрэчы, але не ўсе яны былі публічныя. Як удакладніў Пяскоў, прэзідэнт атрымлівае інфармацыю аб становішчы спраў з першых рук.
Указ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін падпісаў 21 верасня. У рамках яго ў войскі было прызвана 318 тысяч чалавек з улікам добраахвотнікаў. У першую чаргу мабілізавалі тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць. Мабілізацыя афіцыйна была завершана 31 кастрычніка.
У зоне правядзення СВА ўжо знаходзяцца каля 80 тысяч мабілізаваных, прыкладна 50 тысяч прымаюць удзел у баявых дзеяннях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў абвергнуў інфармацыю аб нібыта плануемай "мабілізацыі краіны"
Расійская армія адбіла нападзенне УСУ на трох кірунках
Пяскоў: Расія сама зоймецца пошукамі забойцаў расійскіх палонных
Стужка навiн
0