https://bel.sputnik.by/20221125/zhadaetse-pad-bzunom-khadzts-lukashenka-perastsyarog-ad-straty-nezalezhnasts-1069473477.html
Жадаеце пад бізуном хадзіць? Лукашэнка перасцярог ад страты незалежнасці
Жадаеце пад бізуном хадзіць? Лукашэнка перасцярог ад страты незалежнасці
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, што значыць свабода і незалежнасць і расказаў, чаго ў краіне зусім не будзе. 25.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-25T12:55+0300
2022-11-25T12:55+0300
2022-11-25T12:55+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
сельская гаспадарка
незалежнасць
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069466220_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_e8ec15e3031a79e0f309caf13ba8d3bb.jpg
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка расказаў беларусам, што значыць свабода і незалежнасць. Паразважаў ён аб гэтым падчас нарады ў Гомелі па пытаннях развіцця АПК.Ён нагадаў, што цяпер вельмі сур’ёзны час: або краіна страціць суверэнітэт, або давядзецца думаць пра іншыя варыянты – але "гэта ўжо без мяне", заявіў Лукашэнка."Калі хтосьці разумее гэтую свабоду і незалежнасць, што "я што хачу, тое і варачу" – хачу працую, хачу не – ні ў адной дзяржаве гэтага няма і не будзе. Свабода і незалежнасць – гэта магчымасці", - цытуе прэзідэнта БелТА.Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, няўжо беларусы жадаюць хадзіць пад бізуном? Але такое ўжо з краінай было 80 гадоў, па Беларусі прайшліся моцна – да гэтага часу "чхаем".Лукашэнка, гаворачы аб сітуацыі вакол, падкрэсліў, што пытанне сёння стаіць востра: і ў Гомельскай вобласці гэта адчулі, але не так моцна, проста "душок панюхалі"."Не хочацца, каб нашы дзеці ўзялі стрэльбу і пайшлі абараняць сваю краіну. Мне гэта абсалютна не хочацца. Калі камусьці з вас хочацца, устаньце і скажыце – мы забяспечым. Таму лепш давайце мы з вамі сціснуўшы зубы будзем працаваць і выдаваць вынік", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/19/1069466220_142:0:1102:720_1920x0_80_0_0_79bb5859caf9dd5ec6ea2ef5f3040436.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, сельская гаспадарка, незалежнасць, палітыка
аляксандр лукашэнка, беларусь, сельская гаспадарка, незалежнасць, палітыка
Жадаеце пад бізуном хадзіць? Лукашэнка перасцярог ад страты незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі растлумачыў, што значыць свабода і незалежнасць і расказаў, чаго ў краіне зусім не будзе.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка расказаў беларусам, што значыць свабода і незалежнасць. Паразважаў ён аб гэтым падчас нарады ў Гомелі па пытаннях развіцця АПК.
Ён нагадаў, што цяпер вельмі сур’ёзны час: або краіна страціць суверэнітэт, або давядзецца думаць пра іншыя варыянты – але "гэта ўжо без мяне", заявіў Лукашэнка.
"Калі хтосьці разумее гэтую свабоду і незалежнасць, што "я што хачу, тое і варачу" – хачу працую, хачу не – ні ў адной дзяржаве гэтага няма і не будзе. Свабода і незалежнасць – гэта магчымасці", - цытуе прэзідэнта
БелТА.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, няўжо беларусы жадаюць хадзіць пад бізуном? Але такое ўжо з краінай было 80 гадоў, па Беларусі прайшліся моцна – да гэтага часу "чхаем".
"Што яшчэ трэба? Хочаце пад бізуном чыімсьці пахадзіць, паходзіце. Але тады з вамі размаўляць вось у такім складзе ніхто не будзе. Возьмуць бізун, і будзеце бегчы наперадзе. Скапыціцеся, як у народзе кажуць, адстанеце, вы ведаеце, што будзе", - заявіў прэзідэнт.
Лукашэнка, гаворачы аб сітуацыі вакол, падкрэсліў, што пытанне сёння стаіць востра: і ў Гомельскай вобласці гэта адчулі, але не так моцна, проста "душок панюхалі".
"Не хочацца, каб нашы дзеці ўзялі стрэльбу і пайшлі абараняць сваю краіну. Мне гэта абсалютна не хочацца. Калі камусьці з вас хочацца, устаньце і скажыце – мы забяспечым. Таму лепш давайце мы з вамі сціснуўшы зубы будзем працаваць і выдаваць вынік", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь