https://bel.sputnik.by/20221128/gazprom-ne-budze-znzhats-pastak-gazu--maldovu-praz-ukranu-1069569055.html
"Газпром" не будзе зніжаць пастаўкі газу ў Малдову праз Украіну
"Газпром" не будзе зніжаць пастаўкі газу ў Малдову праз Украіну
Sputnik Беларусь
Расійская кампанія раней сцвярджала, што з канца верасня частка газу, які паступае ў Малдову, асядае ва Украіне. 28.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-28T12:17+0300
2022-11-28T12:17+0300
2022-11-28T12:17+0300
газпром
малдова
расія
газ
газаправод
эканоміка
у свеце
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067934905_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_6d74a045ff3c96c737b700a87b2f3566.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. "Газпром" не будзе зніжаць падачу газу на газавымяральнай станцыі "Суджа" для яго наступнага транзіту ў Малдову, пра гэта паведаміла расійская кампанія ў сваім Telegram-канале.Там удакладнілі, што "Молдовагаз" устараніў парушэнне па аплаце "Газпрому" бягучых паставак расійскага газу ў лістападзе.Кампанія звярнула ўвагу на тое, што малдаўскім бокам рэгулярна дапускаюцца парушэнні ў частцы аплаты па кантрактных абавязацельствах. Там падкрэслілі, што ў выпадку далейшых парушэнняў "Газпром" пакідае за сабой права скараціць або поўнасцю спыніць пастаўкі.Раней расійская кампанія заяўляла, што газ, прызначаны для малдаўскіх спажыўцоў, асядае ва Украіне – лічба, па даных "Газпрома", складае каля 53 млн "кубоў" блакітнага паліва.У кампаніі папярэдзілі, што калі транзітны дысбаланс захаваецца, то магчыма скарачэнне паставак газу праз Украіну.Доўг МалдовыУ верасні "Газпром" паведамляў аб магчымасці спынення паставак з-за даўгоў Кішынёва, тады сума склала больш за 700 млн долараў.Аднак у Малдове адмовіліся яго прызнаваць. У жніўні ўлады краіны замовілі правядзенне аўдыту пазыкі, працэдура павінна быць праведзена да канца 2023 года. Новае пагадненне паміж Кішынёвам і "Газпромам" аб урэгуляванні доўгу за ўжо атрыманы газ так і не было заключана.Нагадаем, што ў 2021-м "Газпром" і Малдова падпісалі новы газавы кантракт. Так, у лістападзе мінулага года Кішынёў плаціў за газ 450 долараў за тысячу "кубоў", у студзені – 647 долараў, а ў сакавіку – 547. Жнівень стаў самым дарагім – амаль 1 459 долараў за тысячу кубаметраў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
малдова
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067934905_124:0:2855:2048_1920x0_80_0_0_d3008e67d5e22267c7e6fa3765f19b52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
газпром, малдова, расія, газ, газаправод, эканоміка, у свеце, украіна
газпром, малдова, расія, газ, газаправод, эканоміка, у свеце, украіна
"Газпром" не будзе зніжаць пастаўкі газу ў Малдову праз Украіну
Расійская кампанія раней сцвярджала, што з канца верасня частка газу, які паступае ў Малдову, асядае ва Украіне.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. "Газпром" не будзе зніжаць падачу газу на газавымяральнай станцыі "Суджа" для яго наступнага транзіту ў Малдову, пра гэта паведаміла расійская кампанія ў сваім Telegram-канале.
Там удакладнілі, што "Молдовагаз" устараніў парушэнне па аплаце "Газпрому" бягучых паставак расійскага газу ў лістападзе.
"Сродкі за асеўшы на тэрыторыі Украіны газ, прызначаны для спажыўцоў Малдовы, у "Газпроме" атрымалі", - гаворыцца ў паведамленні.
Кампанія звярнула ўвагу на тое, што малдаўскім бокам рэгулярна дапускаюцца парушэнні ў частцы аплаты па кантрактных абавязацельствах. Там падкрэслілі, што ў выпадку далейшых парушэнняў "Газпром" пакідае за сабой права скараціць або поўнасцю спыніць пастаўкі.
Раней расійская кампанія заяўляла, што газ, прызначаны для малдаўскіх спажыўцоў, асядае ва Украіне – лічба, па даных "Газпрома", складае каля 53 млн "кубоў" блакітнага паліва.
У кампаніі папярэдзілі, што калі транзітны дысбаланс захаваецца, то магчыма скарачэнне паставак газу праз Украіну.
У верасні "Газпром" паведамляў аб магчымасці спынення паставак з-за даўгоў Кішынёва, тады сума склала больш за 700 млн долараў.
Аднак у Малдове адмовіліся яго прызнаваць. У жніўні ўлады краіны замовілі правядзенне аўдыту пазыкі, працэдура павінна быць праведзена да канца 2023 года. Новае пагадненне паміж Кішынёвам і "Газпромам" аб урэгуляванні доўгу за ўжо атрыманы газ так і не было заключана.
Нагадаем, што ў 2021-м "Газпром" і Малдова падпісалі новы газавы кантракт. Так, у лістападзе мінулага года Кішынёў плаціў за газ 450 долараў за тысячу "кубоў", у студзені – 647 долараў, а ў сакавіку – 547. Жнівень стаў самым дарагім – амаль 1 459 долараў за тысячу кубаметраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мядзведзеў аб цэнах на газ у Еўропе: магу толькі павіншаваць "дальнабачных" калег