https://bel.sputnik.by/20221128/lukashenka--putsn-abmyarkuyuts-prablemy--ekanomtsy-belarus--ras-1069570706.html
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расіі
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт анансаваў найбліжэйшым часам сустрэчу са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. 28.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-28T12:46+0300
2022-11-28T12:46+0300
2022-11-28T12:46+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
прыморскі край
эканоміка
палітыка
алег кажамяка
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/07/1064490796_0:0:3231:1817_1920x0_80_0_0_b56d5c91104d3dce04986eb26dddb80b.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія могуць значна рушыць наперад у вырашэнні пытанняў імпартазамяшчэння, наспеў час абмеркаваць пытанні, якія тармозяць двухбаковае супрацоўніцтва, лічыць беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам у панядзелак.Беларускі прэзідэнт выказаў шкадаванне, што ёсць бюракратычныя моманты, якія тармозяць развіццё супрацоўніцтва. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным."(…) У бліжэйшы час сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі. Таксама абмяркуем гэтыя пытанні. Калі дробныя пытанні нейкія зняць з паверхні, то мы значна можам рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння. Гэта самае галоўнае для нас цяпер", - сказаў Лукашэнка.Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што краіны справяцца з праблемай імпартазамяшчэння, проста трэба яшчэ крыху часу.Кажамяка не першы раз прыязджае ў Беларусь. Да гэтага ён быў вясной 2022 года, тады на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці беларускі лідар заявіў, што хацеў бы наведаць Прыморскі край, Магадан, Чукотку, Байкал.І сёння, вітаючы Кажамяку ў Мінску, Лукашэнка падкрэсліў, што рад новай сустрэчы.Ён таксама пацвердзіў сваё асабліва стаўленне да гэтага рэгіёна Расіі."Гатовы вас сустракаць у любы час, у любое надвор’е. Вы гэта павінны адчуваць. Ваша імя вельмі часта гучыць на маіх сустрэчах з кіраўніцтвам Расіі і з губернатарамі, якія да нас прыязджаюць. Мы знаходзім пункты судакранання", - сказаў Лукашэнка.Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Прыморскім краем Расіі апошнія гады дынамічна развіваецца. Тавараабарот павялічыўся з 17,3 млн долараў у 2020 годзе да 32,7 млн долараў у 2021-м.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
прыморскі край
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, прыморскі край, эканоміка, палітыка, алег кажамяка, беларусь, расія
саюзная дзяржава, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, прыморскі край, эканоміка, палітыка, алег кажамяка, беларусь, расія
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расіі
Беларускі прэзідэнт анансаваў найбліжэйшым часам сустрэчу са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія могуць значна рушыць наперад у вырашэнні пытанняў імпартазамяшчэння, наспеў час абмеркаваць пытанні, якія тармозяць двухбаковае супрацоўніцтва, лічыць беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам у панядзелак.
"Бачым, што ўсе праблемы, якія складваюцца сёння ў эканоміцы і Расіі, і Беларусі, пераадольныя. І мы стараемся іх пераадольваць. Ёсць пэўнае тармажэнне", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларускі прэзідэнт выказаў шкадаванне, што ёсць бюракратычныя моманты, якія тармозяць развіццё супрацоўніцтва. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"(…) У бліжэйшы час сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі. Таксама абмяркуем гэтыя пытанні. Калі дробныя пытанні нейкія зняць з паверхні, то мы значна можам рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння. Гэта самае галоўнае для нас цяпер", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што краіны справяцца з праблемай імпартазамяшчэння, проста трэба яшчэ крыху часу.
Кажамяка не першы раз прыязджае ў Беларусь. Да гэтага ён быў вясной 2022 года, тады на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці беларускі лідар заявіў, што хацеў бы наведаць Прыморскі край, Магадан, Чукотку, Байкал.
І сёння, вітаючы Кажамяку ў Мінску, Лукашэнка падкрэсліў, што рад новай сустрэчы.
"Яшчэ раз пачуць, што змянілася на нашым Далёкім Усходзе, як самаадчуванне эканамічнае, ці ёсць нейкія зрухі ў супрацоўніцтве з суседзямі. Натуральна, якія цяжкасці? І ў сувязі з гэтым у чым Беларусь можа падставіць сваё плячо, дапамагчы ў гэтым плане?" - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама пацвердзіў сваё асабліва стаўленне да гэтага рэгіёна Расіі.
"Гатовы вас сустракаць у любы час, у любое надвор’е. Вы гэта павінны адчуваць. Ваша імя вельмі часта гучыць на маіх сустрэчах з кіраўніцтвам Расіі і з губернатарамі, якія да нас прыязджаюць. Мы знаходзім пункты судакранання", - сказаў Лукашэнка.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Прыморскім краем Расіі апошнія гады дынамічна развіваецца. Тавараабарот павялічыўся з 17,3 млн долараў у 2020 годзе да 32,7 млн долараў у 2021-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь