https://bel.sputnik.by/20221129/nata-skarotsts-pastak-zbro-ukrane-z-za-znyaslennya-kran-eropy-1069613337.html
НАТА скароціць пастаўкі зброі Украіне з-за знясілення краін Еўропы
НАТА скароціць пастаўкі зброі Украіне з-за знясілення краін Еўропы
Sputnik Беларусь
Краіны Еўрасаюза негатыўна адчулі на сабе наступствы крызісу ва Украіне, у іх найвышэйшая інфляцыя і моцна ўзнялася ў цане электраэнергія. 29.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-29T12:08+0300
2022-11-29T12:08+0300
2022-11-29T12:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
ната
у свеце
бяспека
смі
зброя
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064236838_0:6:3073:1734_1920x0_80_0_0_89f2e0fe50bdc2df828b600732880f04.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Еўрапейскія члены НАТА скароцяць дапамогу ўкраінскаму боку з-за ўласнага эканамічнага знясілення, гаворыцца ў дзяржаўнай газеце Кітая Global Times.У артыкуле адзначаецца, што дзяржавы, якія ўваходзяць у ЕС, негатыўна адчулі на сабе наступствы крызісу ва Украіне. У выніку ў гэтых краінах вельмі моцна паднялася ў цане электраэнергія, і адзначаецца найвышэйшая інфляцыя. На фоне ўсяго гэтага іх грамадская падтрымка ўкраінскага боку, канешне ж, зніжаецца.Аўтары артыкула мяркуюць, што хутчэй за ўсё рэзка скароціцца дапамога Кіеву ад НАТА, а пастаўкі захаваюцца "на сімвалічным узроўні".Пры гэтым кітайскае выданне прагназіруе, што на афіцыйных прадстаўнікоў НАТА ў сувязі з гэтым можа ўзмацніцца націск.Газета таксама звяртае ўвагу на нарастанне супярэчнасцей паміж ЗША і Еўропай.Аўтары публікацыі мяркуюць, што ЕС расчараваны Штатамі з-за іх цэн на энерганосьбіты. Акрамя гэтага, прыняты ўладамі ЗША закон аб зніжэнні інфляцыі "ўшчаміў іх інтарэсы".Кітайскае выданне адзначыла, што многія палітыкі ўжо дакладна ўсвядомілі, што ЗША спрабуюць выкарыстоўваць канфлікт ва Украіне, каб аслабіць Расію і Еўропу.Разам з тым, аўстрыйскі эксперт Герхард Мангат у інтэрв’ю нямецкаму выданню Deutschlandfunk заявіў, што масіраваныя ўдары па ўкраінскай інфраструктуры прывялі да таго, што ў Кіева заканчваюцца запасы ракет СПА. Паводле яго слоў, заходнія краіны праявілі "нядбайнасць" і "марудлівасць" у гэтым пытанні, а зараз вымушаны рэагаваць постфактум.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
еўропа
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064236838_148:0:2879:2048_1920x0_80_0_0_120cda48716f6ba62a2dee2e112d7829.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, ната, у свеце, бяспека, смі, зброя, еўропа, еўрасаюз, палітыка
спецаперацыя, данбас, украіна, ната, у свеце, бяспека, смі, зброя, еўропа, еўрасаюз, палітыка
НАТА скароціць пастаўкі зброі Украіне з-за знясілення краін Еўропы
Краіны Еўрасаюза негатыўна адчулі на сабе наступствы крызісу ва Украіне, у іх найвышэйшая інфляцыя і моцна ўзнялася ў цане электраэнергія.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Еўрапейскія члены НАТА скароцяць дапамогу ўкраінскаму боку з-за ўласнага эканамічнага знясілення, гаворыцца ў дзяржаўнай газеце Кітая Global Times.
У артыкуле адзначаецца, што дзяржавы, якія ўваходзяць у ЕС, негатыўна адчулі на сабе наступствы крызісу ва Украіне. У выніку ў гэтых краінах вельмі моцна паднялася ў цане электраэнергія, і адзначаецца найвышэйшая інфляцыя. На фоне ўсяго гэтага іх грамадская падтрымка ўкраінскага боку, канешне ж, зніжаецца.
Аўтары артыкула мяркуюць, што хутчэй за ўсё рэзка скароціцца дапамога Кіеву ад НАТА, а пастаўкі захаваюцца "на сімвалічным узроўні".
Пры гэтым кітайскае выданне прагназіруе, што на афіцыйных прадстаўнікоў НАТА ў сувязі з гэтым можа ўзмацніцца націск.
"Нягледзячы на тое, што генеральны сакратар альянсу заклікаў еўрапейскія краіны працягваць забяспечваць пастаўкі ва Украіну, мяркуючы па іх фактычным эканамічным становішчы, калі яны прадоўжаць, гэта стане для іх невыносным цяжарам. Такая дапамога, безумоўна, не будзе ўстойлівай", - растлумачыў Global Times навуковы супрацоўнік Кітайскай акадэміі сацыяльных навук Люй Сян.
Газета таксама звяртае ўвагу на нарастанне супярэчнасцей паміж ЗША і Еўропай.
Аўтары публікацыі мяркуюць, што ЕС расчараваны Штатамі з-за іх цэн на энерганосьбіты. Акрамя гэтага, прыняты ўладамі ЗША закон аб зніжэнні інфляцыі "ўшчаміў іх інтарэсы".
Кітайскае выданне адзначыла, што многія палітыкі ўжо дакладна ўсвядомілі, што ЗША спрабуюць выкарыстоўваць канфлікт ва Украіне, каб аслабіць Расію і Еўропу.
Разам з тым, аўстрыйскі эксперт Герхард Мангат у інтэрв’ю нямецкаму выданню Deutschlandfunk заявіў, што масіраваныя ўдары па ўкраінскай інфраструктуры прывялі да таго, што ў Кіева заканчваюцца запасы ракет СПА. Паводле яго слоў, заходнія краіны праявілі "нядбайнасць" і "марудлівасць" у гэтым пытанні, а зараз вымушаны рэагаваць постфактум.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Не трэба шукаць прыметы, дзе іх няма:
Пяскоў аб "планах" Расіі пакінуць ЗАЭС