Вуліца Мітрапаліта Філарэта можа з'явіцца яшчэ ў адным беларускім горадзе

© Sputnik / Сергей ПятаковМитрополит Минский и Слуцкий Филарет, архивное фото
Митрополит Минский и Слуцкий Филарет, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2022
Падпісацца
У Гродне і Мінску ўжо ёсць вуліца і плошча, названыя імем першага кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы.
ГРОДНА, 1 сне - Sputnik, Іна Грышук. У Беларусі можа з'явіцца яшчэ адзін горад, у якім адну з вуліц перайменуюць у гонар мітрапаліта Філарэта. Грамадскія слуханні па гэтым пытанні праходзяць у Лідзе.
Як паведамляе прэс-служба Лідскага райвыканкама, гаворка ідзе аб перайменаванні часткі вуліцы Ленінскай - ад яе скрыжавання з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Качана.
"За 35-гадовы перыяд знаходжання першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) на чале Беларускага Экзархата былі адроджаны гістарычныя і заснаваны новыя праваслаўныя епархіі. Адкрыта 24 жаночыя і 10 мужчынскіх манастыроў. У некалькі разоў павялічылася колькасць праваслаўных парафій, пабудаваны сотнi новых, адноўлены многія разбураныя храмы", – гаворыцца ў адрасаванай гараджанам аб'яве.
Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 29 снежня 2022 года. Сваю прапанову жыхары Ліды могуць дасылаць на адрас райвыканкама.

У гонар Мітрапаліта Філарэта

Вуліцы і плошчы, названыя ў гонар першага кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы, ужо ёсць у Беларусі. Так, у Гродне вуліца Мітрапаліта Філарэта з'явілася восенню 2021 года. Імем уладыкі перайменавалі ўчастак вуліцы Горкага ў цэнтры горада - ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцамі 17 Верасня і Камунальнай. На гэтым адрэзку знаходзіцца будынак Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення і дамавая царква Мікалая Цудатворца, якія будаваліся пры актыўным удзеле ўладыкі.
Летам 2022 года ў Мінску з'явілася плошча Мітрапаліта Філарэта - гэта тэрыторыя перад Свята-Духавым саборам у Мінску, абмежаваная Казьма-Дзям'янаўскім спускам, плошчай Свабоды і вуліцай Кірыла і Мяфодзія. На гэтым месцы ўсталяваны бронзавы помнік Уладыкі.
Увосень імя мітрапаліта Філарэта прысвоілі адной з гімназій у Гродне.
Нагадаем, што Уладыка памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за 20 гадоў.
Па завяшчанні самога Філарэта, яго пахавалі ў Жыровіцкім манастыры за алтаром Крыжаўзвіжанскага храма побач з магілай старца схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна).
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0