https://bel.sputnik.by/20221205/lukashenka-raskaza-yak-vyratava-zhanchynu-z-covid-amal-z-morga--vdea-1069813401.html
Лукашэнка расказаў, як выратаваў жанчыну з COVID "амаль з морга" ― відэа
Лукашэнка расказаў, як выратаваў жанчыну з COVID "амаль з морга" ― відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі папракнуў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ў недастатковай арганізацыі лячэння ў раённых бальніцах і папярэдзіў аб пазапланавых... 05.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-05T16:23+0300
2022-12-05T16:23+0300
2022-12-05T16:23+0300
відэа
аляксандр лукашэнка
дзмітрый піневіч
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
здароўе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/05/1069808154_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_939752a24d0107885fc662235931196a.jpg
Тэму лячэння складаных пацыентаў з COVID-19 у раённых бальніцах кіраўнік дзяржавы закрануў у панядзелак на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Лукашэнка на прыкладзе нядаўняй гісторыі ў Шклове папракнуў кіраўніка ведамства ў тым, што той не кантралюе тое, што адбываецца ў раённых бальніцах.“У вёсцы бяжыць мужык і крычыць гвалтам, вымаўляючы маё імя і імя па бацьку. Падышлі да яго, ліст перадае. Аляксандр Рыгоравіч, выратуйце не тое маю жонку, не тое жанчыну там, не важна, чалавека. Дзе, што? У Шклоўскай бальніцы. Як я зараз кажу, практычна ў моргу. Апошнія хвіліны жыве. Натуральна я не мог не адрэагаваць, пасылаю туды свайго лекара. Прыязджае, так, прагноз несуцяшальны. Фактычна памерла. Я кажу - займайцеся. Перавезлі ў Магілёў, кожны вечар мне дакладвалі стан чалавека. Асацыяльнага чалавека. Але ўсё роўна для мяне гэта чалавек", ― распавёў Лукашэнка.Паводле слоў беларускага лідэра, яго гэтая гісторыя зацікавіла не толькі канкрэтным лёсам, але і тым, як у такой сітуацыі спрацуе вышэйстаячая ўстанова, гэта стала своеасаблівай праверкай ад прэзідэнта.На фоне гэтай гісторыі беларускі лідэр задаў пытанне кіраўніку Міністэрства аховы здароўя - ці таго "панесла ў сістэме" і ён лечыць "толькі там, дзе трэба лячыць", або лячэнне будзе аказвацца так, як патрабуецца ад галіны."Вось тут вы лечыце. А людзі там прасцей дзесьці ў раённых бальніцах. Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар, яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як гэта было ў былыя часы", ― папракнуў Лукашэнка.Ён папярэдзіў, што найбліжэйшым часам будзе створана мабільная група незалежных ад Міністэрства аховы здароўя экспертаў, якія будуць наязджаць з нечаканымі праверкамі ў лячэбныя ўстановы. "Я вас усіх хачу перасцерагчы, што літасці вам не будзе. І ніякія лячэння вялікіх начальнікаў вас не выратуюць. Разумейце мяне як хочаце", - падкрэсліў беларускі лідэр.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Дзэн і чытайце наш канал у Дзэн!
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/05/1069808154_217:36:1051:662_1920x0_80_0_0_2afa1e4ecf0625bf6f97f12d3c39584f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзмітрый піневіч, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, видео
аляксандр лукашэнка, дзмітрый піневіч, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, видео
Лукашэнка расказаў, як выратаваў жанчыну з COVID "амаль з морга" ― відэа
Прэзідэнт Беларусі папракнуў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ў недастатковай арганізацыі лячэння ў раённых бальніцах і папярэдзіў аб пазапланавых праверках. Глядзіце на відэа аповед Лукашэнкі аб тым, як у Шклове ратавалі пацыентку з пнеўманіяй у крытычным стане.
Тэму лячэння складаных пацыентаў з COVID-19 у раённых бальніцах кіраўнік дзяржавы закрануў у панядзелак на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Лукашэнка на прыкладзе нядаўняй гісторыі ў Шклове папракнуў кіраўніка ведамства ў тым, што той не кантралюе тое, што адбываецца ў раённых бальніцах.
“У вёсцы бяжыць мужык і крычыць гвалтам, вымаўляючы маё імя і імя па бацьку. Падышлі да яго, ліст перадае. Аляксандр Рыгоравіч, выратуйце не тое маю жонку, не тое жанчыну там, не важна, чалавека. Дзе, што? У Шклоўскай бальніцы. Як я зараз кажу, практычна ў моргу. Апошнія хвіліны жыве. Натуральна я не мог не адрэагаваць, пасылаю туды свайго лекара. Прыязджае, так, прагноз несуцяшальны. Фактычна памерла. Я кажу - займайцеся. Перавезлі ў Магілёў, кожны вечар мне дакладвалі стан чалавека. Асацыяльнага чалавека. Але ўсё роўна для мяне гэта чалавек", ― распавёў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага лідэра, яго гэтая гісторыя зацікавіла не толькі канкрэтным лёсам, але і тым, як у такой сітуацыі спрацуе вышэйстаячая ўстанова, гэта стала своеасаблівай праверкай ад прэзідэнта.
"Як учора мне далажылі, спецыяльна пацікавіўся, адключана ад ШВЛ. Цэлы букет быў — і двухбаковая пнеўманія, і як мне гэты мужык сказаў, лячылі, не далячылі, дадому забралі, не той гарэлкі выпіла, у крытычным стане завезлі ў рэанімацыю. У Шклоўскай бальніцы, я яшчэ раз падкрэсліваю, я яе практычна выцягнуў з моргу. Сёння яна адключаная ад апарата ШВЛ, дынаміка нядрэнная", ― сказаў Лукашэнка.
На фоне гэтай гісторыі беларускі лідэр задаў пытанне кіраўніку Міністэрства аховы здароўя - ці таго "панесла ў сістэме" і ён лечыць "толькі там, дзе трэба лячыць", або лячэнне будзе аказвацца так, як патрабуецца ад галіны.
"Вось тут вы лечыце. А людзі там прасцей дзесьці ў раённых бальніцах. Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар, яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як гэта было ў былыя часы", ― папракнуў Лукашэнка.
Ён папярэдзіў, што найбліжэйшым часам будзе створана мабільная група незалежных ад Міністэрства аховы здароўя экспертаў, якія будуць наязджаць з нечаканымі праверкамі ў лячэбныя ўстановы.
"Я вас усіх хачу перасцерагчы, што літасці вам не будзе. І ніякія лячэння вялікіх начальнікаў вас не выратуюць. Разумейце мяне як хочаце", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Дзэн і чытайце наш канал у Дзэн!