https://bel.sputnik.by/20221205/mnsterstva-akhovy-zdaroya-namyaknula-kolk--krane-khvareyuts-na-covid-19-1069811684.html
Міністэрства аховы здароўя намякнула, колькі ў краіне хварэюць на COVID-19
Міністэрства аховы здароўя намякнула, колькі ў краіне хварэюць на COVID-19
Sputnik Беларусь
Апошні раз у Беларусі статыстыку па хворых агучвалі ў пачатку ліпеня, а сёння беларусам крыху распавялі, як ідуць справы з каранавірусам. 05.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-05T15:27+0300
2022-12-05T15:27+0300
2022-12-05T16:09+0300
міністэрства аховы здароўя
ахова здароўя
здароўе
медыцына і здароўе
covid-19
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/04/1068740720_0:269:3071:1996_1920x0_80_0_0_668784910881cd72ab79946b7eb0955f.jpg
МІНСК, 5 снеж - Sputnik. Цяпер у Беларусі назіраецца прырост захворвання. Пра гэта расказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе ў прэзідэнта па пытаннях эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краіне.Пры гэтым міністр адзначыў, што фіксаваны ўзровень захворвання застаецца мінімальным."Колькасць пацыентаў з COVID-19 інфекцыяй на стацыянарным этапе складае да 3 працэнтаў ад асенне-зімовага максімуму перыяду 2021-2022", - цытуе міністра прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Нагадаем, абсалютны антырэкорд па хворым на каранавірус быў зафіксаваны 13 лютага 2022 года - 8921 новых выпадкаў за суткі. Колькі пацыентаў у асенне-зімовы перыяд пабывала ў стацыянарах на лячэнні, сказаць складана. Але тады ўжо зімой Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб тым, што частка бальніц паступова вяртаецца да свайго звычайнага рэжыму працы, перапрафілюючыся назад з інфекцыйных.Трыдэмія беларусам не страшнаяМіністэрства аховы здароўя ўжо адзначала, што ў гэтым сезоне будуць адначасова цыркуляваць вірусы грыпу, кавіда і рэспіраторных інфекцый. Аднак большасць з беларусаў прышчэплены, як мінімум, ад COVID-19 (каля 72%), частка прышчапляецца ад грыпу (па планах ахоп павінен дасягнуць 40%). Ахоп вакцынацый у Беларусі вышэйшы, чым у Расіі, Польшчы, балканскіх краінах і на Украіне, адзначыў Дзмітрый Піневіч, спасылаючыся на дадзеныя СААЗ."Фактычна гэта срэнднееўрапейскія паказчыкі", - запэўніў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.Па прагнозах ведамства, у пачатку снежня чакаецца невялікі прырост захворвання, пераважна сяроднепрышчэпленых.Дзмітрый Піневіч адзначыў, што зараз ёсць усё неабходнае, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыю, а сістэма аховы здароўя "не расслабляецца": гатовы запас медыкаментаў, кіслароду (у пікавыя нагрузкі запасу хопіць на тры і больш месяцаў).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/04/1068740720_16:0:2747:2048_1920x0_80_0_0_b3bb9a5e4a060355d20b3826a0eaa4cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, ахова здароўя, здароўе, медыцына і здароўе, covid-19, каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя, ахова здароўя, здароўе, медыцына і здароўе, covid-19, каронавірус covid-19
Міністэрства аховы здароўя намякнула, колькі ў краіне хварэюць на COVID-19
15:27 05.12.2022 (абноўлена: 16:09 05.12.2022) Апошні раз у Беларусі статыстыку па хворых агучвалі ў пачатку ліпеня, а сёння беларусам крыху распавялі, як ідуць справы з каранавірусам.
МІНСК, 5 снеж - Sputnik. Цяпер у Беларусі назіраецца прырост захворвання. Пра гэта расказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе ў прэзідэнта па пытаннях эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краіне.
Пры гэтым міністр адзначыў, што фіксаваны ўзровень захворвання застаецца мінімальным.
"Колькасць пацыентаў з COVID-19 інфекцыяй на стацыянарным этапе складае да 3 працэнтаў ад асенне-зімовага максімуму перыяду 2021-2022", - цытуе міністра прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Нагадаем, абсалютны антырэкорд па хворым на каранавірус быў зафіксаваны 13 лютага 2022 года - 8921 новых выпадкаў за суткі. Колькі пацыентаў у асенне-зімовы перыяд пабывала ў стацыянарах на лячэнні, сказаць складана. Але тады ўжо зімой Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб тым, што частка бальніц паступова вяртаецца да свайго звычайнага рэжыму працы, перапрафілюючыся назад з інфекцыйных.
Трыдэмія беларусам не страшная
Міністэрства аховы здароўя ўжо адзначала, што ў гэтым сезоне будуць адначасова цыркуляваць вірусы грыпу, кавіда і рэспіраторных інфекцый. Аднак большасць з беларусаў прышчэплены, як мінімум, ад COVID-19 (каля 72%), частка прышчапляецца ад грыпу (па планах ахоп павінен дасягнуць 40%). Ахоп вакцынацый у Беларусі вышэйшы, чым у Расіі, Польшчы, балканскіх краінах і на Украіне, адзначыў Дзмітрый Піневіч, спасылаючыся на дадзеныя СААЗ.
"Фактычна гэта срэнднееўрапейскія паказчыкі", - запэўніў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, перадае
БелТА.
Па прагнозах ведамства, у пачатку снежня чакаецца невялікі прырост захворвання, пераважна сяроднепрышчэпленых.
Дзмітрый Піневіч адзначыў, што зараз ёсць усё неабходнае, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыю, а сістэма аховы здароўя "не расслабляецца": гатовы запас медыкаментаў, кіслароду (у пікавыя нагрузкі запасу хопіць на тры і больш месяцаў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь