https://bel.sputnik.by/20221208/era-vyklyuchyl-z-valyutnaga-koshyka-belarus-1069910339.html
Еўра выключылі з валютнага кошыка Беларусі
Еўра выключылі з валютнага кошыка Беларусі
Sputnik Беларусь
Такое рашэнне члены праўлення Нацыянальнага банка прынялі з улікам таго, што разлікі рэспублікі ў еўра з краінамі Еўрасаюза значна зменшыліся. 08.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-08T15:39+0300
2022-12-08T15:39+0300
2023-02-23T14:07+0300
эканоміка
нацыянальны банк
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047944506_0:316:3077:2047_1920x0_80_0_0_c97da50a498b92a476fb55919c83c2c5.jpg
МІНСК, 8 сне - Sputnik. Нацбанк Беларусі выключыў еўра з валютнага кошыка, паведаміла ў чацвер прэс-служба рэгулятара.Там растлумачылі, што апошнім часам гандлёвыя партнёры Беларусі вядуць разлікі ў асноўным у нацвалютах. А за кошт павелічэння тавараабароту з краінамі еўразійскай "пяцёркі", перш за ўсё з Расіяй, а таксама Кітаем, на першы план выходзяць расійскі рубель і кітайскі юань."Пры гэтым на фоне скарачэння тавараабароту з краінамі Еўрапейскага саюза разлікі ў еўра зменшыліся", – адзначаюць у Нацбанку.У гэтых умовах, падкрэсліваюць у прэс-службе, на валютнай біржы павялічылася колькасць здзелак з расійскім рублём. Адначасова з гэтым удзельная вага аперацый з еўрапейскай валютай паменшылася.У сувязі з гэтым Нацбанк выключае еўра са складу валютнага кошыка з 12 снежня. Структура кошыка ў сваю чаргу будзе выглядаць так:У банку таксама зазначаюць, што таргі еўра на біржы працягнуцца, а афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе ўстанаўлівацца на падставе інфармацыі аб крос-курсе еўра да долара на міжнародных фінансавых рынках.Курс еўра на біржы ў чацвер па выніках таргоў падрос і склаў 2,5909 беларускага рубля за адзінку. Апошні раз "еўрапеец" быў такім высокім ў жніўні гэтага года, пасля чаго чатыры месяцы запар толькі губляў у кошце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/16/1047944506_214:0:2943:2047_1920x0_80_0_0_28ed5d55cc061907cd5686d0419534c6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, нацыянальны банк, навіны , беларусь
эканоміка, нацыянальны банк, навіны , беларусь
Еўра выключылі з валютнага кошыка Беларусі
15:39 08.12.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023) Такое рашэнне члены праўлення Нацыянальнага банка прынялі з улікам таго, што разлікі рэспублікі ў еўра з краінамі Еўрасаюза значна зменшыліся.
МІНСК, 8 сне - Sputnik. Нацбанк Беларусі выключыў еўра з валютнага кошыка, паведаміла ў чацвер прэс-служба рэгулятара.
Там растлумачылі, што апошнім часам гандлёвыя партнёры Беларусі вядуць разлікі ў асноўным у нацвалютах. А за кошт павелічэння тавараабароту з краінамі еўразійскай "пяцёркі", перш за ўсё з Расіяй, а таксама Кітаем, на першы план выходзяць расійскі рубель і кітайскі юань.
"Пры гэтым на фоне скарачэння тавараабароту з краінамі Еўрапейскага саюза разлікі ў еўра зменшыліся", – адзначаюць у Нацбанку.
У гэтых умовах, падкрэсліваюць у прэс-службе, на валютнай біржы павялічылася колькасць здзелак з расійскім рублём. Адначасова з гэтым удзельная вага аперацый з еўрапейскай валютай паменшылася.
У сувязі з гэтым Нацбанк выключае еўра са складу валютнага кошыка з 12 снежня. Структура кошыка ў сваю чаргу будзе выглядаць так:
для расійскага рубля - 60%
У банку таксама зазначаюць, што таргі еўра на біржы працягнуцца, а афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе ўстанаўлівацца на падставе інфармацыі аб крос-курсе еўра да долара на міжнародных фінансавых рынках.
Курс еўра на біржы ў чацвер па выніках таргоў падрос і склаў 2,5909 беларускага рубля за адзінку. Апошні раз "еўрапеец" быў такім высокім ў жніўні гэтага года, пасля чаго чатыры месяцы запар толькі губляў у кошце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь