https://bel.sputnik.by/20231209/svetlyya-zgadk-ab-zhytsts-maksma-bagdanovcha-u-dushy-adrastse-para-kryl-1058487976.html
Светлыя згадкі аб жыцці Максіма Багдановіча: "У душы адрасце пара крыл…"
Светлыя згадкі аб жыцці Максіма Багдановіча: "У душы адрасце пара крыл…"
Sputnik Беларусь
9 снежня спаўняецца 132 гады з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта і аднаго з пачынальнікаў філасофскай і любоўнай лірыкі. 09.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-09T09:32+0300
2023-12-09T09:32+0300
2023-12-09T09:32+0300
беларуская літаратура
максім багдановіч
ад барадуліна да хадановіча: вершы на беларускай мове
паэт
беларускія паэты
вершы
вершы пра каханне
вершы на беларускай мове
вершы пра беларусь
вершы пра радзіму
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057295503_0:39:1410:832_1920x0_80_0_0_0f66388570887d03040370283fa9c15e.jpg
Талент не вымяраецца гадамі ці старонкамі скупой біяграфіі. Ён нараджаецца дзесьці ў глыбінях сэрца.Пад спевы маці над калыскай, подых сцюдзёных зімовых павеваў, водар ранішніх лугавых кветак, незвычайнае гудзенне меданосаў і адчуванне прагрэтай раллі ад босых ног.Пад водбліскі ад таемнага вогнішча на ўскрайку старой пушчы і рогат далёкага лесуна, які не ведае, пужаць ці жартаваць.Пад скрыгатанне замшэлага млынавога кола з кропелькамі рачной вільгаці на сцяблінах шумлівага чароту і заспакоеннем гаючай замовы ад млынара.Пад ззянне залатой касы і сіняватых вачэй раптоўнай прыгажуні, якое адбілася ў памяці і свеціць адтуль надзеяй.Пад трапятанне святла пакрысе згасаючага крымскага ліхтара і зіхаценне ранніх зорак на змярканні адзіноцтва.ЦіУсё гэта здараецца аднойчы, раптоўна, нечакана, каб пасяліцца ў душы сінякрылым матыльком шматграннага натхнення і потым, час ад часу, вылівацца на паперу такім жа раптоўным і нечаканым рэхам гукаў, колераў і знічак роднай зямлі – літарамі-радкамі. Вершамі.Здараецца… Але ці паўторыцца зноў?Дваццаць пяць гадоў нялёгкага зямнога жыцця Максіма Багдановіча вымерана шматлікімі даследчыкамі і, перш за ўсё, яго бацькам. Але ці магчыма дайсці да крыніцы таленту, калі яго нельга ахапіць? Ды усё ж асобныя факты з жыцця даюць павольнае разуменне з’яўлення постаці вялікага паэта.КалыханкіУ 1923 годзе бацька Максіма – Адам Ягоравіч Багдановіч – успамінаў, што маленькі Максімка "…іначай не засынаў, як пад калыханне на руках" і маці "…проста выбівалася з сіл ад гэтай ягонай ранняй схільнасці да рытму" (паводле "Матэрыялаў да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча", 1923).СтратыУ чатырохгадовым узросце Максім зведаў першы боль страты – памерла яго маці Марыя Апанасаўна, на якую, па словах бацькі, ён быў моцна падобны. Але першую сур’ёзную траўму ён адчуў зусім рана – ў два месяцы, калі атрымаў цяжкі апёк ад кавалка трэснутага шкла з лямпы. Калі ж памёр старэйшы брат Вадзім, з якім моцна сябраваў, Максім доўга сумаваў.Уплыў ГоркагаПасля пераезду ў Ніжні Ноўгарад і жаніцьбы бацькі на роднай сястры жонкі Максіма Горкага зусім юны Максім час ад часу прысутнічаў на літаратурных вечарах у доме Максіма Горкага, што аказала на яго магутны ўплыў. Менавіта падчас навучэння ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі таленавіты юнак стаў складаць вершы і практыкавацца ў прозе.МовазнаўстваЗнаёмства з выкладчыкам лацінскай мовы У. Белавусавым дапамагло юнаму Максіму палюбіць італьянскую і французскую мовы, што крыху пазней адбілася на шматлікіх перакладах Багдановіча, у тым ліку паэзіі Поля Верлена. Так рысы імпрэсіянізму з’явіліся і ў асабістай творчасці.Родная прыродаАмаль у 20-гадовым узросце, Максіму Багдановічу пашчасціла ўпершыню цесна пазнаёміцца з прыродай і побытам бацькаўшчыны – лета 1911 года ён правёў ў фальварку Ракуцёўшчына на Маладзеччыне. Гэта аказала на юнага паэта вельмі творчае ўздзеянне.КаханнеПершае сур’ёзнае сардэчнае захапленне адбылося з Багдановічам яшчэ ў гімназічныя гады. Ды даследчыкі лічаць, што найбольш узрушана паэт адчуваў сябе падчас другой паездкі на Крымскі паўвостраў у 1915 годзе, дзе сустрэў "асобу містычнага склада розуму" Клаву Салтыкову, якая таксама лячылася ад туберкулёзу. Але супярэчлівасць пачуццяў, верагодна, паўплывала на спробы завязваць у далейшым раманы па перапісцы, пасля якіх Багдановіч, па ўспамінах беларускай паэтэсы Зоські Верас, вельмі перажываў.СлавянстваПасталеўшы, Максім Багдановіч не мог не прымаць удзел і ў палітычным жыцці. Паэт жыў з пачуццем "сямейнай блізкасці да ўсяго астатняга славянства" (кніга "Браты-чэхі", 1914) і глыбокім перакананнем, што грамадства тагачаснай Расіі звяртае мала ўвагі на праблемы ўкраінцаў і славянскіх зямель у складзе існаваўшай у той час Аўстра-Венгерскай Імперыі.БежанцыУ разгар Першай сусветнай вайны, падчас знаходжання у Мінску, Багдановіч дапамагаў дзецям бежанцаў. Напрыклад, збіраў свой цукровы паёк (аднойчы назбіраў цэлы мех) і адносіў у дзіцячы прытулак. Сам жа піў просты чай без цукру і адмаўляўся, не ўлічваючы стан свайго здароўя, ад узмоцненага харчавання.* * *Працаваў Багадновіч апантана, літаральна да апошніх дзён свайго жыцця не адыходзіў ад працоўнага стала, імкнуўся дарабіць сваю літаратурную спадчыну. У 2018 годзе навукоўцы адкрылі раней невядомы элегічны верш Максіма Багдановіча ў выпадкова знойдзеным рукапісным сшытку класіка з рускамоўнымі перакладамі:Беларускі паэт і літаратуразнавец Міхась Стральцоў у сваім эсэ калісьці напісаў: "Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, – тое трэцяе вымярэнне, без якога немагчыма перспектыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы свету" (эсэ "Загадка Багдановіча", 1969).Ды сапраўды, талент не вымяраецца старонкамі скупой біяграфіі ці гадамі. У яго вышэйшае – духоўнае вымярэнне.А дзесьці там – у недасягальнай халоднай вышыні – свеціць нам неўміручая зорка вечна маладога паэта.Крочым разам у падарожжа па лірычным сусвеце Максіма Багдановіча!Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057295503_69:0:1410:1006_1920x0_80_0_0_019594475fa70ec156f6232806576ae2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
максім багдановіч дзень нараджэння вершы пра каханне прыроду жыццё беларускі паэт любоўная лірыка культура беларусь спадчына беларуская літаратура максим богданович день рождения стихи про любовь природу жизнь белорусский поэт любовная лирика наследие белорусская литература культура спадчына наследие
максім багдановіч дзень нараджэння вершы пра каханне прыроду жыццё беларускі паэт любоўная лірыка культура беларусь спадчына беларуская літаратура максим богданович день рождения стихи про любовь природу жизнь белорусский поэт любовная лирика наследие белорусская литература культура спадчына наследие
Светлыя згадкі аб жыцці Максіма Багдановіча: "У душы адрасце пара крыл…"
9 снежня спаўняецца 132 гады з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта і аднаго з пачынальнікаў філасофскай і любоўнай лірыкі.
Талент не вымяраецца гадамі ці старонкамі скупой біяграфіі. Ён нараджаецца дзесьці ў глыбінях сэрца.
Пад спевы маці над калыскай, подых сцюдзёных зімовых павеваў, водар ранішніх лугавых кветак, незвычайнае гудзенне меданосаў і адчуванне прагрэтай раллі ад босых ног.
"У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
І спеў ліецца ўсё мацней, –
Гулянку справіў пан Падвей".
Завіруха, 1912
Пад водбліскі ад таемнага вогнішча на ўскрайку старой пушчы і рогат далёкага лесуна, які не ведае, пужаць ці жартаваць.
"…І, лякаючысь, канца чакаеш ночы.
Ўсё здаецца: ўстаў лясун вялікі –
Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,
Не змаўкае смех глухі і дзікі".
Пугач, 1909
Пад скрыгатанне замшэлага млынавога кола з кропелькамі рачной вільгаці на сцяблінах шумлівага чароту і заспакоеннем гаючай замовы ад млынара.
"…Плесня каля бярагоў іржавых
Саматканым поясам ідзе
І лілеі расцвілі ў вадзе…"
"Ціхі вечар; знікнула спякота…", 1912
Пад ззянне залатой касы і сіняватых вачэй раптоўнай прыгажуні, якое адбілася ў памяці і свеціць адтуль надзеяй.
"…Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы…".
"Маладыя гады…", 1915-1916
Пад трапятанне святла пакрысе згасаючага крымскага ліхтара і зіхаценне ранніх зорак на змярканні адзіноцтва.
"…Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там i шчасця i гора,
I загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора…",
Эміграцкая песня, 1914
"…У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты".
"Ў краіне светлай…", 1917
Усё гэта здараецца аднойчы, раптоўна, нечакана, каб пасяліцца ў душы сінякрылым матыльком шматграннага натхнення і потым, час ад часу, вылівацца на паперу такім жа раптоўным і нечаканым рэхам гукаў, колераў і знічак роднай зямлі – літарамі-радкамі. Вершамі.
Здараецца… Але ці паўторыцца зноў?
Дваццаць пяць гадоў нялёгкага зямнога жыцця Максіма Багдановіча вымерана шматлікімі даследчыкамі і, перш за ўсё, яго бацькам. Але ці магчыма дайсці да крыніцы таленту, калі яго нельга ахапіць? Ды усё ж асобныя факты з жыцця даюць павольнае разуменне з’яўлення постаці вялікага паэта.
У 1923 годзе бацька Максіма – Адам Ягоравіч Багдановіч – успамінаў, што маленькі Максімка "…іначай не засынаў, як пад калыханне на руках" і маці "…проста выбівалася з сіл ад гэтай ягонай ранняй схільнасці да рытму" (паводле "Матэрыялаў да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча", 1923).
У чатырохгадовым узросце Максім зведаў першы боль страты – памерла яго маці Марыя Апанасаўна, на якую, па словах бацькі, ён быў моцна падобны. Але першую сур’ёзную траўму ён адчуў зусім рана – ў два месяцы, калі атрымаў цяжкі апёк ад кавалка трэснутага шкла з лямпы. Калі ж памёр старэйшы брат Вадзім, з якім моцна сябраваў, Максім доўга сумаваў.
Пасля пераезду ў Ніжні Ноўгарад і жаніцьбы бацькі на роднай сястры жонкі Максіма Горкага зусім юны Максім час ад часу прысутнічаў на літаратурных вечарах у доме Максіма Горкага, што аказала на яго магутны ўплыў. Менавіта падчас навучэння ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі таленавіты юнак стаў складаць вершы і практыкавацца ў прозе.
Знаёмства з выкладчыкам лацінскай мовы У. Белавусавым дапамагло юнаму Максіму палюбіць італьянскую і французскую мовы, што крыху пазней адбілася на шматлікіх перакладах Багдановіча, у тым ліку паэзіі Поля Верлена. Так рысы імпрэсіянізму з’явіліся і ў асабістай творчасці.
Амаль у 20-гадовым узросце, Максіму Багдановічу пашчасціла ўпершыню цесна пазнаёміцца з прыродай і побытам бацькаўшчыны – лета 1911 года ён правёў ў фальварку Ракуцёўшчына на Маладзеччыне. Гэта аказала на юнага паэта вельмі творчае ўздзеянне.
Першае сур’ёзнае сардэчнае захапленне адбылося з Багдановічам яшчэ ў гімназічныя гады. Ды даследчыкі лічаць, што найбольш узрушана паэт адчуваў сябе падчас другой паездкі на Крымскі паўвостраў у 1915 годзе, дзе сустрэў "асобу містычнага склада розуму" Клаву Салтыкову, якая таксама лячылася ад туберкулёзу. Але супярэчлівасць пачуццяў, верагодна, паўплывала на спробы завязваць у далейшым раманы па перапісцы, пасля якіх Багдановіч, па ўспамінах беларускай паэтэсы Зоські Верас, вельмі перажываў.
Пасталеўшы, Максім Багдановіч не мог не прымаць удзел і ў палітычным жыцці. Паэт жыў з пачуццем "сямейнай блізкасці да ўсяго астатняга славянства" (кніга "Браты-чэхі", 1914) і глыбокім перакананнем, што грамадства тагачаснай Расіі звяртае мала ўвагі на праблемы ўкраінцаў і славянскіх зямель у складзе існаваўшай у той час Аўстра-Венгерскай Імперыі.
У разгар Першай сусветнай вайны, падчас знаходжання у Мінску, Багдановіч дапамагаў дзецям бежанцаў. Напрыклад, збіраў свой цукровы паёк (аднойчы назбіраў цэлы мех) і адносіў у дзіцячы прытулак. Сам жа піў просты чай без цукру і адмаўляўся, не ўлічваючы стан свайго здароўя, ад узмоцненага харчавання.
Працаваў Багадновіч апантана, літаральна да апошніх дзён свайго жыцця не адыходзіў ад працоўнага стала, імкнуўся дарабіць сваю літаратурную спадчыну. У 2018 годзе навукоўцы адкрылі раней невядомы элегічны верш Максіма Багдановіча ў выпадкова знойдзеным рукапісным сшытку класіка з рускамоўнымі перакладамі:
"Правда, и чёрные дни сплеталися с ясными днями,
Но далеко уж они в прошлое все отошли.
Всех я теперь их люблю, – ведь издали кажется сердцу,
Словно узорная чернь по серебру пролегла".
Беларускі паэт і літаратуразнавец Міхась Стральцоў у сваім эсэ калісьці напісаў: "Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, – тое трэцяе вымярэнне, без якога немагчыма перспектыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы свету" (эсэ "Загадка Багдановіча", 1969).
Ды сапраўды, талент не вымяраецца старонкамі скупой біяграфіі ці гадамі. У яго вышэйшае – духоўнае вымярэнне.
А дзесьці там – у недасягальнай халоднай вышыні – свеціць нам неўміручая зорка вечна маладога паэта.
Крочым разам у падарожжа па лірычным сусвеце Максіма Багдановіча!
* * *
Ціхі вечар; знікнула спякота,
Весялей струіцца між чарота
Рэчка, што ўцякае у ставок;
Ўкруг яго ідзе вярбін вянок
Йшчэ зялёных, свежых, хоць каравых;
Плесня каля бярагоў іржавых
Саматканым поясам ідзе
І лілеі расцвілі ў вадзе;
Часам з візгам ластаўка малая
Пранясецца нізка, і чыркае
Крылечкам з разгону гладзь стаўка,
Налякаўшы гэтым матылька.
Часам лінь ці окунь успляснуцца
І кругі шырока разыйдуцца.
Часам выпаўзаюць паляжаць
Тут вужакі шэрыя на гаць,
У канцы каторай млын схіліўся;
Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся,
Пачарнела кола, і даўно
Мохам цёмным абрасло яно.
Але сёння ходзіць кола млына,
Бо прыйшла да млынара дзяўчына,
Каб мог сукруху с сэрца збыць.
У белай вопратцы яна стаіць,
Нахіліла смуглую галоўку
І чуваць, як сэрца праз шнуроўку
Часта б'ецца. А стары млынар
Тройчы брызнуў ёй вадой на твар
I, уставіўшы на хвалі вочы,
Прыглушоным голасам шапоча:
"Пакланюся я табе, царыца,
Чыстая, сцюдзёная вадзіца.
Ты цячэш балотамі, імхамі,
Жоўтымі, сыпучымі пяскамі,
Бэрагі крутыя падрываеш,
Дрэвы ды каменні падмываеш
І нясеш іх к мору-акіяну,
К выклятаму востраву Буяну.
Там і вецер буйны не гуляе,
Там і сонца краснае не ззяе,
Там не блішча ясная зараніца.
І прыносіш ты туды, вадзіца,
Важкі сум ад сэрца Кацярыны.
Я навокал абваджу тры тыны,
На замок іх моцна замыкаю,
Ключ у мора-акіян кідаю.
Як са дна ключу ўжо не падняцца
Так і гэтым словам не мінацца".
І падносіць млынару дзяўчына
Яйкі ў рэшаце і палатніну.
Завіруха
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
І спеў ліецца ўсё мацней, –
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б'е.
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Ўскіпела снежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп'янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Санет
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвол твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Эміграцкая песня
Ёсць на свеце такія бадзягі,
Што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта.
Ім прыемны стракатыя сцягі
Караблёў акіянскага порта.
I няма ім каго тут пакінуць,
Бо нікога на свеце не маюць.
Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, –
Аднаго яны моцна жадаюць:
Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там i шчасця i гора,
I загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора.
Але мы – не таго мы шукаем,
He тагo на чужыне нам трэба.
He рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.
I на вулцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
I aгні партавыя Лібавы.
* * *
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
"Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?".
* * *
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня, –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
* * *
Падымі у гару сваё вока,
І ты будзеш ізноў, як дзіця,
І адыдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцця.
Ціха тучу блакіт закалыша,
У душы адрасце пара крыл, –
Узляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот,
Ты – царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара – дыван-самалёт!
* * *
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
* * *
Маладыя гады,
Маладыя жаданні!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасце кахання.
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Цёмны сад – вінаград,
Цвет бяленькі вішнёвы, –
I агністы пагляд,
I гарачыя словы.
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!
* * *
Прывет табе, жыццё на волі!
Над галавой – дубоў павець,
Віднеюць неба, горы, поле
Праз лісцяў сець.
Лахмоцці ценяў на палянах,
Схаваўшы золата, ляжаць;
Яго слаі з-пад дзір парваных
Аж зіхацяць.
А к ночы свой чырвоны веер
У небе сонца развярне
І разварушаны ім вецер
У даль памкне.
Калі жа пабляднее золак
І цёмнай зробіцца вада,
Заззяе серабром іголак
Зор грамада.
І роўна мілымі зрабіцца
Здалеюць яркі блеск і цень,
Той дзень, што мае нарадзіцца,
І знікшы дзень.
Знойдзены
раней невядомы верш Максіма Багдановіча
Піва з гарохам і ніякага цукру: што вядома пра
кулінарныя звычкі БагдановічаАндросік: як Максім Горкі
"курыраваў" маладога паэта Максіма Багдановіча