https://bel.sputnik.by/20221213/kharvatyya-vs-argentsna-pershy-fnalst-chs-u-katary-vyznachytstsa--atorak-1070045456.html
Харватыя vs Аргенціна: першы фіналіст ЧС у Катары вызначыцца ў аўторак
Харватыя vs Аргенціна: першы фіналіст ЧС у Катары вызначыцца ў аўторак
Sputnik Беларусь
За выхад у фінал сусветнага першынства па футболе будуць змагацца зборныя каманды Харватыі і Аргенціны, а таксама Францыі і Марока. 13.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-13T10:19+0300
2022-12-13T10:19+0300
2022-12-13T10:19+0300
спорт
футбол
катар
чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022
у свеце
харватыя
аргенціна
францыя
марока
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/09/1069923547_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_3e1bb8c21d38a2d2f1fe7dc61a248be5.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. У аўторак стане вядома, якая каманда будзе першым фіналістам чэмпіянату свету па футболе ў Катары, паведамляе Sputnik.За месца ў фінале сусветнага першынства на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле будуць змагацца ўладальнікі "срэбра" мінулага чэмпіянату па футболе зборная Харватыі і двухразовыя чэмпіёны свету аргенцінцы. Сустрэча пачнецца ў 22:00.Харваты ўжо двойчы ў гісторыі гулялі ў паўфінале: у 1998 годзе ў Францыі, дзе каманда ўступіла французам, і ў 2018 годзе ў Расіі, калі харваты адолелі англічан у дадатковы час.Аргенцінцы ж пазмагаюцца за выхад у фінал ужо шосты раз. Раней ва ўсіх гэтых сустрэчах яны перамагалі – каманда Аргенціны двойчы станавілася чэмпіёнамі свету і тры разы сярэбранымі прызёрамі.У сераду, 14 снежня, у другім паўфінальным матчы сустрэнуцца дзеючы чэмпіён – зборная Францыі з камандай Марока. Яны згуляюць у Эль-Хаўры.Зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых каманд свету. А для французаў будучы паўфінал будзе сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.Матч за трэцяе месца адбудзецца 17 снежня, а 18 снежня пройдзе вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20221122/us-neraspradadzenae-na-chs-u-katary-pva-dastanetstsa-peramozhtsu-1069324382.html
катар
харватыя
аргенціна
францыя
марока
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/09/1069923547_166:0:2897:2048_1920x0_80_0_0_cefffd90658f1ead1eeca36e8be5b728.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, футбол, катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, у свеце, харватыя, аргенціна, францыя, марока
спорт, футбол, катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, у свеце, харватыя, аргенціна, францыя, марока
Харватыя vs Аргенціна: першы фіналіст ЧС у Катары вызначыцца ў аўторак
За выхад у фінал сусветнага першынства па футболе будуць змагацца зборныя каманды Харватыі і Аргенціны, а таксама Францыі і Марока.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. У аўторак стане вядома, якая каманда будзе першым фіналістам чэмпіянату свету па футболе ў Катары, паведамляе Sputnik.
За месца ў фінале сусветнага першынства на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле будуць змагацца ўладальнікі "срэбра" мінулага чэмпіянату па футболе зборная Харватыі і двухразовыя чэмпіёны свету аргенцінцы. Сустрэча пачнецца ў 22:00.
Харваты ўжо двойчы ў гісторыі гулялі ў паўфінале: у 1998 годзе ў Францыі, дзе каманда ўступіла французам, і ў 2018 годзе ў Расіі, калі харваты адолелі англічан у дадатковы час.
Аргенцінцы ж пазмагаюцца за выхад у фінал ужо шосты раз. Раней ва ўсіх гэтых сустрэчах яны перамагалі – каманда Аргенціны двойчы станавілася чэмпіёнамі свету і тры разы сярэбранымі прызёрамі.
У сераду, 14 снежня, у другім паўфінальным матчы сустрэнуцца дзеючы чэмпіён – зборная Францыі з камандай Марока. Яны згуляюць у Эль-Хаўры.
Зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых каманд свету. А для французаў будучы паўфінал будзе сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.
Матч за трэцяе месца адбудзецца 17 снежня, а 18 снежня пройдзе вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь