https://bel.sputnik.by/20221213/lukashenka-pryznachy-novaga-mnstra-zamezhnykh-spra-1070062035.html
Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў
Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў
Sputnik Беларусь
Пасада кіраўніка МЗС рэспублікі стала вакантнай пасля раптоўнай смерці Уладзіміра Макея, які ўзначальваў ведамства на працягу 10 гадоў. 13.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-13T14:28+0300
2022-12-13T14:28+0300
2022-12-13T17:14+0300
мзс беларусі
беларусь
аляксандр лукашэнка
палітыка
дыпламатыя
кадравы дзень
сяргей алейнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103502/80/1035028004_0:102:1001:665_1920x0_80_0_0_8d03095b8d52c6acf5bcda1c44c1efef.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў – ім стаў Сяргей Алейнік, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Раней 26 лістапада стала вядома, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пайшоў з жыцця. Кіраўніку МЗС было ўсяго 64 гады. На сваю пасаду ён быў прызначаны ў 2012 годзе.Вядома, што Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 годзе ў беларускай сталіцы. За плячамі ў яго перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Акрамя гэтага, ён вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі.Сваю кар’еру будучы кіраўнік МЗС пачаў у якасці намесніка сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. На працягу чатырох гадоў служыў у арміі. Пасля чаго перайшоў у 1992 годзе на службу ў МЗС Беларусі.Сяргей Алейнік прайшоў у беларускім знешнепалітычным ведамстве праз усе кар’ерныя ступені, з 14 лютага 2022 года да сённяшняга дня займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў.Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дваіх сыноў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103502/80/1035028004_0:0:997:748_1920x0_80_0_0_8e6d578349c8e7f16609fb419163e9df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, палітыка, дыпламатыя, кадравы дзень, сяргей алейнік
мзс беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, палітыка, дыпламатыя, кадравы дзень, сяргей алейнік
Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў
14:28 13.12.2022 (абноўлена: 17:14 13.12.2022) Пасада кіраўніка МЗС рэспублікі стала вакантнай пасля раптоўнай смерці Уладзіміра Макея, які ўзначальваў ведамства на працягу 10 гадоў.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў – ім стаў Сяргей Алейнік, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней 26 лістапада стала вядома, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пайшоў з жыцця. Кіраўніку МЗС было ўсяго 64 гады. На сваю пасаду ён быў прызначаны ў 2012 годзе.
Вядома, што Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 годзе ў беларускай сталіцы. За плячамі ў яго перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Акрамя гэтага, ён вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі.
Сваю кар’еру будучы кіраўнік МЗС пачаў у якасці намесніка сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. На працягу чатырох гадоў служыў у арміі. Пасля чаго перайшоў у 1992 годзе на службу ў МЗС Беларусі.
Сяргей Алейнік прайшоў у беларускім знешнепалітычным ведамстве праз усе кар’ерныя ступені, з 14 лютага 2022 года да сённяшняга дня займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дваіх сыноў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь