https://bel.sputnik.by/20221214/rasyskaya-armya-zyala-pad-kantrol-syalo-vadzyanoe--dnr-1070106692.html
Расійская армія ўзяла пад кантроль сяло Вадзяное ў ДНР
Расійская армія ўзяла пад кантроль сяло Вадзяное ў ДНР
Sputnik Беларусь
Расійскія войскі працягваюць вызваляць населеныя пункты ў раёнах, якія найбольш абстрэльваюцца, за апошнія суткі на стратэгічных напрамках ваенныя РФ сарвалі... 14.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-14T17:29+0300
2022-12-14T17:29+0300
2022-12-14T17:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
днр
лнр
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0c/1070006771_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_01c8a1492a51bd3df2b8de3fec76fc8d.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Большая частка населенага пункта Вадзяное ў ДНР, дзе пражывае каля 300 чалавек, узята пад кантроль расійскай арміяй, паведамілі ў сераду ў Мінабароны Расіі.Там адзначылі, што за мінулыя суткі войскі правялі шэраг паспяховых наступальных дзеянняў і вызвалілі стратэгічна важныя тэрыторыі. У выніку знішчана да 50 украінскіх вайскоўцаў. Сярод знішчанай тэхнікі – танк, тры баявыя браніраваныя машыны і чатыры баявыя джыпы.Купянскі напрамак таксама не застаўся без увагі расійскіх войск за мінулыя суткі. У раёне сёл Сінькоўка, Котляраўка, Табаеўка і іншых у Харкаўскай вобласці і ЛНР сабралася вялікая група падраздзяленняў УСУ. З дапамогай артылерыі было знішчана да 100 украінскіх салдат, БТР, шэсць пікапаў і адна браніраваная "самаходка".Чырвоналіманскі напрамак таксама падвергся артылерыйскім абстрэлам. Расійскія падраздзяленні сарвалі некалькі контратак трох штурмавых груп УСУ, якія вылучаліся ў напрамку вёсак Плашчанка і Крэменная ў ЛНР. У раёне пасёлка Чырвоная Дзіброва Луганскай народнай рэспублікі знішчана пяць украінскіх ДРГ – больш за 60 вайскоўцаў, БМП і два пікапы.Агонь па рэзервахУ той жа час украінскія войскі спрабавалі перакінуць некаторыя свае вайсковыя рэзервы ў раёне сёл Навасёлка і Прачыстаўка ў ДНР. Расійскія войскі нанеслі агнявое паражэнне – страты УСУ склалі да 80 вайскоўцаў, тры "самаходкі" і чатыры спецаўтамабілі.Акрамя таго, у раёне Краматорска армія УС РФ знішчыла пункт упраўлення аператыўна-тактычнай групоўкі ўкраінскіх войск "Ліман". Таксама ў раёне горада падарваны склад боепрыпасаў 81-й аэрамабільнай брыгады УСУ, на якім захоўвалася да дзвюх тысяч рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню "Град" і больш за тры тысячы артснарадаў рознага калібру.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0c/1070006771_204:0:2935:2048_1920x0_80_0_0_43e6560897894b62499063dd39c41b6e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, днр, лнр, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, днр, лнр, бяспека, міністэрства абароны рф
Расійская армія ўзяла пад кантроль сяло Вадзяное ў ДНР
Расійскія войскі працягваюць вызваляць населеныя пункты ў раёнах, якія найбольш абстрэльваюцца, за апошнія суткі на стратэгічных напрамках ваенныя РФ сарвалі некалькі спроб украінскіх падраздзяленняў захапіць больш выгадныя пазіцыі.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Большая частка населенага пункта Вадзяное ў ДНР, дзе пражывае каля 300 чалавек, узята пад кантроль расійскай арміяй, паведамілі ў сераду ў Мінабароны Расіі.
Там адзначылі, што за мінулыя суткі войскі правялі шэраг паспяховых наступальных дзеянняў і вызвалілі стратэгічна важныя тэрыторыі. У выніку знішчана да 50 украінскіх вайскоўцаў. Сярод знішчанай тэхнікі – танк, тры баявыя браніраваныя машыны і чатыры баявыя джыпы.
Купянскі напрамак таксама не застаўся без увагі расійскіх войск за мінулыя суткі. У раёне сёл Сінькоўка, Котляраўка, Табаеўка і іншых у Харкаўскай вобласці і ЛНР сабралася вялікая група падраздзяленняў УСУ. З дапамогай артылерыі было знішчана да 100 украінскіх салдат, БТР, шэсць пікапаў і адна браніраваная "самаходка".
Чырвоналіманскі напрамак таксама падвергся артылерыйскім абстрэлам. Расійскія падраздзяленні сарвалі некалькі контратак трох штурмавых груп УСУ, якія вылучаліся ў напрамку вёсак Плашчанка і Крэменная ў ЛНР. У раёне пасёлка Чырвоная Дзіброва Луганскай народнай рэспублікі знішчана пяць украінскіх ДРГ – больш за 60 вайскоўцаў, БМП і два пікапы.
У той жа час украінскія войскі спрабавалі перакінуць некаторыя свае вайсковыя рэзервы ў раёне сёл Навасёлка і Прачыстаўка ў ДНР. Расійскія войскі нанеслі агнявое паражэнне – страты УСУ склалі да 80 вайскоўцаў, тры "самаходкі" і чатыры спецаўтамабілі.
Акрамя таго, у раёне Краматорска армія УС РФ знішчыла пункт упраўлення аператыўна-тактычнай групоўкі ўкраінскіх войск "Ліман". Таксама ў раёне горада падарваны склад боепрыпасаў 81-й аэрамабільнай брыгады УСУ, на якім захоўвалася да дзвюх тысяч рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню "Град" і больш за тры тысячы артснарадаў рознага калібру.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійскія вайскоўцы працягваюць наступаць:
вызвалена Вопытнае