ЧС па футболе ў Катары стаў адным з самых папулярных для балельшчыкаў у гісторыі

© AFP 2024 / ODD ANDERSENФутбольны мяч з лагатыпам ЧС у Катары
Футбольны мяч з лагатыпам ЧС у Катары - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2022
Падпісацца
Падведзены вынікі продажу квіткоў сусветнага футбольнага першынства – як аказалася, матчы наведалі 3,4 млн чалавек.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Гульні Чэмпіянату свету па футболе-2022 у Катары наведала рэкордная колькасць балельшчыкаў, вынікае з даных Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA).
Усяго на сусветным першынстве прайшлі 64 матчы. Іх наведалі больш за 3,4 млн гледачоў, што робіць чэмпіянат адным з масавых у гісторыі з пункту гледжання прысутнасці балельшчыкаў. У сярэднім на матчы было па 53 тыс чалавек.
Акрамя фінальнага паядынку Аргенціна – Францыя, найбольш цікавымі для публікі аказаліся гульні Аргенціна – Мексіка і Аргенціна – Харватыя.
Іншыя чэмпіянаты, якія наведвалі больш за ўсё, былі толькі ў 1994-м (ЗША) і 2014-м (Бразілія). Першы прыйшлі паглядзець больш за 3,5 млн чалавек, а другі крыху больш, чым у Катары – прыкладна 3,44 млн чалавек.
Трансляцыі матчаў па ўсім свеце на гэты раз паглядзелі 1,8 млн.
Нагадаем, што чэмпіянат завяршыўся 18 снежня перамогай зборнай Аргенціны. Футбольная зборная стала лепшай у свеце трэці раз за ўсю гісторыю краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Самыя гарачыя фанаткі футбола ў Катары – фота
Усё нераспрададзенае на ЧС у Катары піва дастанецца пераможцу
Бразілія выйграе чэмпіянат свету, лічыць Пеле
Стужка навiн
0