https://bel.sputnik.by/20221220/matolka-raskry-padrabyaznasts-buynoy-kberafery-1070299116.html
Матолька раскрыў падрабязнасці буйной кібераферы
Матолька раскрыў падрабязнасці буйной кібераферы
Sputnik Беларусь
Следчы камітэт і міліцыя раскрылі групу лічбавых махляроў, у якую ўваходзіла больш за 1,3 тыс удзельнікаў. 20.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-20T14:38+0300
2022-12-20T14:38+0300
2022-12-20T14:38+0300
злачынства
расследаванне злачынстваў
кіберзлачыннасць
следчы камітэт рэспублікі беларусь
беларусь
грамадства
мус рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104217/46/1042174673_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_c992708185d52dbd0717639c5cdd7a80.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Падраздзяленні Следчага камітэта сумесна з МУС спынілі дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая выкрадала ў беларусаў грошы праз інтэрнэт, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Андрэй Матолька, перадае Sputnik.Распачата крымінальная справа па арт.212 КК (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі). Праваахоўнікі атрымалі доступ да чатаў і каналаў злачыннай групы.Удзельнікі групы фізічна знаходзіліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, ва Украіне, у Казахстане, Польшчы і іншых краінах.Малалетнія хакерыУ сваю чаргу начальнік Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС (Упраўленне "К") Андрэй Кавалёў адзначыў, што міліцыя вельмі цесна супрацоўнічае з калегамі са Следчага камітэта.Паводле яго слоў, задача была ў тым, каб не браць радавых членаў злачыннай групы, а раскрыць яе ўсю. Цяпер раскрыта пяць звёнаў, пачынаючы ад арганізатараў.У Беларусі затрыманы ў тым ліку і распрацоўшчыкі шкоднага праграмнага забеспячэння. Вядомы органам і асобы тых удзельнікаў, якія жывуць ва Украіне. Устаноўлены іх пашпартныя даныя, адрасы пражывання і нават рахункі, на якія выводзіліся грошы, заробленыя на злачынствах.Плануюцца і новыя затрыманні, у тым ліку пры ўдзеле замежных калег.У Беларусі затрымана больш за 20 чалавек. Восем з іх пад вартай. Некаторыя фігуранты справы – непаўналетнія. Адзін з такіх пачаў сваю дзейнасць у 13 гадоў, ён распрацоўваў шкодны софт для злачынцаў.Матолька дадаў, што пачынаў гэты падлетак з даволі бяскрыўднага бізнесу – павелічэнне лайкаў і таму падобнае. Усяго ў Беларусі выяўлена больш за 1,5 тыс эпізодаў, агульная сума ўрону – 2,5 млн рублёў. За суткі было да 30 крадзяжоў.У злачыннай групе была складаная структура з размеркаваннем функцый: кодэры або распрацоўшчыкі, SIM-актыватары, адміны, ментары, убіверы, воркеры і дропаводы.Усіх чакае дэанонКавалёў падкрэсліў, што праца органаў па гэтай справе працягваецца. Палкоўнік запэўніў, што інтэрнэт не ананімны, і асобы ўсіх злачынцаў рана ці позна раскрыюць. Іх чакае сур'ёзная крымінальная адказнасць.Адпаведныя органы будуць працаваць з падлеткамі, каб яны не ўдзельнічалі ў схемах ашуканцаў. Пенсіянерам жа растлумачаць, як не трапіць на вуду зламыснікаў.Паводле слоў Кавалёва, аператыўная інфармацыя "расце як снежны ком". Ён не выключыў новых затрыманняў у Беларусі.Прадстаўнік МУС растлумачыў, што махляры, як правіла, знаходзяць ахвяру на адной з буйных пляцовак аб’яў. Напрыклад, калі чалавек прадае гаджэт, злачынцы могуць папрасіць яго аб здзелцы па-за сайтам. З дапамогай псіхалагічных хітрыкаў даведваюцца пра даныя для доступу да банкаўскага рахунку прадаўца, затым здымаюць грошы ці могуць узяць крэдыты на ахвяру.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104217/46/1042174673_188:0:1895:1280_1920x0_80_0_0_9538c91987df5ba5c3b22f33826247c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
злачынства, расследаванне злачынстваў, кіберзлачыннасць, следчы камітэт рэспублікі беларусь, беларусь, грамадства, мус рб
злачынства, расследаванне злачынстваў, кіберзлачыннасць, следчы камітэт рэспублікі беларусь, беларусь, грамадства, мус рб
Матолька раскрыў падрабязнасці буйной кібераферы
Следчы камітэт і міліцыя раскрылі групу лічбавых махляроў, у якую ўваходзіла больш за 1,3 тыс удзельнікаў.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Падраздзяленні Следчага камітэта сумесна з МУС спынілі дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая выкрадала ў беларусаў грошы праз інтэрнэт, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Андрэй Матолька, перадае Sputnik.
"Яшчэ ў жніўні бягучага года ў поле зроку праваахоўнікаў патрапіла адна з найбуйнейшых кіберзлачынных скам-груп, якая спецыялізуецца на крадзяжы грашовых сродкаў з карт-рахункаў карыстальнікаў адной з папулярных беларускіх гандлёвых інтэрнэт-пляцовак", - сказаў прадстаўнік следчага ведамства.
Распачата крымінальная справа па арт.212 КК (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі). Праваахоўнікі атрымалі доступ да чатаў і каналаў злачыннай групы.
"Устаноўлена, у склад злачыннай скам-групы ўваходзіла больш за 1,3 тыс удзельнікаў, якія, выконваючы меры канспірацыі, размаўлялі і ананімна абменьваліся інфармацыяй у закрытых чатах. Асяроддзем для зносін, доступу да злачыннага інструментарыя, размеркавання сродкаў паміж удзельнікамі і іх навучання злачыннай дзейнасці выступаў месенджэр Telegram", - растлумачыў Матолька.
Удзельнікі групы фізічна знаходзіліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, ва Украіне, у Казахстане, Польшчы і іншых краінах.
У сваю чаргу начальнік Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС (Упраўленне "К") Андрэй Кавалёў адзначыў, што міліцыя вельмі цесна супрацоўнічае з калегамі са Следчага камітэта.
Паводле яго слоў, задача была ў тым, каб не браць радавых членаў злачыннай групы, а раскрыць яе ўсю. Цяпер раскрыта пяць звёнаў, пачынаючы ад арганізатараў.
У Беларусі затрыманы ў тым ліку і распрацоўшчыкі шкоднага праграмнага забеспячэння. Вядомы органам і асобы тых удзельнікаў, якія жывуць ва Украіне. Устаноўлены іх пашпартныя даныя, адрасы пражывання і нават рахункі, на якія выводзіліся грошы, заробленыя на злачынствах.
Плануюцца і новыя затрыманні, у тым ліку пры ўдзеле замежных калег.
У Беларусі затрымана больш за 20 чалавек. Восем з іх пад вартай. Некаторыя фігуранты справы – непаўналетнія. Адзін з такіх пачаў сваю дзейнасць у 13 гадоў, ён распрацоўваў шкодны софт для злачынцаў.
Матолька дадаў, што пачынаў гэты падлетак з даволі бяскрыўднага бізнесу – павелічэнне лайкаў і таму падобнае. Усяго ў Беларусі выяўлена больш за 1,5 тыс эпізодаў, агульная сума ўрону – 2,5 млн рублёў. За суткі было да 30 крадзяжоў.
У злачыннай групе была складаная структура з размеркаваннем функцый: кодэры або распрацоўшчыкі, SIM-актыватары, адміны, ментары, убіверы, воркеры і дропаводы.
Кавалёў падкрэсліў, што праца органаў па гэтай справе працягваецца. Палкоўнік запэўніў, што інтэрнэт не ананімны, і асобы ўсіх злачынцаў рана ці позна раскрыюць. Іх чакае сур'ёзная крымінальная адказнасць.
Адпаведныя органы будуць працаваць з падлеткамі, каб яны не ўдзельнічалі ў схемах ашуканцаў. Пенсіянерам жа растлумачаць, як не трапіць на вуду зламыснікаў.
Паводле слоў Кавалёва, аператыўная інфармацыя "расце як снежны ком". Ён не выключыў новых затрыманняў у Беларусі.
Прадстаўнік МУС растлумачыў, што махляры, як правіла, знаходзяць ахвяру на адной з буйных пляцовак аб’яў. Напрыклад, калі чалавек прадае гаджэт, злачынцы могуць папрасіць яго аб здзелцы па-за сайтам. З дапамогай псіхалагічных хітрыкаў даведваюцца пра даныя для доступу да банкаўскага рахунку прадаўца, затым здымаюць грошы ці могуць узяць крэдыты на ахвяру.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УУС:
махляры выкарыстоўваюць каронавірус для фальшывага збору ахвяраванняў