https://bel.sputnik.by/20221221/abmezhavana-navedvanne-pagranpalasy-3-rana-belarus-yakya-myazhuyuts-z-ukranay-1070325989.html
Абмежавана наведванне пагранпаласы 3 раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай
Абмежавана наведванне пагранпаласы 3 раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай
Sputnik Беларусь
Тэрмін дзеяння дакумента не абазначаны, аднак удакладняецца, што абмежаванні носяць часовы характар. 21.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-21T09:27+0300
2022-12-21T09:27+0300
2022-12-21T09:37+0300
мяжа
беларусь
украіна
абмежаванне
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/47/1039524730_0:0:1944:1094_1920x0_80_0_0_09ce322ea98915fa4e71f71bf955859c.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Абмежаваны ўезд, уваход і часовае знаходжанне ў пагранічнай паласе на тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці, якія мяжуюць з Украінай, такое рашэнне прынялі ўлады Беларусі.Пастанова №882 ад 19 снежня, падпісаная прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам, апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У адпаведнасці з дакументам, у пагранічнай паласе Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці, побач з Украінай, абмяжоўваецца ўезд, часовае знаходжанне і перамяшчэнне. Выключэнне складаюць тыя грамадзяне, каму там неабходна знаходзіцца па абавязку службы ці працы, асобы, якія жывуць у гэтых раёнах ці наведваюць сваякоў.Дазвол на ўезд і знаходжанне ў абазначанай пагранічнай зоне можа выдаваць асабіста старшыня Дзяржпагранкамітэта або ўпаўнаважаная ім асоба.Пастанова набыла моц з дня апублікавання.Нагадаем, што часовая забарона на наведванне грамадзянамі прыгранічнай паласы была ўведзена ў трох раёнах Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня і некалькі разоў працягвалася. На беларуска-ўкраінскай мяжы зараз дзейнічае ўзмоцнены рэжым службы, на ўразлівых участках мяжы ўстаноўлены блокпасты.Украіна таксама ўмацоўвае мяжу са свайго боку: мініруе тэрыторыю, узрывае масты і будуе абарончыя збудаванні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/47/1039524730_197:0:1925:1296_1920x0_80_0_0_be6b9aa38e4d73655d42589910537e9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, беларусь, украіна, абмежаванне, грамадства, бяспека
мяжа, беларусь, украіна, абмежаванне, грамадства, бяспека
Абмежавана наведванне пагранпаласы 3 раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай
09:27 21.12.2022 (абноўлена: 09:37 21.12.2022) Тэрмін дзеяння дакумента не абазначаны, аднак удакладняецца, што абмежаванні носяць часовы характар.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Абмежаваны ўезд, уваход і часовае знаходжанне ў пагранічнай паласе на тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці, якія мяжуюць з Украінай, такое рашэнне прынялі ўлады Беларусі.
Пастанова №882 ад 19 снежня, падпісаная прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам, апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з дакументам, у пагранічнай паласе Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці, побач з Украінай, абмяжоўваецца ўезд, часовае знаходжанне і перамяшчэнне. Выключэнне складаюць тыя грамадзяне, каму там неабходна знаходзіцца па абавязку службы ці працы, асобы, якія жывуць у гэтых раёнах ці наведваюць сваякоў.
Дазвол на ўезд і знаходжанне ў абазначанай пагранічнай зоне можа выдаваць асабіста старшыня Дзяржпагранкамітэта або ўпаўнаважаная ім асоба.
Пастанова набыла моц з дня апублікавання.
Нагадаем, што часовая забарона на наведванне грамадзянамі прыгранічнай паласы была ўведзена ў трох раёнах Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня і некалькі разоў працягвалася. На беларуска-ўкраінскай мяжы зараз дзейнічае ўзмоцнены рэжым службы, на ўразлівых участках мяжы ўстаноўлены блокпасты.
Украіна таксама ўмацоўвае мяжу са свайго боку: мініруе тэрыторыю, узрывае масты і будуе абарончыя збудаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Усё часцей гучыць замежная гаворка –
рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы