https://bel.sputnik.by/20221226/tavaraabarot-ras-z-partnram-pa-eaes-vyras-bolsh-yak-na-12-1070536677.html
Тавараабарот Расіі з партнёрамі па ЕАЭС вырас больш як на 12%
Тавараабарот Расіі з партнёрамі па ЕАЭС вырас больш як на 12%
Многія постсавецкія краіны змаглі хутка адрэагаваць не толькі на новыя эканамічныя рэаліі, але і забяспечыць устойлівы рост паказчыкаў. 26.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-26T16:36+0300
2022-12-26T16:36+0300
2022-12-26T16:36+0300
еаэс
тавараабарот
расія
эканоміка
у свеце
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070533978_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_58aa370134e9459325def16f180e989b.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Аб’ём гандлю Расіі з краінамі-партнёрамі па ЕАЭС вырас за студзень-кастрычнік 2022 года на 12%, паведаміў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вольвач падчас прэс-канферэнцыі "Як будзе развівацца ЕАЭС пад старшынствам Расіі" ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Па яго словах, як ЕАЭС, так і ў цэлым СНД, аператыўна адрэагавалі на новыя эканамічныя і геапалітычныя ўмовы.У студзені-кастрычніку аб’ём тавараабароту Расіі з партнёрамі па ЕАЭС дасягнуў 56 млрд долараў у эквіваленце.Выраслі і экспарт, і імпарт. Пры гэтым гандлёвыя патокі дыверсіфікаваліся.Вольвач падкрэсліў, што статыстыка фарміруецца з канкрэтных кантактаў паміж кампаніямі і бізнесменамі краін. Задача дзяржорганаў – ствараць камфортныя ўмовы для развіцця бізнесу.Намеснік міністра адзначыў, што актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў аўтаматызацыі гандлёвых і бізнес-працэсаў. Як лічыць намеснік кіраўніка Мінэканомразвіцця РФ, неабходна гарманізаваць заканадаўства краін, каб палепшыць лагістыку, і каб перавозчыкі не заўважалі пераходу з адной юрысдыкцыі ў іншую.Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) быў створаны ў 2014 годзе, а дагавор аб яго заснаванні запрацаваў у 2015-м. Дзяржавы-ўдзельніцы Саюза: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Статус назіральнікаў маюць Малдова, Узбекістан і Куба. У 2023 годзе старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да Расіі ад Кыргызстана.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не так даўно абазначыў прыярытэты старшынства. Сярод іх умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту, лічбавізацыя, інвестыцыі, нарошчванне маладзёжных абменаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070533978_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_d34017a1662fdd5c229eb49d282613b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
еаэс, тавараабарот, расія, эканоміка, у свеце
еаэс, тавараабарот, расія, эканоміка, у свеце
Тавараабарот Расіі з партнёрамі па ЕАЭС вырас больш як на 12%
Многія постсавецкія краіны змаглі хутка адрэагаваць не толькі на новыя эканамічныя рэаліі, але і забяспечыць устойлівы рост паказчыкаў.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Аб’ём гандлю Расіі з краінамі-партнёрамі па ЕАЭС вырас за студзень-кастрычнік 2022 года на 12%, паведаміў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вольвач падчас прэс-канферэнцыі "Як будзе развівацца ЕАЭС пад старшынствам Расіі" ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Па яго словах, як ЕАЭС, так і ў цэлым СНД, аператыўна адрэагавалі на новыя эканамічныя і геапалітычныя ўмовы.
"Агульнымі намаганнямі нам сапраўды ўдалося забяспечыць не тое каб устойлівасць эканомікі рэгіёна… Але і забяспечыць вельмі значны эканамічны і інвестыцыйны рост", - сказаў Вольвач.
У студзені-кастрычніку аб’ём тавараабароту Расіі з партнёрамі па ЕАЭС дасягнуў 56 млрд долараў у эквіваленце.
Выраслі і экспарт, і імпарт. Пры гэтым гандлёвыя патокі дыверсіфікаваліся.
Вольвач падкрэсліў, што статыстыка фарміруецца з канкрэтных кантактаў паміж кампаніямі і бізнесменамі краін. Задача дзяржорганаў – ствараць камфортныя ўмовы для развіцця бізнесу.
Намеснік міністра адзначыў, што актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў аўтаматызацыі гандлёвых і бізнес-працэсаў. Як лічыць намеснік кіраўніка Мінэканомразвіцця РФ, неабходна гарманізаваць заканадаўства краін, каб палепшыць лагістыку, і каб перавозчыкі не заўважалі пераходу з адной юрысдыкцыі ў іншую.
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) быў створаны ў 2014 годзе, а дагавор аб яго заснаванні запрацаваў у 2015-м. Дзяржавы-ўдзельніцы Саюза: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Статус назіральнікаў маюць Малдова, Узбекістан і Куба. У 2023 годзе старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да Расіі ад Кыргызстана.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не так даўно абазначыў прыярытэты старшынства. Сярод іх умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту, лічбавізацыя, інвестыцыі, нарошчванне маладзёжных абменаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Новыя магчымасці развіцця ЕАЭС на фоне сусветнага крызісу – відэамост
ЕАЭС – роля і месца ва ўмовах новай светабудовы – відэа