БЧ прапануе білеты са скідкай да 42% – але ёсць умовы
12:51 28.12.2022 (абноўлена: 13:24 28.12.2022)
© Sputnik / Денис КошелевЦягнік Мінск-Масква
© Sputnik / Денис Кошелев
Падпісацца
Прапанова сапраўдная пры афармленні праязных дакументаў на цягнікі, якія адпраўляюцца ў пэўныя дні.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Білеты са скідкай да 42% можна купіць у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Там адзначылі, што прапанова дзейнічае пры некаторых умовах: яна тычыцца цягнікоў, якія адпраўляюцца ў пэўныя даты, акрамя таго, білеты павінны быць аформлены менш як за тры гадзіны да адпраўлення.
Дадзеная прапанова сапраўдная пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах на наступныя цягнікі:
адпраўленне 28 снежня 2022 года:
№250 Мінск – Санкт-Пецярбург;
№28 Брэст – Масква;
№2 Мінск – Масква.
адпраўленне 31 снежня 2022 года:
№52 Брэст/Мінск – Санкт-Пецярбург;
№83 Гомель – Санкт-Пецярбург;
№55 Гомель – Масква;
№28 Брэст – Масква;
№2 Мінск – Масква.
адпраўленне 1 студзеня 2023 года:
№52 Брэст/Мінск – Санкт-Пецярбург;
№83 Санкт-Пецярбург – Гомель;
№55 Гомель – Масква;
№250 Мінск – Санкт-Пецярбург;
№28 Брэст – Масква;
№2 Мінск – Масква.
адпраўленне 6 студзеня 2023 года:
№83 Санкт-Пецярбург – Гомель;
№249 Санкт-Пецярбург – Мінск;
№55 Масква – Гомель;
№1 Масква – Мінск;
№27 Масква – Брэст.
адпраўленне 7 студзеня 2023 года:
№27 Масква – Брэст;
№51 Санкт-Пецярбург – Брэст/Мінск;
№231 Масква – Брэст;
№83 Санкт-Пецярбург – Гомель;
№249 Санкт-Пецярбург – Мінск;
№55 Масква – Гомель;
№1 Масква – Мінск.
адпраўленне 8 студзеня 2023 года:
№83 Санкт-Пецярбург – Гомель;
№231 Масква – Мінск;
№249 Санкт-Пецярбург – Мінск;
№1 Масква – Мінск;
№27 Масква – Брэст.
адпраўленнем 9 студзеня 2023 года:
№83 Санкт-Пецярбург – Гомель;
№51 Санкт-Пецярбург – Брэст/Мінск;
№231 Масква – Брэст;
№249 Санкт-Пецярбург – Мінск;
№27 Масква – Брэст;
№51 Санкт-Пецярбург – Мінск;
№55 Масква – Гомель;
№1 Масква – Мінск.
У прэс-службе нагадалі, што пры продажы праязных дакументаў у міжнародных зносінах выкарыстоўваецца сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі.
Колькасць месцаў, якія сістэма прапануе са скідкамі па выбраным пасажырам маршруце, вызначаецца праграмай у анлайн-рэжыме і залежыць ад бягучага каэфіцыента загрузкі вагона адпаведнага тыпу.
Калі каэфіцыент загрузкі вагонаў адпаведнага тыпу (купэ, СВ) дасягае 45%, названыя скідкі не дзейнічаюць.
Нагадаем, што Беларуская чыгунка на перыяд навагодніх свят прызначыла больш за 130 дадатковых цягнікоў, у тым ліку ў Маскву і Санкт-Пецярбург. У прыватнасці, у міжнародных зносінах з 23 снежня па 12 студзеня будуць курсіраваць больш за 50 дадатковых саставаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення і маршрутах руху саставаў пасажыры могуць даведацца на сайце БЧ, у дадатку "БЧ. Мой цягнік" або па тэлефоне 105.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларуская чыгунка адзначае 160-годдзе
Навагодні Гомель: лепшыя месцы для святочных сэлфі
Не забудзьце парасоны: сіноптыкі далі прагноз надвор’я на навагоднюю ноч
"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год
"Выбухі неба": самыя прыгожыя фота паўночнага ззяння 2022 года