https://bel.sputnik.by/20230103/belaruskaya-kamanda-stala-chempnam-vysheyshay-lg-kvz-1070833994.html
Беларуская каманда стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ
Беларуская каманда стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ
Sputnik Беларусь
Клуб вясёлых і знаходлівых у гэтым сезоне зведаў нямала змен, гэта закранула ў тым ліку і вядучага – нязменнага Аляксандра Маслякова замянялі вядомыя шоумены. 03.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-03T12:46+0300
2023-01-03T12:46+0300
2023-03-01T10:17+0300
квз
шоу
грамадства
беларусы
расія
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070832368_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_95e0771d6e35c897dd08982d83d1031f.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Каманда "Доктар Хаус" з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ 2022 года, эфір праграмы з’явіўся напярэдадні ў Youtube.Выступленне магіляўчан атрымалася вельмі энергічным: удзельнікі каманды выйшлі пад песню пра "сяброў" з лідарам ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам у апошняй калекцыі беларускага трыкатажу.На экране "Доктар Хаус" паказаў відэа ў стылі калянавуковай перадачы аб тым, як Беларусь з дапамогай бульбы нагнула ўвесь свет. Пажартавалі таксама пра навагодні зварот Лукашэнкі – спачатку да беларусаў, а затым да расіян.За тры конкурсы – прывітанне, біятлон і музычнае дамашняе заданне – беларусы набралі 11 з 11 магчымых балаў. Залатыя медалі яны падзялілі з камандай з Каралёва "Имени мени".Акрамя іх, у фінале згулялі арлоўская каманда "Ровеньки", "Поэтессы" з Санкт-Пецярбурга (абедзве – сярэбраныя медалі), а таксама маскоўскі калектыў – зборная Маскоўскага авіяцыйнага інстытута (бронза).Характэрна, што "Доктар Хаус" стаў адзінай камандай у Вышэйшай лізе КВЗ, якой удалося перамагчы ва ўсіх гульнях сезона – на этапах 1/8 фіналу, 1/4, 1/2 і, нарэшце, у фінале.У фінале выступлення каманд ацэньвалі гендырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, фігурыстка Таццяна Наўка, дырыжор Сяргей Жылін, музыкант Сяргей Шнураў, тэлевядучая Ала Міхеева, чэмпіён Вышэйшай лігі КВЗ 2011 Дзмітрый Колчын. Вядучым гульні выступіў шоумен Валдзіс Пельш.Ужо не МаслякоўУ пачатку лютага 2022 года нязменны вядучы ўсіх гульняў КВЗ і кіраўнік Клуба вясёлых і знаходлівых Аляксандр Маслякоў, якому ў лістападзе споўніўся 81 год, захварэў на каронавірус. Было прынята рашэнне, што яго заменяць вядомыя акцёры і тэлевядучыя: Дзмітрый Нагіеў, Дзмітрый Хрусталёў, Іван Ургант, Андрэй Буркоўскі і Валдзіс Пельш.Нагіеў і Хрусталёў правялі дзве стартавыя гульні 1/8 фіналу ў лютым, аднак затым з-за падзей ва Украіне вяшчальнік гульняў КВЗ – Першы канал – адклаў здымкі.Іх аднавілі толькі ў чэрвені: тры астатнія гульні 1/8 фіналу прайшлі 24, 28 і 30 чэрвеня. Вядучымі гульняў сталі Вадзім Галыгін, Валдзіс Пельш і Міхаіл Галусцян.Адзіную гульню ў гэтым сезоне, прымеркаваную да Дня нараджэння КВЗ, Маслякоў-старэйшы правёў 12 лістапада.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070832368_109:0:1176:800_1920x0_80_0_0_c3ca9cc5e71cb8d6070d6f89003efe52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
квз, шоу, грамадства, беларусы, расія, культура, навіны
квз, шоу, грамадства, беларусы, расія, культура, навіны
Беларуская каманда стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ
12:46 03.01.2023 (абноўлена: 10:17 01.03.2023) Клуб вясёлых і знаходлівых у гэтым сезоне зведаў нямала змен, гэта закранула ў тым ліку і вядучага – нязменнага Аляксандра Маслякова замянялі вядомыя шоумены.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Каманда "Доктар Хаус" з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ 2022 года, эфір праграмы з’явіўся напярэдадні ў Youtube.
Выступленне магіляўчан атрымалася вельмі энергічным: удзельнікі каманды выйшлі пад песню пра "сяброў" з лідарам ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам у апошняй калекцыі беларускага трыкатажу.
На экране "Доктар Хаус" паказаў відэа ў стылі калянавуковай перадачы аб тым, як Беларусь з дапамогай бульбы нагнула ўвесь свет. Пажартавалі таксама пра навагодні зварот Лукашэнкі – спачатку да беларусаў, а затым да расіян.
За тры конкурсы – прывітанне, біятлон і музычнае дамашняе заданне – беларусы набралі 11 з 11 магчымых балаў. Залатыя медалі яны падзялілі з камандай з Каралёва "Имени мени".
Акрамя іх, у фінале згулялі арлоўская каманда "Ровеньки", "Поэтессы" з Санкт-Пецярбурга (абедзве – сярэбраныя медалі), а таксама маскоўскі калектыў – зборная Маскоўскага авіяцыйнага інстытута (бронза).
Характэрна, што "Доктар Хаус" стаў адзінай камандай у Вышэйшай лізе КВЗ, якой удалося перамагчы ва ўсіх гульнях сезона – на этапах 1/8 фіналу, 1/4, 1/2 і, нарэшце, у фінале.
У фінале выступлення каманд ацэньвалі гендырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, фігурыстка Таццяна Наўка, дырыжор Сяргей Жылін, музыкант Сяргей Шнураў, тэлевядучая Ала Міхеева, чэмпіён Вышэйшай лігі КВЗ 2011 Дзмітрый Колчын. Вядучым гульні выступіў шоумен Валдзіс Пельш.
У пачатку лютага 2022 года нязменны вядучы ўсіх гульняў КВЗ і кіраўнік Клуба вясёлых і знаходлівых Аляксандр Маслякоў, якому ў лістападзе споўніўся 81 год, захварэў на каронавірус. Было прынята рашэнне, што яго заменяць вядомыя акцёры і тэлевядучыя: Дзмітрый Нагіеў, Дзмітрый Хрусталёў, Іван Ургант, Андрэй Буркоўскі і Валдзіс Пельш.
Нагіеў і Хрусталёў правялі дзве стартавыя гульні 1/8 фіналу ў лютым, аднак затым з-за падзей ва Украіне вяшчальнік гульняў КВЗ – Першы канал – адклаў здымкі.
Іх аднавілі толькі ў чэрвені: тры астатнія гульні 1/8 фіналу прайшлі 24, 28 і 30 чэрвеня. Вядучымі гульняў сталі Вадзім Галыгін, Валдзіс Пельш і Міхаіл Галусцян.
Адзіную гульню ў гэтым сезоне, прымеркаваную да Дня нараджэння КВЗ, Маслякоў-старэйшы правёў 12 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь КВЗ – 55 гадоў: легендарны і па-ранейшаму любімы