https://bel.sputnik.by/20230105/bolsh-yak-u-2-razy-poshlny-na-vyvaz-nafty-panzlsya--belarus-1070885865.html
Больш як у 2 разы: пошліны на вываз нафты панізіліся ў Беларусі
Больш як у 2 разы: пошліны на вываз нафты панізіліся ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Стаўкі вывазных мытных пошлін пераглядаюцца кожны месяц, у апошні месяц мінулага года яны крыху падраслі. 05.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-05T09:05+0300
2023-01-05T09:05+0300
2023-03-01T10:25+0300
нафта
нафтапрадукты
пошліна
экспарт
эканоміка
беларусь
цэны і кошты
пастанова
савет міністраў рб
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046854380_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_26f1586e74a5c58e19eecba675854b49.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Улады Беларусі прынялі рашэнне панізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета міністраў №970 ад 30 снежня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.Такім чынам, з 1 студзеня ўстаноўлены наступныя стаўкі экспартных пошлін:Нагадаем, што ў маі і чэрвені бягучага года пошліны на вываз нафты таксама паніжаліся, але ў ліпені выраслі. Тады больш чым на 10 долараў быў павялічаны памер экспартнай пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, бітуму, вазеліну і парафіну. Што да платы за вываз іншых нафтапрадуктаў, то яна таксама вырасла, але не так адчувальна.У жніўні, верасні, кастрычніку і лістападзе беларускі ўрад прыняў рашэнне панізіць дадзеныя стаўкі, аднак у снежні яны зноў крыху падняліся.Раней пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў гаварыў аб тым, што пытаннем 2023 года з’яўляецца стварэнне агульнага рынку нафты ў Саюзнай дзяржаве. Такая адзіная прастора прадугледжана ў адной з саюзных праграм, узгодненых кіраўнікамі Беларусі і Расіі ў лістападзе 2021 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046854380_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_5d6386246d527ed70e8826583ae6aebe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, нафтапрадукты, пошліна, экспарт, эканоміка, беларусь, цэны і кошты, пастанова, савет міністраў рб, у беларусі, навіны
нафта, нафтапрадукты, пошліна, экспарт, эканоміка, беларусь, цэны і кошты, пастанова, савет міністраў рб, у беларусі, навіны
Больш як у 2 разы: пошліны на вываз нафты панізіліся ў Беларусі
09:05 05.01.2023 (абноўлена: 10:25 01.03.2023) Стаўкі вывазных мытных пошлін пераглядаюцца кожны месяц, у апошні месяц мінулага года яны крыху падраслі.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Улады Беларусі прынялі рашэнне панізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета міністраў №970 ад 30 снежня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.
Такім чынам, з 1 студзеня ўстаноўлены наступныя стаўкі экспартных пошлін:
на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты – 16,7 долараў за тону (раней 43,3 долара),
на прамагонны бензін – 9,1 долара за тону (раней 23,8 долара),
на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя – 5 долараў (раней 12,9 долара).
Нагадаем, што ў маі і чэрвені бягучага года пошліны на вываз нафты таксама паніжаліся, але ў ліпені выраслі. Тады больш чым на 10 долараў быў павялічаны памер экспартнай пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, бітуму, вазеліну і парафіну. Што да платы за вываз іншых нафтапрадуктаў, то яна таксама вырасла, але не так адчувальна.
У жніўні, верасні, кастрычніку і лістападзе беларускі ўрад прыняў рашэнне панізіць дадзеныя стаўкі, аднак у снежні яны зноў крыху падняліся.
Раней пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў гаварыў аб тым, што пытаннем 2023 года з’яўляецца стварэнне агульнага рынку нафты ў Саюзнай дзяржаве. Такая адзіная прастора прадугледжана ў адной з саюзных праграм, узгодненых кіраўнікамі Беларусі і Расіі ў лістападзе 2021 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія забароніць пастаўкі нафты па кантрактах са "столлю" цэн – Новак