https://bel.sputnik.by/20230106/spch-zaklka-mzhnarodnyya-arganzatsy-myashatstsa--stuatsyyu-z-kasemam-1070955774.html
СПЧ заклікаў міжнародныя арганізацыі ўмяшацца ў сітуацыю з Касемам
СПЧ заклікаў міжнародныя арганізацыі ўмяшацца ў сітуацыю з Касемам
Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем па сямейных абставінах прыбыў у Латвію, дзе быў затрыманы. 06.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-06T17:44+0300
2023-01-06T17:44+0300
2023-01-06T17:44+0300
латвія
sputnik латвія
смі
спч
расія
аан
абсе
савет еўропы
палітыка
медыягрупа "россия сегодня"
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/53/1041345317_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_f6c3dc3c75abc72d6166f91abdeadb83.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі заклікаў ААН, АБСЕ і Савет Еўропы ўмяшацца ў сітуацыю з затрыманнем шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема ў Латвіі.Савет таксама назваў абвінавачанні латвійскіх улад супраць журналіста надуманымі, якія грэбуюць свабодай слова.Шэф-рэдактар Sputnik Літва быў затрыманы 5 студзеня ў Рызе, куды ён прыбыў па сямейных абставінах.Латвійскія спецслужбы прад’явілі Касему, які з’яўляецца грамадзянінам гэтай рэспублікі, абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі. Рыжскі суд узяў журналіста пад варту, яго ўжо перавялі ў Цэнтральную турму.Акрамя таго, у СПЧ выказалі пратэст з-за таго, як у Латвіі складваецца сітуацыя з правамі журналістаў.Таксама ў савеце нагадалі, што ў Латвіі раней ужо націскалі на журналістаў, якія супрацоўнічалі з МІА "Россия сегодня" і інфармрэсурсамі Sputnik.Абвінавачанні, якія былі прад’яўлены журналісту, у СПЧ назвалі надуманымі і абсурднымі па сваім змесце, якія дэманструюць "найгрубейшае грэбаванне ўладамі Латвіі такімі паняццямі, як свабода слова і базавыя правы чалавека".Акрамя таго, сітуацыя з затрыманнем шэф-рэдактара гаворыць аб тым, што расійскіх журналістаў працягваюць праследваць у Латвіі.У СПЧ заклікалі калег па міжнародных праваабарончых структурах і арганізацыях вывучыць сітуацыю з арыштам Касема і даць "ясную і прынцыповую ацэнку" дзеянням латвійскіх улад, якія парушаюць міжнародныя абавязальніцтвы ў сферы праў чалавека і забеспячэнні свабоды слова.Рэакцыя на затрыманне Касема ў РФРаней паведамлялася, што Касему пагражае да 20 гадоў турмы: у справе журналіста можа ісці размова аб шпіянажы і парушэнні эканамічных санкцый ЕС у дачыненні да РФ.Як заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава, каменціруючы затрыманне Касема, Латвія парушыла ўсе міжнародныя абавязацельствы ў сферы свабоды слова, абароны праў журналістаў, недатыкальнасці праў і свабод.Кіраўнік медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў назваў тое, што здарылася, "відавочным палітычным праследаваннем, абсалютна неправамерным, абсурдным і нічым не матываваным".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
латвія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104134/53/1041345317_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_04d92acd25746c9426d79508791507fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
латвія, sputnik латвія, смі, спч, расія, аан, абсе, савет еўропы, палітыка, медыягрупа "россия сегодня", затрыманне марата касема ў латвіі
латвія, sputnik латвія, смі, спч, расія, аан, абсе, савет еўропы, палітыка, медыягрупа "россия сегодня", затрыманне марата касема ў латвіі
СПЧ заклікаў міжнародныя арганізацыі ўмяшацца ў сітуацыю з Касемам
Шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем па сямейных абставінах прыбыў у Латвію, дзе быў затрыманы.
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі заклікаў ААН, АБСЕ і Савет Еўропы ўмяшацца ў сітуацыю з затрыманнем шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема ў Латвіі.
Савет таксама назваў абвінавачанні латвійскіх улад супраць журналіста надуманымі, якія грэбуюць свабодай слова.
Шэф-рэдактар Sputnik Літва быў затрыманы 5 студзеня ў Рызе, куды ён прыбыў па сямейных абставінах.
Латвійскія спецслужбы прад’явілі Касему, які з’яўляецца грамадзянінам гэтай рэспублікі, абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі. Рыжскі суд узяў журналіста пад варту, яго ўжо перавялі ў Цэнтральную турму.
"Члены пастаяннай камісіі СПЧ па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне праў чалавека звяртаюцца да выконваючай абавязкі Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Надзі Аль-Нашыф, прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэзы Рыбейру, камісара Савета Еўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч з заклікам умяшацца ў сітуацыю і дабіцца вызвалення журналіста Марата Касема", - гаворыцца ў тэксце заявы СПЧ.
Акрамя таго, у СПЧ выказалі пратэст з-за таго, як у Латвіі складваецца сітуацыя з правамі журналістаў.
Таксама ў савеце нагадалі, што ў Латвіі раней ужо націскалі на журналістаў, якія супрацоўнічалі з МІА "Россия сегодня" і інфармрэсурсамі Sputnik.
Абвінавачанні, якія былі прад’яўлены журналісту, у СПЧ назвалі надуманымі і абсурднымі па сваім змесце, якія дэманструюць "найгрубейшае грэбаванне ўладамі Латвіі такімі паняццямі, як свабода слова і базавыя правы чалавека".
Акрамя таго, сітуацыя з затрыманнем шэф-рэдактара гаворыць аб тым, што расійскіх журналістаў працягваюць праследваць у Латвіі.
У СПЧ заклікалі калег па міжнародных праваабарончых структурах і арганізацыях вывучыць сітуацыю з арыштам Касема і даць "ясную і прынцыповую ацэнку" дзеянням латвійскіх улад, якія парушаюць міжнародныя абавязальніцтвы ў сферы праў чалавека і забеспячэнні свабоды слова.
Рэакцыя на затрыманне Касема ў РФ
Раней паведамлялася, што Касему пагражае да 20 гадоў турмы: у справе журналіста можа ісці размова аб шпіянажы і парушэнні эканамічных санкцый ЕС у дачыненні да РФ.
Як заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава, каменціруючы затрыманне Касема, Латвія парушыла ўсе міжнародныя абавязацельствы ў сферы свабоды слова, абароны праў журналістаў, недатыкальнасці праў і свабод.
Кіраўнік медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў назваў тое, што здарылася, "відавочным палітычным праследаваннем, абсалютна неправамерным, абсурдным і нічым не матываваным".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МЗС РФ аб затрыманні Касема: гэта парушэнне Латвіяй міжнародных абавязацельстваў