https://bel.sputnik.by/20230106/usu-pratsyagnul-abstrely-nyagledzyachy-na-abveshchany-rf-rezhym-spynennya-agnyu-1070950633.html
УСУ працягнулі абстрэлы, нягледзячы на абвешчаны РФ рэжым спынення агню
УСУ працягнулі абстрэлы, нягледзячы на абвешчаны РФ рэжым спынення агню
Sputnik Беларусь
Па даручэнні расійскага лідара ў раёне спецаперацыі на 36 гадзін уведзены рэжым цішыні па ўсёй лініі судакранання на Раство – з 12:00 6 студзеня да поўначы 7... 06.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-06T17:17+0300
2023-01-06T17:17+0300
2023-03-01T10:58+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
бяспека
раство
міністэрства абароны рф
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060603797_0:22:3567:2028_1920x0_80_0_0_a5e8cbd23ce1ecb868fc1a2bad266c88.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Нягледзячы на выкананне расійскімі ўзброенымі сіламі рэжыму спынення агню, УСУ нанеслі некалькі артылерыйскіх удараў па населеных пунктах і пазіцыях ваенных РФ, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.Чатыры мінамётныя абстрэлы зафіксаваны на чырвоналіманскім напрамку. Тры артылерыйскіх снарада выпушчаны з украінскіх комплексаў у раёне Балагароўкі ў ЛНР, яшчэ восем – з раёна Новапаўлаўкі Запарожскай вобласці. Расійскія войскі ў адказ агнём падавілі пазіцыі УСУ.Чарговыя стратыУкраінскія ўзброеныя сілы працягваюць несці значныя страты. На асноўных напрамках мінулай ноччу падраздзяленні УСУ спрабавалі атакаваць пазіцыі расійскіх войск і трапілі пад агонь у адказ.Так, на купянскім напрамку расійскія ваенныя знішчылі больш за 40 украінскіх ваеннаслужачых, адзін танк, дзве баявыя браніраваныя машыны і два аўтамабілі.На чырвоналіманскім участку авіяцыя і артылерыя УС РФ сумесна нанеслі ўдары па двух штурмавых групах – страты УСУ склалі больш за 60 салдат, тры бронемашыны і чатыры пікапы.На данецкім напрамку ўкраінская армія страціла да 80 адзінак асабовага складу, а таксама два танкі, тры БМП і пяць аўтамабіляў. На паўднёваданецкім – больш за 50 вайскоўцаў, танк, тры бранірваныя "самаходкі" і тры пікапы.Праца авіяцыі, ракетчыкаў і артылерыстаўУ раёне Чырвонага Лімана сіламі аператыўна-тактычнай авіяцыі, ракетных войск і артылерыі УС РФ знішчаны пункт кіравання 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ.У раёнах Аўдзееўкі і Рай-Аляксандраўкі ў ДНР знішчаны пускавая ўстаноўка, а таксама радыёлакатар украінскага ЗРК С-300. На агнявой пазіцыі ў раёне пасёлка Перамога ў ДНР знішчана гаўбіца Д-20. У раёне горада Арэхаў Запарожскай вобласці ліквідавана артылерыйская сістэма М-777.Акрамя таго, расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскі Су-25 у раёне Мар’еўкі (ДНР).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060603797_418:0:3149:2048_1920x0_80_0_0_3a257422a392efe5f5ea9387568f9c70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, раство, міністэрства абароны рф, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, раство, міністэрства абароны рф, навіны
УСУ працягнулі абстрэлы, нягледзячы на абвешчаны РФ рэжым спынення агню
17:17 06.01.2023 (абноўлена: 10:58 01.03.2023) Па даручэнні расійскага лідара ў раёне спецаперацыі на 36 гадзін уведзены рэжым цішыні па ўсёй лініі судакранання на Раство – з 12:00 6 студзеня да поўначы 7 студзеня.
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Нягледзячы на выкананне расійскімі ўзброенымі сіламі рэжыму спынення агню, УСУ нанеслі некалькі артылерыйскіх удараў па населеных пунктах і пазіцыях ваенных РФ, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Чатыры мінамётныя абстрэлы зафіксаваны на чырвоналіманскім напрамку. Тры артылерыйскіх снарада выпушчаны з украінскіх комплексаў у раёне Балагароўкі ў ЛНР, яшчэ восем – з раёна Новапаўлаўкі Запарожскай вобласці. Расійскія войскі ў адказ агнём падавілі пазіцыі УСУ.
Украінскія ўзброеныя сілы працягваюць несці значныя страты. На асноўных напрамках мінулай ноччу падраздзяленні УСУ спрабавалі атакаваць пазіцыі расійскіх войск і трапілі пад агонь у адказ.
Так, на купянскім напрамку расійскія ваенныя знішчылі больш за 40 украінскіх ваеннаслужачых, адзін танк, дзве баявыя браніраваныя машыны і два аўтамабілі.
На чырвоналіманскім участку авіяцыя і артылерыя УС РФ сумесна нанеслі ўдары па двух штурмавых групах – страты УСУ склалі больш за 60 салдат, тры бронемашыны і чатыры пікапы.
На данецкім напрамку ўкраінская армія страціла да 80 адзінак асабовага складу, а таксама два танкі, тры БМП і пяць аўтамабіляў. На паўднёваданецкім – больш за 50 вайскоўцаў, танк, тры бранірваныя "самаходкі" і тры пікапы.
Праца авіяцыі, ракетчыкаў і артылерыстаў
У раёне Чырвонага Лімана сіламі аператыўна-тактычнай авіяцыі, ракетных войск і артылерыі УС РФ знішчаны пункт кіравання 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ.
У раёнах Аўдзееўкі і Рай-Аляксандраўкі ў ДНР знішчаны пускавая ўстаноўка, а таксама радыёлакатар украінскага ЗРК С-300. На агнявой пазіцыі ў раёне пасёлка Перамога ў ДНР знішчана гаўбіца Д-20. У раёне горада Арэхаў Запарожскай вобласці ліквідавана артылерыйская сістэма М-777.
Акрамя таго, расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскі Су-25 у раёне Мар’еўкі (ДНР).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УСУ панеслі вялікія страты на Чырвона-Ліманскім напрамку – Мінабароны РФ