https://bel.sputnik.by/20230109/prablemu-zboyu-kasavykh-aparata-u-kramakh-vyvuchyts-rabochaya-grupa-1071001887.html
Праблему збою касавых апаратаў у крамах вывучыць рабочая група
Праблему збою касавых апаратаў у крамах вывучыць рабочая група
Sputnik Беларусь
Масавы збой у рабоце касавых апаратаў, якія абслугоўваюцца буйной кампаніяй "Тусон", адбыўся ў Беларусі 2 студзеня. 09.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-09T15:07+0300
2023-01-09T15:07+0300
2023-03-01T11:08+0300
абсталяванне
крама
эканоміка
грамадства
беларусь
мпз
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102924/86/1029248645_0:139:2740:1680_1920x0_80_0_0_cbc8736563d9e14bb866bae0b6e1a6fb.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. У Беларусі створана рабочая група, якая зоймецца вырашэннем праблем, звязаных з масавым збоем у працы касавых апаратаў, што абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон", паведамілі ў міністэрстве па падатках і зборах у панядзелак.Там удакладняецца, што адпаведны дакумент быў падпісаны міністэрствам 6 студзеня. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі МПЗ, а таксама МАРГа, Дзяржстандарту і самой кампаніі "Тусон"."Рабочая група забяспечвае каардынацыю дзеянняў зацікаўленых па вырашэнні ў адпаведнасці з кампетэнцыяй праблем у працы гандлёвых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА "Тусон", - сказана ў паведамленні.Вялікі збой па ўсёй краінеЯк паведамлялася, 2 студзеня з-за збояў касавага абсталявання ў Беларусі не працавалі некаторыя крамы, гандлёвыя аб’екты і АЗС. Праблемы назіраліся ў розных рэгіёнах краіны.У прыватнасці, яны закранулі функцыі больш за 50 заправак "Беларуснафты". У кампаніі распавялі аб збоях у працы рэгістратараў фіскальных чэкаў. Такія ж праблемы з аплатай назіраліся ў сетцы крам "Востраў чысціні і густу", "Еўраопт", "Спортмайстар", шэрагу будаўнічых гіпермаркетах.Некаторыя гандлёвыя аб’екты не змаглі адкрыцца, дзесьці аплату прымалі толькі гатоўкай. Аказалася, што праблемы пачаліся яшчэ ў ноч на 2 студзеня і назіраліся там, дзе тэрміналы і касавыя апараты абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20230103/vyalk-zboy-u-pratsy-kasavaga-abstalyavannya-da-getaga-chasu-ne-lkvdavany-1070831862.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102924/86/1029248645_416:0:2656:1680_1920x0_80_0_0_77741062a80918b52ab9fc339a25fd96.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абсталяванне, крама, эканоміка, грамадства, беларусь, мпз, навіны , у беларусі
абсталяванне, крама, эканоміка, грамадства, беларусь, мпз, навіны , у беларусі
Праблему збою касавых апаратаў у крамах вывучыць рабочая група
15:07 09.01.2023 (абноўлена: 11:08 01.03.2023) Масавы збой у рабоце касавых апаратаў, якія абслугоўваюцца буйной кампаніяй "Тусон", адбыўся ў Беларусі 2 студзеня.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. У Беларусі створана рабочая група, якая зоймецца вырашэннем праблем, звязаных з масавым збоем у працы касавых апаратаў, што абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон", паведамілі ў міністэрстве па падатках і зборах у панядзелак.
"МПЗ інфармуе аб рабочай групе па вырашэнні праблем у працы гандлёвых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА "Тусон", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ведамства.
Там удакладняецца, што адпаведны дакумент быў падпісаны міністэрствам 6 студзеня. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі МПЗ, а таксама МАРГа, Дзяржстандарту і самой кампаніі "Тусон".
"Рабочая група забяспечвае каардынацыю дзеянняў зацікаўленых па вырашэнні ў адпаведнасці з кампетэнцыяй праблем у працы гандлёвых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА "Тусон", - сказана ў паведамленні.
Вялікі збой па ўсёй краіне
Як паведамлялася, 2 студзеня з-за збояў касавага абсталявання ў Беларусі не працавалі некаторыя крамы, гандлёвыя аб’екты і АЗС. Праблемы назіраліся ў розных рэгіёнах краіны.
У прыватнасці, яны закранулі функцыі больш за 50 заправак "Беларуснафты". У кампаніі распавялі аб збоях у працы рэгістратараў фіскальных чэкаў. Такія ж праблемы з аплатай назіраліся ў сетцы крам "Востраў чысціні і густу", "Еўраопт", "Спортмайстар", шэрагу будаўнічых гіпермаркетах.
Некаторыя гандлёвыя аб’екты не змаглі адкрыцца, дзесьці аплату прымалі толькі гатоўкай. Аказалася, што праблемы пачаліся яшчэ ў ноч на 2 студзеня і назіраліся там, дзе тэрміналы і касавыя апараты абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь