https://bel.sputnik.by/20230112/belarus-ne-adchula-zrukha-u-energetytsy-ad-sayuznykh-pragram--lukashenka-1071115298.html
Беларусь не адчула зрухаў у энергетыцы ад саюзных праграм – Лукашэнка
Беларусь не адчула зрухаў у энергетыцы ад саюзных праграм – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Рэспубліка атрымлівае энерганосьбіты з Расіі на аснове гадавых кантрактаў па цэнах, якія цяпер з’яўляюцца аднымі з самых камфортных на кантыненце. 12.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-12T12:53+0300
2023-01-12T12:53+0300
2023-03-01T12:27+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
саюзныя праграмы
газ
транспарт
энергетыка
эканоміка
прамысловасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056947161_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_ccaad43395b54d819bb915b1708cef42.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Цяпер праведзена істотная работа па фарміраванні прававой базы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на спецыяльнай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.Раней стала вядома, што прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся аб тым, што прыродны газ рэспубліка будзе атрымліваць па прымальнай цане на аснове трохгадовых кантрактаў.Паводле яго слоў, пытанне фарміравання аб’яднанага рынку "блакітнага паліва" і нафты прыйшлося выносіць на вышэйшы ўзровень."У ходзе снежаньскіх перагавораў з прэзідэнтам Расіі неабходныя развязкі былі знойдзены. Як мінімум, на тры гады. Цяпер ідзе работа над замацаваннем дасягнутых дамоўленасцей у дзеючых дакументах", - расказаў беларускі лідар.У мінулым годзе Беларусь атрымлівала расійскі газ па цане 128,52 долара за тысячу кубаметраў, у той час, як еўрапейскія краіны набывалі яго на спотавых рынках, дзе яго кошт быў вышэйшы ў 10 разоў.Таксама беларускі і расійскі бакі дамовіліся аб тым, што падатковы манеўр у бягучым годзе перастане негатыўна ўплываць на нафтанку рэспублікі.Беларускі бок можа з 1 студзеня 2023 года атрымліваць зваротны акцыз і такім чынам папаўняць бюджэт. Мінфін ужо падлічыў, што паступленні складуць каля 1,8 мільярда рублёў.Акрамя таго, Беларусь і Расія ўзгаднілі пераход на нацыянальныя валюты пры разліках за пастаўленыя энерганосьбіты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056947161_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_39e68f21ca7936cbe235c2dcd955a127.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, газ, транспарт, энергетыка, эканоміка, прамысловасць, у беларусі, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, газ, транспарт, энергетыка, эканоміка, прамысловасць, у беларусі, навіны
Беларусь не адчула зрухаў у энергетыцы ад саюзных праграм – Лукашэнка
12:53 12.01.2023 (абноўлена: 12:27 01.03.2023) Рэспубліка атрымлівае энерганосьбіты з Расіі на аснове гадавых кантрактаў па цэнах, якія цяпер з’яўляюцца аднымі з самых камфортных на кантыненце.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Цяпер праведзена істотная работа па фарміраванні прававой базы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на спецыяльнай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Раней стала вядома, што прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся аб тым, што прыродны газ рэспубліка будзе атрымліваць па прымальнай цане на аснове трохгадовых кантрактаў.
"Нягледзячы на выкананне большасці мерапрыемстваў (саюзных праграм - Sputnik), прыкметных зрухаў, перш за ўсё ў сферах энергетыкі, прамысловасці, транспарту, Беларусь пакуль што не адчула", - цытуе Аляксандра Лукашэнку "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле яго слоў, пытанне фарміравання аб’яднанага рынку "блакітнага паліва" і нафты прыйшлося выносіць на вышэйшы ўзровень.
"У ходзе снежаньскіх перагавораў з прэзідэнтам Расіі неабходныя развязкі былі знойдзены. Як мінімум, на тры гады. Цяпер ідзе работа над замацаваннем дасягнутых дамоўленасцей у дзеючых дакументах", - расказаў беларускі лідар.
У мінулым годзе Беларусь атрымлівала расійскі газ па цане 128,52 долара за тысячу кубаметраў, у той час, як еўрапейскія краіны набывалі яго на спотавых рынках, дзе яго кошт быў вышэйшы ў 10 разоў.
Таксама беларускі і расійскі бакі дамовіліся аб тым, што падатковы манеўр у бягучым годзе перастане негатыўна ўплываць на нафтанку рэспублікі.
Беларускі бок можа з 1 студзеня 2023 года атрымліваць зваротны акцыз і такім чынам папаўняць бюджэт. Мінфін ужо падлічыў, што паступленні складуць каля 1,8 мільярда рублёў.
Акрамя таго, Беларусь і Расія ўзгаднілі пераход на нацыянальныя валюты пры разліках за пастаўленыя энерганосьбіты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь – Расія:
як будзе развівацца інтэграцыя ў новым годзе