https://bel.sputnik.by/20230116/kolk-kashtue-belaruskaya-vaennaya-aptechka-yakaya-lepsh-za-nataskuyu-1071221427.html
Колькі каштуе беларуская ваенная аптэчка, якая "лепш за натаўскую"?
Колькі каштуе беларуская ваенная аптэчка, якая "лепш за натаўскую"?
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе Мінздароўя і Мінабароны Беларусі прадставілі свае ваенныя аптэчкі – удасканаленыя, сабраныя практычна цалкам з беларускіх складальнікаў. 16.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-16T11:20+0300
2023-01-16T11:20+0300
2023-03-01T12:51+0300
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
міністэрства абароны рб
беларусь
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
бяспека
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070983758_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_22f951b9dd96e12970dfd66e6c3bcc2c.jpg
МІНСК, 16 сту – Sputnik. З 20 элементаў у беларускай ваеннай аптэчцы толькі чатыры выраблены ў Кітаі, адзін – у Расіі. Больш падрабязна аб айчынных складальніках у аптэчцы для ваенных расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Кіраўнік ведамства адзначыў, што спецыялісты будуць працаваць над тым, каб такая аптэчка была поўнасцю ўкамплектавана беларускімі медыкаментамі і іншымі прыладамі для аказання першай дапамогі. У гэтым годзе ў планах замяніць на беларускія нажніцы, бандажную павязку, а таксама шукаюць магчымасці для замены кітайскіх аклюзійных павязак.Беларускія ваенныя аптэчкіНагадаем, яшчэ ў кастрычніку мінулага года, наведваючы палігон Абуз-Лясноўскі, Аляксандр Лукашэнка паглядзеў і вывучыў беларускія аптэчкі для вайскоўцаў – як медыцынскія ўкладкі для аказання дапамогі групе пацярпелых, так і індывідуальныя. Тады прэзідэнт высока ацаніў камплектацыю такіх айчынных аптэчак, заявіўшы, што яны павінны быць не горшыя за натаўскія і ўкраінскія. Пазней Лукашэнка адзначыў, што за пару месяцаў удалося зрабіць аптэчкі для вайскоўцаў, якія лепшыя за натаўскія.На фота, якія публікавалі Міністэрства аховы здароўя і Telegram-канал "Пул Першага" ў кастрычніку мінулага года, відаць, што ў аптэску ўваходзяць гемастатыкі, абязбольвальныя, жгуты і г.д. У тым ліку, на здымках ёсць пакуначкі расійскага сродку "Гемафлекс" для спынення артэрыяльнага, вянознага і капілярнага крывацёкаў. Яно вырабляецца ў Санкт-Пецярбургу.У індывідуальным камплекце – каля 20 найменняў. І такую "ўсечаную" аптэчку, і вялікую ўкладку могуць выкарыстоўваць вайскоўцы без медадукацыі, але якія прайшлі спецпадрыхтоўку. Дапамогу можна аказаць практычна пры любых НС.Акрамя індывідуальных аптэчак, была паказана новая версія для аказання медыцынскай дапамогі невялікаму падраздзяленню. У такой аптэчцы, якую выдаюць медыку, ёсць прыкладна 50 лекаў і разнастайныя медыцынскія вырабы. Большая іх частка – айчыннай вытворчасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070983758_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_ff018c76defba720f0f59cb0c566c2a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, міністэрства абароны рб, беларусь, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, навіны , у беларусі
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, міністэрства абароны рб, беларусь, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, навіны , у беларусі
Колькі каштуе беларуская ваенная аптэчка, якая "лепш за натаўскую"?
11:20 16.01.2023 (абноўлена: 12:51 01.03.2023) У мінулым годзе Мінздароўя і Мінабароны Беларусі прадставілі свае ваенныя аптэчкі – удасканаленыя, сабраныя практычна цалкам з беларускіх складальнікаў.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. З 20 элементаў у беларускай ваеннай аптэчцы толькі чатыры выраблены ў Кітаі, адзін – у Расіі. Больш падрабязна аб айчынных складальніках у аптэчцы для ваенных расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Кіраўнік ведамства адзначыў, што спецыялісты будуць працаваць над тым, каб такая аптэчка была поўнасцю ўкамплектавана беларускімі медыкаментамі і іншымі прыладамі для аказання першай дапамогі. У гэтым годзе ў планах замяніць на беларускія нажніцы, бандажную павязку, а таксама шукаюць магчымасці для замены кітайскіх аклюзійных павязак.
"Каштуе такая аптэчка каля 400 рублёў. Турнікет наш беларускі каштуе ў 1,5 раза танней за імпартныя аналагі, у 1,5 раза танней каштуюць паветраводы. Калі мы пачнём выпускаць у поўнай меры беларускае, то цана стане яшчэ на 30% танней" , - распавёў Дзмітрый Піневіч.
Беларускія ваенныя аптэчкі
Нагадаем, яшчэ ў кастрычніку мінулага года, наведваючы палігон Абуз-Лясноўскі, Аляксандр Лукашэнка паглядзеў і вывучыў беларускія аптэчкі для вайскоўцаў – як медыцынскія ўкладкі для аказання дапамогі групе пацярпелых, так і індывідуальныя. Тады прэзідэнт высока ацаніў камплектацыю такіх айчынных аптэчак, заявіўшы, што яны павінны быць не горшыя за натаўскія і ўкраінскія. Пазней Лукашэнка адзначыў, што за пару месяцаў удалося зрабіць аптэчкі для вайскоўцаў, якія лепшыя за натаўскія.
На фота, якія публікавалі Міністэрства аховы здароўя і Telegram-канал "Пул Першага" ў кастрычніку мінулага года, відаць, што ў аптэску ўваходзяць гемастатыкі, абязбольвальныя, жгуты і г.д. У тым ліку, на здымках ёсць пакуначкі расійскага сродку "Гемафлекс" для спынення артэрыяльнага, вянознага і капілярнага крывацёкаў. Яно вырабляецца ў Санкт-Пецярбургу.
У індывідуальным камплекце – каля 20 найменняў. І такую "ўсечаную" аптэчку, і вялікую ўкладку могуць выкарыстоўваць вайскоўцы без медадукацыі, але якія прайшлі спецпадрыхтоўку. Дапамогу можна аказаць практычна пры любых НС.
Акрамя індывідуальных аптэчак, была паказана новая версія для аказання медыцынскай дапамогі невялікаму падраздзяленню. У такой аптэчцы, якую выдаюць медыку, ёсць прыкладна 50 лекаў і разнастайныя медыцынскія вырабы. Большая іх частка – айчыннай вытворчасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Уварванне УСУ ў Расію або Беларусь з’яўляецца падставай для адказу – МЗС РФ