Сожженная техника ВСУ - Sputnik Беларусь, 1920
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы

Сын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі

© SputnikСын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Сын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023
Падпісацца на
НовостиTelegram
Эксклюзіў
Горлаўка знаходзіцца на поўнач ад Данецка і абстрэльваецца з 2014 года. У горадзе жывуць і героі матэрыялу – Вікторыя з сынам, у якога перасталі дзейнічаць ногі з-за абстрэлаў.
Карэспандэнт Sputnik Аляксандр Жыбуль працягвае асвятляць дзейнасць гуманітарнай місіі беларусаў у Данбасе.
Адзін з маршрутаў нашай місіі – Горлаўка – горад, які нацярпеўся за апошнія дзевяць гадоў з-за рэгулярных, а часам і ўраганных абстрэлаў УСУ. Але тут жывуць людзі, ходзяць на працу, вучацца. Нават у цяжкіх умовах захоўваюць бадзёрасць духу. Адны з іх – Вікторыя і яе сын Ян.
Беларуская ініцыятыўная гуманітарная місія знаёмая з гэтай сям’ёй даўно – па магчымасці імкнуцца забяспечыць усім неабходным. На гэты раз яны таксама прыехалі не з пустымі рукамі – прывезлі электрычную інвалідную каляску.
© SputnikСын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Сын перестал ходить из-за обстрелов ВСУ: история – о любви и верности - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023

Трагедыя 2014 года

Вікторыя сустракае беларусаў сардэчна, для яе ініцыятыўная група Мікалая Гаўрылава стала роднай. У цяжкую хвіліну менавіта яны дапамагалі жанчыне і сыну. Не кінулі і зараз.
Дзевяць гадоў таму пачаліся баявыя дзеянні ў Данбасе, выбухі, страх, паніка.

"Аднойчы, калі мы з дзіцём прысаджваліся з-за выбухаў, бахнула так, што ў нас шкло павылятала. Ян прысеў, я яго супакоіла, але самастойна ён падняцца не змог", - распавядае Вікторыя.

З таго часу жанчына ўжо дзевяць гадоў б’ецца за тое, каб яе дзіця ўстала з інваліднай каляскі і пайшло. Яна ўстанавіла ў кватэры шведскую сценку, зрабіла рамонт, усё сваімі рукамі. Блізкіх сваякоў і мужа ў Вікторыі няма.
"Вельмі цяжка даводзіцца, усяго расказаць немагчыма, цяжкасцей шмат. Калі б у Яна быў бацька або сваякі, было б лягчэй, але мы адны", - з сумам дадае яна.
© SputnikСын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Сын перестал ходить из-за обстрелов ВСУ: история – о любви и верности - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023

Часу на мужчын няма

Ян быў доўгачаканым дзіцём, Вікторыя нарадзіла яго ў 36 гадоў. Прызнаецца, да гэтага займалася адукацыяй: скончыла з чырвоным дыпломам педагагічны інстытут па спецыяльнасці "лагапед-дэфектолаг", адвучылася ў аспірантуры, абараніла дысертацыю.
"Мне проста не было часу выходзіць замуж. Я разумела, што мне трэба нараджаць, бо магла застацца без дзяцей. Ян быў вельмі жаданым і доўгачаканым дзіцём, - тлумачыць Вікторыя і працягвае казаць пра сына. - Ведаеце, калі б мне Бог сказаў: аддай руку, нагу ці жыццё – пагадзілася б, не задумваючыся".
Мужчыны звяртаюць увагу на Вікторыю, але на іх у яе "часу няма", ды і ўсё каханне – сыну.
© SputnikСын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Сын перестал ходить из-за обстрелов ВСУ: история – о любви и верности - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023

Не адрываць ад соцыуму

Вікторыя разумее, што Яну патрэбны зносіны, таму імкнецца выязджаць з сынам на інваліднай калясцы на прагулку. Часта да іх прыходзяць аднакласнікі хлопчыка.
"Мы не можам адрывацца ад соцыуму, імкнёмся наведваць розныя мерапрыемствы, мець зносіны з аднагодкамі. Мне здаецца, што так Ян больш і хутчэй развіваецца", - дзеліцца сваімі назіраннямі Вікторыя.

Аб важнасці каляскі

Як аказалася, Вікторыя ўжо купіла каляску для сына – лёгкую на электрапрывадзе. Грошы таксама сабрала група Гаўрылава, прывезенае інваліднае крэсла перададуць іншай сям’і. Бо мабільнасць вельмі важна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
"Вось, напрыклад, у Яна нядаўна разбалеўся зуб і па стаматалогіі без каляскі было б вельмі цяжка яго перавозіць з кабінета ў кабінет: хірург, тэрапеўт, рэнтген. Тым больш што з-за сядзячага ладу жыцця ён набраў вельмі вялікую вагу, не дапамагаюць і дыеты. А з каляскай усё прайшло без цяжкасцей", - распавядае Вікторыя аб важнасці электрычнага інваліднага крэсла.

Што рабіць пры абстрэлах?

Горлаўку працягваюць хаатычна абстрэльваць украінскія вайскоўцы, але хутка спусціцца ў падвал Вікторыі і Яну не атрымаецца. Яны знайшлі выйсце – хаваюцца ў такіх выпадках у калідорах.
"Там дзве апорныя сцены і шкла няма, таму нават калі выбухам яго выб’е, мы не пацерпім", - тлумачыць жанчына.
З-за абстрэлаў часта не бывае ў Горлаўцы святла – асколкамі снарадаў і мін перабівае правады. Ёсць праблема з вадой, у прынцыпе, яна актуальна для большасці гарадоў і населеных пунктаў рэгіёна.
У такіх цяжкіх умовах жанчына не страчвае аптымізму, працягвае займацца з дзецьмі ў школе.
Тых грошай, якія Вікторыя зарабляе, не хапае на жыццё маці і сына, але дапамагае група Гаўрылава. Яна дастаўляе неабходныя рэчы, прадукты і лекі.
© SputnikСын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Сын перестал ходить из-за обстрелов ВСУ: история – о любви и верности - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023

З’ехаць?

Аб тым, каб з’ехаць з Горлаўкі, Вікторыя не задумвалася. З пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне сям’я эвакуіравалася, але вярнулася ў родныя мясціны. Не можа Вікторыя без "малой радзімы" і сваіх сабак, іх у сям’і чатыры.
На маё пытанне пра пераезд з Горлаўкі яна адказала, не задумваючыся: "А куды я сабак сваіх дзену?". Калі сям’і становіцца страшна па начах, ратуе нямецкая аўчарка, яна начуе з Вікторыяй і Янам – гэта супакойвае.
Цяпер Вікторыя марыць толькі аб адным – паставіць на ногі сына, нягледзячы ні на што.

"Для гэтага трэба вельмі шмат грошай. Не ведаю, як быць. Але я ўсё зраблю, толькі б ён хадзіў", - дадае Вікторыя.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Будзем ездзіць, пакуль там патрэбны: беларусы вязуць гуманітарку ў Данбас
Фонд Талая збіраецца адкрыць цэнтры ў Расіі для дапамогі жыхарам Данбаса
Ветэраны і школьнікі адправілі каштоўную гуманітарку ў Данецк
Стужка навiн
0