https://bel.sputnik.by/20230118/armya-ras-zyala-pad-kantrol-paslak-sol-u-dnr-1071336549.html
Армія Расіі ўзяла пад кантроль пасёлак Соль у ДНР
Армія Расіі ўзяла пад кантроль пасёлак Соль у ДНР
Sputnik Беларусь
Адзначаецца, што ў вызваленні населенага пункта Соль удзельнічалі добраахвотнікі штурмавых атрадаў, ім дапамагала вайсковая і аператыўна-тактычная авіяцыя. 18.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-18T15:55+0300
2023-01-18T15:55+0300
2023-03-01T13:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
днр
лнр
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0b/1071087940_0:0:3167:1782_1920x0_80_0_0_e0c0e21fb39e0f789347d7129ae39604.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расійскія войскі вызвалілі населены пункт Соль у Данецкай народнай рэспубліцы, паведамілі ў Мінабароны РФ.Пасёлак знаходзіцца ў раёне аднайменнай чыгуначнай станцыі на паўночны захад ад Салядара, аб узяцці якога ведамства паведаміла на мінулым тыдні.Адзначаецца, што ў вызваленні населенага пункта Соль удзельнічалі добраахвотнікі штурмавых атрадаў, ім дапамагала вайсковая і аператыўна-тактычная авіяцыя.Таксама за суткі на гэтым напрамку расійскія войскі знішчылі да 90 украінскіх ваенных, тры баявыя бронемашыны, чатыры спецаўтамабілі, гаўбіцу "Мста" і комплекс РСЗА "Град".Абстаноўка на іншых напрамкахНа купянскім напрамку ў мінулыя суткі працавала расійская артылерыя. Разлікі Заходняй ваеннай акругі разбілі пазіцыі падраздзяленняў 14-й, 92-й механізаваных брыгад УСУ і 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, якія размяшчаліся паблізу населеных пунктаў Двурэчнае, Крухмальнае Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае ў ЛНР.Па даных Мінабароны Расіі, знішчана больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, БТР, артсістэма М777, два аўто і два пікапы. Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдары па ўкраінскіх падраздзяленнях і на чырвона-ліманскім напрамку.Страты УСУ на гэтым участку склалі больш за 90 ваенных Украіны, адна БМП і тры бронемашыны. Таксама знішчаны дзве амерыканскія РЛС і радыёлакацыйная станцыя выяўлення і суправаджэння цэлей СТ-68.Да 90 вайскоўцаў украінская армія страціла і на паўднёва-данецкім напрамку, спрабуючы атакаваць у напрамку пасёлкаў Стэпавае, Салодкае і Ураджайнае ў ДНР. Іх атакі спынілі артылерысты Усходняй і Паўднёвай ваенных акруг, а таксама марпехі Ціхаакіянскага флоту.Яшчэ адзін збіты штурмавікРасійская СПА знішчыла за мінулыя суткі сем украінскіх беспілотнікаў, таксама перахоплены рэактыўны снарад сістэмы "Альха". У сваю чаргу знішчальнікі ПКС Расіі збілі ўкраінскі штурмавік Су-25 у раёне вёскі Ябланаўка.Усяго з пачатку спецаперацыі расійскія авіятары знішчылі ўжо 373 самалёты. Акрамя таго, збіта і знішчана 200 верталётаў, 2 898 дронаў, 401 зенітны ракетны комплекс, 7 563 танкі і іншыя бронемашыны, 985 сістэм залпавага агню, 3 855 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, а таксама 8 101 адзінка спецыяльнай аўтатэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0b/1071087940_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_b1ce5ce4a7dc2752fb83bd4278b8185a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф, днр, лнр, расія, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф, днр, лнр, расія, навіны
Армія Расіі ўзяла пад кантроль пасёлак Соль у ДНР
15:55 18.01.2023 (абноўлена: 13:11 01.03.2023) Адзначаецца, што ў вызваленні населенага пункта Соль удзельнічалі добраахвотнікі штурмавых атрадаў, ім дапамагала вайсковая і аператыўна-тактычная авіяцыя.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расійскія войскі вызвалілі населены пункт Соль у Данецкай народнай рэспубліцы, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Пасёлак знаходзіцца ў раёне аднайменнай чыгуначнай станцыі на паўночны захад ад Салядара, аб узяцці якога ведамства паведаміла на мінулым тыдні.
Адзначаецца, што ў вызваленні населенага пункта Соль удзельнічалі добраахвотнікі штурмавых атрадаў, ім дапамагала вайсковая і аператыўна-тактычная авіяцыя.
Таксама за суткі на гэтым напрамку расійскія войскі знішчылі да 90 украінскіх ваенных, тры баявыя бронемашыны, чатыры спецаўтамабілі, гаўбіцу "Мста" і комплекс РСЗА "Град".
Абстаноўка на іншых напрамках
На купянскім напрамку ў мінулыя суткі працавала расійская артылерыя. Разлікі Заходняй ваеннай акругі разбілі пазіцыі падраздзяленняў 14-й, 92-й механізаваных брыгад УСУ і 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, якія размяшчаліся паблізу населеных пунктаў Двурэчнае, Крухмальнае Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае ў ЛНР.
Па даных Мінабароны Расіі, знішчана больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, БТР, артсістэма М777, два аўто і два пікапы. Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдары па ўкраінскіх падраздзяленнях і на чырвона-ліманскім напрамку.
Страты УСУ на гэтым участку склалі больш за 90 ваенных Украіны, адна БМП і тры бронемашыны. Таксама знішчаны дзве амерыканскія РЛС і радыёлакацыйная станцыя выяўлення і суправаджэння цэлей СТ-68.
Да 90 вайскоўцаў украінская армія страціла і на паўднёва-данецкім напрамку, спрабуючы атакаваць у напрамку пасёлкаў Стэпавае, Салодкае і Ураджайнае ў ДНР. Іх атакі спынілі артылерысты Усходняй і Паўднёвай ваенных акруг, а таксама марпехі Ціхаакіянскага флоту.
Яшчэ адзін збіты штурмавік
Расійская СПА знішчыла за мінулыя суткі сем украінскіх беспілотнікаў, таксама перахоплены рэактыўны снарад сістэмы "Альха". У сваю чаргу знішчальнікі ПКС Расіі збілі ўкраінскі штурмавік Су-25 у раёне вёскі Ябланаўка.
Усяго з пачатку спецаперацыі расійскія авіятары знішчылі ўжо 373 самалёты. Акрамя таго, збіта і знішчана 200 верталётаў, 2 898 дронаў, 401 зенітны ракетны комплекс, 7 563 танкі і іншыя бронемашыны, 985 сістэм залпавага агню, 3 855 гармат палявой артылерыі і мінамётаў, а таксама 8 101 адзінка спецыяльнай аўтатэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь