https://bel.sputnik.by/20230118/staka-refnansavannya-znzhaetstsa--belarus-z-23-studzenya-1071325040.html
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня
Sputnik Беларусь
Зніжэнне паказчыкаў інфляцыі ў беларускай эканоміцы дало магчымасць рэгулятару пайсці на такія меры, якія закліканы стымуляваць развіццё краіны. 18.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-18T13:02+0300
2023-01-18T13:02+0300
2023-03-01T13:10+0300
нацбанк рб
стаўка рэфінансавання
эканоміка
грамадства
беларусь
інфляцыя
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/29/1013612901_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_80a016bfcc7853df8536306cddb67d3b.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Ключавая стаўка ў Беларусі зніжаецца з 12% да 11,5% з 23 студзеня, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка рэспублікі.Нагадаем, што папярэдні раз у рэспубліцы стаўка рэфінансавання мянялася 1 сакавіка 2022 года. Тады яна павысілася з 9,25% адразу да 12%.Гэтае рашэнне было прынята падчас пасяджэнняў праўлення Нацбанка, якое было прысвечана пытанням, звязаным з грашова-крэдытнай палітыкай."У апошнія месяцы назіраецца ўстойлівае запаволенне інфляцыі. У снежні 2022 года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8%, агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі – 10,2%", - канстатавалі ў прэс-службе.У Нацбанку лічаць, што такая дынаміка змянення цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях прадпрыемстваў і бізнесу. Гэта ў сваю чаргу прыцягвае рублёвую ліквіднасць у банкі.Як тлумачыць рэгулятар, менавіта ў сувязі з гэтымі данымі і было прынята рашэнне панізіць стаўку рэфінансавання на 50 базісных пунктаў.У далейшым Нацбанк будзе змяняць ключавую стаўку, улічваючы фактычную і чаканую дынаміку інфляцыі, а таксама ацэньваючы ўнутраныя і знешнія рызыкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/29/1013612901_66:0:1202:852_1920x0_80_0_0_3999c559bffa9545a8996682ed8920a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, стаўка рэфінансавання, эканоміка, грамадства, беларусь, інфляцыя, навіны , у беларусі
нацбанк рб, стаўка рэфінансавання, эканоміка, грамадства, беларусь, інфляцыя, навіны , у беларусі
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня
13:02 18.01.2023 (абноўлена: 13:10 01.03.2023) Зніжэнне паказчыкаў інфляцыі ў беларускай эканоміцы дало магчымасць рэгулятару пайсці на такія меры, якія закліканы стымуляваць развіццё краіны.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Ключавая стаўка ў Беларусі зніжаецца з 12% да 11,5% з 23 студзеня, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка рэспублікі.
Нагадаем, што папярэдні раз у рэспубліцы стаўка рэфінансавання мянялася 1 сакавіка 2022 года. Тады яна павысілася з 9,25% адразу да 12%.
"З 23 студзеня 2023 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 12% да 11,5%, стаўка па крэдыце авернайт – з 13% да 12,5%, стаўка па дэпазіце авернайт – з 11% да 10,5%", - удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.
Гэтае рашэнне было прынята падчас пасяджэнняў праўлення Нацбанка, якое было прысвечана пытанням, звязаным з грашова-крэдытнай палітыкай.
"У апошнія месяцы назіраецца ўстойлівае запаволенне інфляцыі. У снежні 2022 года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8%, агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі – 10,2%", - канстатавалі ў прэс-службе.
У Нацбанку лічаць, што такая дынаміка змянення цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях прадпрыемстваў і бізнесу. Гэта ў сваю чаргу прыцягвае рублёвую ліквіднасць у банкі.
"Разам з тым на фоне зніжэння працэнтных ставак дэпазітнага рынку, якое адбылося адначасова з памяншэннем ставак крэдытнага рынку, ашчадная актыўнасць застаецца стрыманай, у тым ліку з-за павышаных інфляцыйных чаканняў", - прызналі ў прэс-службе.
Як тлумачыць рэгулятар, менавіта ў сувязі з гэтымі данымі і было прынята рашэнне панізіць стаўку рэфінансавання на 50 базісных пунктаў.
У далейшым Нацбанк будзе змяняць ключавую стаўку, улічваючы фактычную і чаканую дынаміку інфляцыі, а таксама ацэньваючы ўнутраныя і знешнія рызыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ці трэба рабіць пенсіённыя ўзносы плацельшчыкам падатку на прафдаход