https://bel.sputnik.by/20230120/belaz-pastavts-partyyu-buynykh-samazvala-u-zapalyare-1071420299.html
БелАЗ паставіць партыю буйных самазвалаў у Запаляр’е
БелАЗ паставіць партыю буйных самазвалаў у Запаляр’е
Некалькі 220-тонных машын плануюць адправіць з Жодзіна ў Мурманскую вобласць да сярэдзіны 2023 года. 20.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-20T11:19+0300
2023-01-20T11:19+0300
2023-01-20T11:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
белаз
запаляр’е
самазвал
эканоміка
мурманская вобласць
прамысловасць
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1d/1059121430_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_41b89c1dd1c185b8ad0a71ee3fe58a5c.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. БелАЗ паставіў чатыры самазвалы на Каўдорскі горна-абагачальны камбінат (ГАК), і адправіць яшчэ шэсць, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.Чатыры 220-тоннікі зараз на стадыі паэтапнай зборкі і перадпускавых выпрабаванняў на ГАКу. Да канца студзеня іх запусцяць у эксплуатацыю.Раней па інвестпраекце абнаўлення горнай тэхнікі ГАК запусціў дзесяць 136-тонных самазвалаў. Гэта значыць, усяго будзе дваццаць новых машын.ГАК у запалярным горадзе Коўдар (Мурманская вобласць) быў створаны ў 1960-х гадах. Прадпрыемства займаецца абагачэннем руды. У тым ліку выпускае апатытавыя і бадэлеітавыя канцэнтраты.Камбінат уваходзіць у групу "Еврохим". Раней яе асноўным уладальнікам быў выхадзец з Беларусі Андрэй Мельнічэнка. Пасля заходніх санкцый 2022 года паведамлялася, што ён больш не валодае бізнесам. Аднак новы канчатковы бенефіцыяр не раскрываецца.Дзяржкампанія "БЕЛАЗ" – гэта холдынг, які лічыцца адным з самых буйных у свеце вытворцаў кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.У гэтым годзе галаўному прадпрыемству споўнілася 75 гадоў. Першапачаткова гэта быў завод тарфянога машынабудавання. Цяпер брэнд вядомы менавіта па кар’ерных самазвалах. Прадпрыемства стварыла самую вялікую машыну гэтага віду ў свеце – БелАЗ-75710 – з грузападымальнасцю ў 450 тон.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
запаляр’е
мурманская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1d/1059121430_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_4a80b7e8ce665ad1b4da465b3046fd2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, белаз, запаляр’е, самазвал, эканоміка, мурманская вобласць, прамысловасць
саюзная дзяржава, беларусь, расія, белаз, запаляр’е, самазвал, эканоміка, мурманская вобласць, прамысловасць
БелАЗ паставіць партыю буйных самазвалаў у Запаляр’е
Некалькі 220-тонных машын плануюць адправіць з Жодзіна ў Мурманскую вобласць да сярэдзіны 2023 года.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. БелАЗ паставіў чатыры самазвалы на Каўдорскі горна-абагачальны камбінат (ГАК), і адправіць яшчэ шэсць, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.
Чатыры 220-тоннікі зараз на стадыі паэтапнай зборкі і перадпускавых выпрабаванняў на ГАКу. Да канца студзеня іх запусцяць у эксплуатацыю.
"На працягу першага паўгоддзя будуць сабраны і выпушчаны на лінію яшчэ шэсць машын", - удакладнілі ў пасольстве.
Раней па інвестпраекце абнаўлення горнай тэхнікі ГАК запусціў дзесяць 136-тонных самазвалаў. Гэта значыць, усяго будзе дваццаць новых машын.
ГАК у запалярным горадзе Коўдар (Мурманская вобласць) быў створаны ў 1960-х гадах. Прадпрыемства займаецца абагачэннем руды. У тым ліку выпускае апатытавыя і бадэлеітавыя канцэнтраты.
Камбінат уваходзіць у групу "Еврохим". Раней яе асноўным уладальнікам быў выхадзец з Беларусі Андрэй Мельнічэнка. Пасля заходніх санкцый 2022 года паведамлялася, што ён больш не валодае бізнесам. Аднак новы канчатковы бенефіцыяр не раскрываецца.
Дзяржкампанія "БЕЛАЗ" – гэта холдынг, які лічыцца адным з самых буйных у свеце вытворцаў кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.
У гэтым годзе галаўному прадпрыемству споўнілася 75 гадоў. Першапачаткова гэта быў завод тарфянога машынабудавання. Цяпер брэнд вядомы менавіта па кар’ерных самазвалах. Прадпрыемства стварыла самую вялікую машыну гэтага віду ў свеце – БелАЗ-75710 – з грузападымальнасцю ў 450 тон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў