https://bel.sputnik.by/20230123/bolsh-za-300-kg-uzrychatk-znayshl--taynku--lnr-1071482045.html
Больш за 300 кг узрыўчаткі знайшлі ў тайніку ў ЛНР
Больш за 300 кг узрыўчаткі знайшлі ў тайніку ў ЛНР
Акрамя ўзрыўчаткі, у тайніку былі танкавыя і асколачна-фугасныя снарады, а таксама элементы дынамічнай абароны. 23.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-23T09:57+0300
2023-01-23T09:57+0300
2023-01-23T10:02+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
фсб
расія
бяспека
лнр
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/17/1071478694_9:0:1200:670_1920x0_80_0_0_97e4e416449fdb5f8548897bdec10ec2.png
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Тайнік украінскага вайскоўца, у якім было схавана больш за 300 кілаграмаў выбухоўкі, выявілі супрацоўнікі органаў бяспекі Луганскай Народнай Рэспублікі.Сховішча знайшлі ў выніку праведзенага комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у населеным пункце Кудрашоўка Крамянскога раёна, вызваленым падчас спецаперацыі.Акрамя выбухоўкі, там знайшлі пяць танкавых снарадаў, два асколачна-фугасныя снарады і 225 элементаў дынамічнай абароны 4С20U украінскай вытворчасці. Агульная вага выбуховага рэчыва склала 306 кілаграмаў.Цяпер супрацоўнікі органаў бяспекі ЛНР праводзяць далейшыя мерапрыемствы па папярэджанні і спыненні тэрарыстычных актаў.Напярэдадні буйны тайнік боепрыпасаў і зброі знайшлі расійскія сілавікі ў падвале аднаго з прыватных дамоў Энергадара (Запарожская вобласць). Вобыск быў праведзены ў доме, дзе раней пражываў мясцовы "казачы генерал", які з’ехаў на падкантрольную Кіеву тэрыторыю.Сілавікі знайшлі тры аўтаматы Калашнікава, 15 тратылавых шашак, сем гранат і каля 1,3 тысячы патронаў рознага калібру. Там захоўвалася і ваенная форма ўкраінскага ўзору.Прадухіленне тэрактаўРаней ФСБ папярэдзіла серыю тэрактаў, якія планаваліся ў людных месцах Запарожскай вобласці. Злачынцамі былі трое грамадзян Украіны, якія мелі намер учыніць выбух на рынку ў Мелітопалі.У дачыненні да іх распачаты крымінальныя справы аб падрыхтоўцы тэрактаў і незаконным абароце агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прыстасаванняў.Таксама супрацоўнікі спецслужбаў прадухілілі дыверсію у Варонежскай вобласці. Па даных ведамства, прыхільнікі ўкраінскіх нацыяналістаў рыхтавалі дыверсію на ваенных і энергетычных аб’ектах у Варонежскай вобласці.У ФСБ заявілі, што пры затрыманні дыверсанты аказалі ўзброенае супраціўленне, у выніку кіраўнік групы і два яго саўдзельнікі былі ліквідаваны. Пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва ці супрацоўнікаў праваахоўных органаў няма.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/17/1071478694_160:0:1053:670_1920x0_80_0_0_d03810dd26384e7e9cbbcc5cf80102a7.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, фсб, расія, бяспека, лнр
спецаперацыя, данбас, украіна, фсб, расія, бяспека, лнр
Больш за 300 кг узрыўчаткі знайшлі ў тайніку ў ЛНР
09:57 23.01.2023 (абноўлена: 10:02 23.01.2023) Акрамя ўзрыўчаткі, у тайніку былі танкавыя і асколачна-фугасныя снарады, а таксама элементы дынамічнай абароны.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Тайнік украінскага вайскоўца, у якім было схавана больш за 300 кілаграмаў выбухоўкі, выявілі супрацоўнікі органаў бяспекі Луганскай Народнай Рэспублікі.
Сховішча знайшлі ў выніку праведзенага комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у населеным пункце Кудрашоўка Крамянскога раёна, вызваленым падчас спецаперацыі.
Акрамя выбухоўкі, там знайшлі пяць танкавых снарадаў, два асколачна-фугасныя снарады і 225 элементаў дынамічнай абароны 4С20U украінскай вытворчасці. Агульная вага выбуховага рэчыва склала 306 кілаграмаў.
"Падчас следчых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што выяўленыя боепрыпасы і выбухоўку захоўваў грамадзянін Украіны, які на момант пачатку СВА служыў у адным з падраздзяленняў УСУ, што дыслацыруюцца ў наваколлях населенага пункта Кудрашоўка", - паведаміла агенцтву РІА Навіны крыніца ў сілавых структурах.
Цяпер супрацоўнікі органаў бяспекі ЛНР праводзяць далейшыя мерапрыемствы па папярэджанні і спыненні тэрарыстычных актаў.
Напярэдадні буйны тайнік боепрыпасаў і зброі знайшлі расійскія сілавікі ў падвале аднаго з прыватных дамоў Энергадара (Запарожская вобласць). Вобыск быў праведзены ў доме, дзе раней пражываў мясцовы "казачы генерал", які з’ехаў на падкантрольную Кіеву тэрыторыю.
Сілавікі знайшлі тры аўтаматы Калашнікава, 15 тратылавых шашак, сем гранат і каля 1,3 тысячы патронаў рознага калібру. Там захоўвалася і ваенная форма ўкраінскага ўзору.
Прадухіленне тэрактаў
Раней ФСБ папярэдзіла серыю тэрактаў, якія планаваліся ў людных месцах Запарожскай вобласці. Злачынцамі былі трое грамадзян Украіны, якія мелі намер учыніць выбух на рынку ў Мелітопалі.
У дачыненні да іх распачаты крымінальныя справы аб падрыхтоўцы тэрактаў і незаконным абароце агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прыстасаванняў.
Таксама супрацоўнікі спецслужбаў прадухілілі дыверсію у Варонежскай вобласці. Па даных ведамства, прыхільнікі ўкраінскіх нацыяналістаў рыхтавалі дыверсію на ваенных і энергетычных аб’ектах у Варонежскай вобласці.
У ФСБ заявілі, што пры затрыманні дыверсанты аказалі ўзброенае супраціўленне, у выніку кіраўнік групы і два яго саўдзельнікі былі ліквідаваны. Пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва ці супрацоўнікаў праваахоўных органаў няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Канфлікт ва Украіне развіваецца па ўзыходзячай спіралі – Пяскоў
Маркаў:
Захад разлічвае перамагчы Расію і ператварыць яе ў "анты-Кітай"