https://bel.sputnik.by/20230124/laro-zakhad-sprabue-rabts-natssk-na-krany-u-yakya-adpralyayutstsa-dyplamaty-rf-1071530256.html
Лаўроў: Захад спрабуе рабіць націск на краіны, у якія адпраўляюцца дыпламаты РФ
Лаўроў: Захад спрабуе рабіць націск на краіны, у якія адпраўляюцца дыпламаты РФ
Sputnik Беларусь
Заявы Захаду аб тым, што Масква падрывае інтарэсы Бруселя ў Афрыцы, галаслоўныя, заявіў кіраўнік МЗС Расіі. 24.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-24T16:11+0300
2023-01-24T16:11+0300
2023-07-24T12:03+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
масква
расія
захад
афрыка
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/18/1071528603_0:19:3096:1761_1920x0_80_0_0_4781421eb88ffde659619b28a46ddb5e.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, сустракаючыся ў аўторак з кіраўніком МЗС Эсваціні, самай маленькай дзяржавы на афрыканскім кантыненце, заявіў, што ўсе яго візіты суправаджаюцца спробамі заходніх калег аказаць націск на прымаючыя бакі з мэтай схіліць іх да паводзін, якія б задаволілі ЗША.Пры гэтым ён падкрэсліў, што Масква шануе і паважае пазіцыю ўсіх партнёраў Расіі, якія супрацьстаяць націску Захаду і кіруюцца сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а "не загадамі ад былых каланіяльных імперый" і тых, хто жадае дамінаваць у свеце.Інтарэсы ў АфрыцыСяргей Лаўроў назваў заявы аб нібыта падрыве Расіяй інтарэсаў Еўрасаюза ў Афрыцы галаслоўнымі і аднёс іх да прапаганды.У сувязі з гэтым ён таксама закрануў нядаўнія словы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб тым, што за вывадам французскіх войск з Буркіна-Фасо стаіць Расія (па паведамленнях СМІ, урад Буркіна-Фасо дэнансаваў пагадненне аб прысутнасці УС Францыі, у сувязі з чым французскія вайскоўцы павінны на працягу месяца пакінуць тэрыторыю краіны - Sputnik)."Гэта пытанне аб прынцыпах знешняй палітыкі, мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, а заява прэзідэнта Макрона адкрыта гаворыць аб тым, што Францыя дапускае і прымяняе такое ўмяшанне", - сказаў Лаўроў.Як паведамлялася, кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў цяперашні час здзяйсняе турнэ па краінах Афрыкі.Каралеўства Эсваціні да 2018 года насіла назву Каралеўства Свазіленд. На поўдні, захадзе і поўначы яно мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, а на ўсходзе – з Мазамбікам.У сталіцы каралеўства, Мбабане, кіраўнік МЗС РФ правёў перагаворы з міністрам замежных спраў Эсваціні Тхулі Дладлай, в.а. міністра нацыянальнай абароны і бяспекі прынцам Сікала Дламіні і прэм'ерам краіны Клеапас Дламіні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
масква
расія
афрыка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/18/1071528603_205:0:2936:2048_1920x0_80_0_0_e89d500c2b3fb5f2c38fbf4d988d9728.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, масква, расія, захад, афрыка, навіны , палітыка
сяргей лаўроў, мзс рф, масква, расія, захад, афрыка, навіны , палітыка
Лаўроў: Захад спрабуе рабіць націск на краіны, у якія адпраўляюцца дыпламаты РФ
16:11 24.01.2023 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Заявы Захаду аб тым, што Масква падрывае інтарэсы Бруселя ў Афрыцы, галаслоўныя, заявіў кіраўнік МЗС Расіі.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, сустракаючыся ў аўторак з кіраўніком МЗС Эсваціні, самай маленькай дзяржавы на афрыканскім кантыненце, заявіў, што ўсе яго візіты суправаджаюцца спробамі заходніх калег аказаць націск на прымаючыя бакі з мэтай схіліць іх да паводзін, якія б задаволілі ЗША.
"Я не здзіўлены тым, што куды б ні паехаў, нашы заходнія калегі спрабуюць неяк перашкодзіць і навязаць прымаючым краінам нейкую лінію паводзін, якая спадабалася б амерыканцам", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Масква шануе і паважае пазіцыю ўсіх партнёраў Расіі, якія супрацьстаяць націску Захаду і кіруюцца сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а "не загадамі ад былых каланіяльных імперый" і тых, хто жадае дамінаваць у свеце.
Сяргей Лаўроў назваў заявы аб нібыта падрыве Расіяй інтарэсаў Еўрасаюза ў Афрыцы галаслоўнымі і аднёс іх да прапаганды.
"Заходняя прапаганда працуе лозунгамі: "Расія – агрэсар", "Расія падрывае інтарэсы Еўрасаюза ў Афрыцы". Ну і такія галаслоўныя заявы тыражуюцца сотні тысяч разоў у надзеі ўздзейнічаць на розум слухачоў і гледачоў", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.
У сувязі з гэтым ён таксама закрануў нядаўнія словы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб тым, што за вывадам французскіх войск з Буркіна-Фасо стаіць Расія (па паведамленнях СМІ, урад Буркіна-Фасо дэнансаваў пагадненне аб прысутнасці УС Францыі, у сувязі з чым французскія вайскоўцы павінны на працягу месяца пакінуць тэрыторыю краіны - Sputnik).
"Гэта пытанне аб прынцыпах знешняй палітыкі, мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, а заява прэзідэнта Макрона адкрыта гаворыць аб тым, што Францыя дапускае і прымяняе такое ўмяшанне", - сказаў Лаўроў.
Як паведамлялася, кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў цяперашні час здзяйсняе турнэ па краінах Афрыкі.
Каралеўства Эсваціні да 2018 года насіла назву Каралеўства Свазіленд. На поўдні, захадзе і поўначы яно мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, а на ўсходзе – з Мазамбікам.
У сталіцы каралеўства, Мбабане, кіраўнік МЗС РФ правёў перагаворы з міністрам замежных спраў Эсваціні Тхулі Дладлай, в.а. міністра нацыянальнай абароны і бяспекі прынцам Сікала Дламіні і прэм'ерам краіны Клеапас Дламіні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь