https://bel.sputnik.by/20230125/deputaty-prynyal--drugm-chytann-praekt-zakona-ab-uns-1071551938.html
У Беларусі ўводзіцца новы інстытут улады – закон аб УНС прыняты ў другім чытанні
У Беларусі ўводзіцца новы інстытут улады – закон аб УНС прыняты ў другім чытанні
Sputnik Беларусь
За прыняцце праекта закона прагаласавалі 99 дэпутатаў, адзін дэпутат прагаласаваў супраць. 25.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-25T11:09+0300
2023-01-25T11:09+0300
2023-01-25T14:00+0300
парламент
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
грамадства
палітыка
беларусь
законапраект
унс
усебеларускі народны сход
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031814_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_a35feec362f89ede430c1df81e8cccfd.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі прыняла ў другім чытанні праект закона аб Усебеларускім народным сходзеЗа прагаласавала 99 дэпутатаў, супраць прагаласаваў 1 дэпутат.У першым чытанні ён быў разгледжаны і прыняты 20 снежня 2022 года. У Авальнай зале праект закона прадставіла яго распрацоўшчык – старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.Любецкая адзначыла, што гэтым законам уводзіцца новы важны інстытут у краіне.Да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. У ім адлюстраваны нормы, прынятыя на канстытуцыйным рэферэндуме.У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067031814_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_109483f479540573ecaf3a3e76494a1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
парламент, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, палітыка, беларусь, законапраект, унс, усебеларускі народны сход
парламент, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, палітыка, беларусь, законапраект, унс, усебеларускі народны сход
У Беларусі ўводзіцца новы інстытут улады – закон аб УНС прыняты ў другім чытанні
11:09 25.01.2023 (абноўлена: 14:00 25.01.2023) За прыняцце праекта закона прагаласавалі 99 дэпутатаў, адзін дэпутат прагаласаваў супраць.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі прыняла ў другім чытанні праект закона аб Усебеларускім народным сходзе
За прагаласавала 99 дэпутатаў, супраць прагаласаваў 1 дэпутат.
У першым чытанні ён быў разгледжаны і прыняты 20 снежня 2022 года. У Авальнай зале праект закона прадставіла яго распрацоўшчык – старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.
Любецкая адзначыла, што гэтым законам уводзіцца новы важны інстытут у краіне.
Да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. У ім адлюстраваны нормы, прынятыя на канстытуцыйным рэферэндуме.
У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.
У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.
Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.
Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.
Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь