https://bel.sputnik.by/20230127/brakanera-u-belarus-stala-mensh-1071666575.html
Браканьераў у Беларусі стала менш
Браканьераў у Беларусі стала менш
Sputnik Беларусь
У Дзяржінспекцыі распавялі, што незаконныя прылады рыбалоўства – сеткі адбіраюць раней, чым яны трапляюць у вадаём. 27.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-27T17:09+0300
2023-01-27T17:09+0300
2023-03-01T15:13+0300
браканьерства
прырода
прырода беларусі
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб
бяспека
беларусь
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101441/97/1014419770_0:215:3000:1903_1920x0_80_0_0_26fec9a7ed4e562be1acbd9785bf56d6.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Браканьераў у Беларусі стала менш, амаль у тры разы ў параўнанні з 2003 годам. Пра гэта ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Юрый Коўшык.27 студзеня 2003 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб утварэнні Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Як адзначыў намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Юрый Коўшык, за 20 гадоў у асаблівай структуры, якая непасрэдна падпарадкоўваецца кіраўніку дзяржавы, напрацаваны даволі вялікі вопыт з браканьерамі, якія спрабавалі незаконна здабыць дзікіх звяроў, рыбу або здзейсніць высечку лесу.Паводле яго слоў, работу Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету няправільна ацэньваць колькасцю затрыманых парушальнікаў або выпісаных штрафаў. Галоўная задача інспектараў – прафілактычная работа."І сёння мы можам канстатаваць аб тым, што каля 3 000 парушэнняў, якія маглі быць учынены грамадзянамі, мы іх папярэдзілі рознымі спосабамі і формамі. У выніку людзі не ўчынілі парушэнні, не панеслі пакаранне, але самае галоўнае, што не была прычынена шкода прыродным рэсурсам краіны", - растлумачыў Коўшык.У якасці прыкладу ён расказаў, што ў мінулым годзе беларусы добраахвотна здалі каля 90 кіламетраў рыбалоўных сетак. Адпаведна яны не былі прыцягнуты да адказнасці. Гэта вялікая лічба. І ўсё ж, як адзначыў Коўшык, яшчэ ёсць над чым працаваць. У адміністрацыйным парадку было канфіскавана каля 420 кіламетраў сетак. Іх інспектары знайшлі на вадаёмах і па месцы жыхарства браканьераў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101441/97/1014419770_336:0:3000:1998_1920x0_80_0_0_7d0795da1777cefeaf180f5985efbe2e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
браканьерства, прырода, прырода беларусі, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, бяспека, беларусь, грамадства, у беларусі, меркаванне
браканьерства, прырода, прырода беларусі, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, бяспека, беларусь, грамадства, у беларусі, меркаванне
Браканьераў у Беларусі стала менш
17:09 27.01.2023 (абноўлена: 15:13 01.03.2023) У Дзяржінспекцыі распавялі, што незаконныя прылады рыбалоўства – сеткі адбіраюць раней, чым яны трапляюць у вадаём.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Браканьераў у Беларусі стала менш, амаль у тры разы ў параўнанні з 2003 годам. Пра гэта ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Юрый Коўшык.
27 студзеня 2003 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб утварэнні Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Юрый Коўшык, за 20 гадоў у асаблівай структуры, якая непасрэдна падпарадкоўваецца кіраўніку дзяржавы, напрацаваны даволі вялікі вопыт з браканьерамі, якія спрабавалі незаконна здабыць дзікіх звяроў, рыбу або здзейсніць высечку лесу.
"За мінулы год у нас было выяўлена каля 7 000 парушэнняў. Калі параўнаць з 20-гадовай даўнасцю, то колькасць парушэнняў тады была каля 20 000. Сёння іх нашмат менш", - сказаў Юрый Коўшык.
Паводле яго слоў, работу Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету няправільна ацэньваць колькасцю затрыманых парушальнікаў або выпісаных штрафаў. Галоўная задача інспектараў – прафілактычная работа.
"І сёння мы можам канстатаваць аб тым, што каля 3 000 парушэнняў, якія маглі быць учынены грамадзянамі, мы іх папярэдзілі рознымі спосабамі і формамі. У выніку людзі не ўчынілі парушэнні, не панеслі пакаранне, але самае галоўнае, што не была прычынена шкода прыродным рэсурсам краіны", - растлумачыў Коўшык.
У якасці прыкладу ён расказаў, што ў мінулым годзе беларусы добраахвотна здалі каля 90 кіламетраў рыбалоўных сетак. Адпаведна яны не былі прыцягнуты да адказнасці. Гэта вялікая лічба. І ўсё ж, як адзначыў Коўшык, яшчэ ёсць над чым працаваць. У адміністрацыйным парадку было канфіскавана каля 420 кіламетраў сетак. Іх інспектары знайшлі на вадаёмах і па месцы жыхарства браканьераў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Браканьер самлеў, даведаўшыся суму штрафу