Цэны на некаторыя маркі цыгарэт вырастуць з 1 лютага

Сигарета, архивное фото
Сигарета, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2023
Падпісацца
Папярэдняе падаражэнне было ў пачатку студзеня гэтага года, і рост працягнецца, бо ў Падатковым кодэксе закладзена павелічэнне акцызаў.
МІНСК, 30 сту – Sputnik. З 1 лютага вырастуць кошты на некаторыя маркі цыгарэт, вынікае з дадзеных міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Напрыклад, Pall Mall Blue будзе каштаваць 4 рублі 40 капеек (стары кошт – 4 рублі 10 капеек).
Яшчэ больш падаражэюць Pall Mall Nano Blue і Pall Mall Nano Silver: з 3 рублёў 95 капеек да 4 рублёў 25 капеек.
Кошт пачкі Pall Mall Superslims Azure вырасце з 4 рублёў да 4 рублёў 30 капеек.
Падаражэюць і некалькі відаў Kent: да прыкладу, з 4 рублёў 95 капеек да 5 рублёў 15 капеек – Kent Nano Silver і Kent Nano White; з 5 рублёў 20 капеек да 5 рублёў 50 капеек – Kent Switch; з 5 рублёў да 5 рублёў 20 капеек – Kent Feel Aroma.
Нагадаем, што папярэдняе падаражэнне было у пачатку студзеня бягучага года.
Папраўкі ў Падатковы кодэкс на 2023 год прадугледжваюць рост акцызаў на цыгарэты ў некалькі этапаў. Павышэнні будуць з 1 красавіка, 1 ліпеня і 1 кастрычніка. А гэта азначае павелічэнне канчатковай цаны ў розніцы.
Павышэнне акцызаў звязана з агульнай палітыкай ЕАЭС. У 2020 годзе Беларусь ратыфікавала дамову краін Саюза падатковай палітыцы ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю. Дакумент быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу ў снежні 2019 года. Адна з асноўных нормаў пагаднення – збліжэнне ставак акцызаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь.
Стужка навiн
0