https://bel.sputnik.by/20230131/armya-rf-vyzvalla-yashche-adzn-naseleny-punkt-na-danetskm-napramku-1071781007.html
Армія РФ вызваліла яшчэ адзін населены пункт на Данецкім напрамку
Армія РФ вызваліла яшчэ адзін населены пункт на Данецкім напрамку
Sputnik Беларусь
Расійскія добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры дапамозе авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі знішчылі на гэтым участку французскую "самаходку" Caesar і іншую... 31.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-31T17:58+0300
2023-01-31T17:58+0300
2023-03-01T15:30+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
расія
украіна
узброеныя сілы
міністэрства абароны рф
днр
лнр
данбас
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070981225_0:0:1647:926_1920x0_80_0_0_af37d5e0609c9bd9c72b5749c4a086ff.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Узброеным сілам РФ удалося вызваліць населены пункт Благадатнае ў Данецкай народнай рэспубліцы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі, інфармуючы аб ходзе правядзення спецаперацыі.Данецкі напрамак застаецца адным з самых стратэгічных для расійскага войска. За мінулыя суткі добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры агнявой падтрымцы аператыўна-тактычнай і вайсковай авіяцыі, а таксама ракетных войскаў і артылерыі вызвалілі сяло Жыватворнае на паўднёвы ўсход ад Данецка. На гэтым участку вайскоўцы РФ знішчылі да 50 украінскіх вайскоўцаў, самаходную артустаноўку Caesar і амерыканскую М-777, таксама ліквідаваная савецкая 152-мм гаўбіца "Мста-Б".На Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленні расійскай групоўкі "Усход" ударылі па пазіцыях 72-й мехбрыгады ВСУ ў раёне Угледара і 110-й брыгады тэраабароны ў раёне вёскі Напапаль. У выніку знішчана больш за 40 ваенных Украіны, танк, дзве бронемашыны і два пікапа."Заходняя" групоўка войскаў РФ, якая дзейнічае на Купянскім напрамку, у сваю чаргу паразіла жывую сілу і тэхніку ўкраінскіх падраздзяленняў у раёнах Масютоўкі і Табаеўкі ў Харкаўскай вобласці. Страты ВСУ, паводле звестак расійскага Мінабароны, склалі да 45 ваенных, знішчаны адзін танк, чатыры браніраваныя машыны, аўтамабіль і гаўбіца Д-20.На Чырвона-Ліманскім напрамку, дзе працуе групоўка войскаў "Цэнтр", ударамі артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм пашкоджаны падраздзяленні 25-й паветрана-дэсантнай і 95-й дэсантна-штурмавой брыгад УС Украіны. Знішчана звыш 60 украінскіх вайскоўцаў і чатыры бронемашыны.Акрамя таго, расійскія сродкі СПА збілі ўкраінскі верталёт Мі-8 і пяць беспілотнікаў у Херсонскай вобласці. Перахоплены тры рэактыўныя снарады HIMARS.Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ўнашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ўДзён.Навіны і чытайце нашканал у дзэн!
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070981225_50:0:1413:1022_1920x0_80_0_0_344980948c6d20d0280d15ee267ad8b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, украіна, узброеныя сілы, міністэрства абароны рф, днр, лнр, данбас, навіны
расія, украіна, узброеныя сілы, міністэрства абароны рф, днр, лнр, данбас, навіны
Армія РФ вызваліла яшчэ адзін населены пункт на Данецкім напрамку
17:58 31.01.2023 (абноўлена: 15:30 01.03.2023) Расійскія добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры дапамозе авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі знішчылі на гэтым участку французскую "самаходку" Caesar і іншую тэхніку заходняй вытворчасці.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Узброеным сілам РФ удалося вызваліць населены пункт Благадатнае ў Данецкай народнай рэспубліцы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі, інфармуючы аб ходзе правядзення спецаперацыі.
Данецкі напрамак застаецца адным з самых стратэгічных для расійскага войска. За мінулыя суткі добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры агнявой падтрымцы аператыўна-тактычнай і вайсковай авіяцыі, а таксама ракетных войскаў і артылерыі вызвалілі сяло Жыватворнае на паўднёвы ўсход ад Данецка. На гэтым участку вайскоўцы РФ знішчылі да 50 украінскіх вайскоўцаў, самаходную артустаноўку Caesar і амерыканскую М-777, таксама ліквідаваная савецкая 152-мм гаўбіца "Мста-Б".
На Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленні расійскай групоўкі "Усход" ударылі па пазіцыях 72-й мехбрыгады ВСУ ў раёне Угледара і 110-й брыгады тэраабароны ў раёне вёскі Напапаль. У выніку знішчана больш за 40 ваенных Украіны, танк, дзве бронемашыны і два пікапа.
"Заходняя" групоўка войскаў РФ, якая дзейнічае на Купянскім напрамку, у сваю чаргу паразіла жывую сілу і тэхніку ўкраінскіх падраздзяленняў у раёнах Масютоўкі і Табаеўкі ў Харкаўскай вобласці. Страты ВСУ, паводле звестак расійскага Мінабароны, склалі да 45 ваенных, знішчаны адзін танк, чатыры браніраваныя машыны, аўтамабіль і гаўбіца Д-20.
На Чырвона-Ліманскім напрамку, дзе працуе групоўка войскаў "Цэнтр", ударамі артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм пашкоджаны падраздзяленні 25-й паветрана-дэсантнай і 95-й дэсантна-штурмавой брыгад УС Украіны. Знішчана звыш 60 украінскіх вайскоўцаў і чатыры бронемашыны.
Акрамя таго, расійскія сродкі СПА збілі ўкраінскі верталёт Мі-8 і пяць беспілотнікаў у Херсонскай вобласці. Перахоплены тры рэактыўныя снарады HIMARS.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ўнашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ўДзён.Навіны і чытайце нашканал у дзэн!