https://bel.sputnik.by/20230202/rashenne-ab-udzele-atleta-rf--belarus--ag-2024-pakul-ne-prynyata---mak-1071844475.html
Рашэнне аб удзеле атлетаў РФ і Беларусі ў АГ-2024 пакуль што не прынята – МАК
Рашэнне аб удзеле атлетаў РФ і Беларусі ў АГ-2024 пакуль што не прынята – МАК
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МАК Томас Бах раней дапусціў, што беларусы і расіяне маглі б выступіць на Алімпіядзе 2024 у Парыжы ў нейтральным статусе. 02.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-02T18:24+0300
2023-02-02T18:24+0300
2023-03-09T10:38+0300
спорт
расія
міжнародны алімпійскі камітэт (мак)
санкцыі
алімпійскія гульні
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101425/53/1014255375_0:54:1025:630_1920x0_80_0_0_67e50d10776fa78f1e500e3799ec45c7.jpg
МІНСК, 2 лютага – Sputnik. Пытанне аб тым, ці дапусціць да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы спартсменаў з Беларусі і Расіі, яшчэ не прынята, абмяркоўваецца магчымасць іх удзелу ў спаборніцтвах у Азіі, заявілі ў Міжнародным Алімпійскім камітэце ў чацвер.Там звяртаецца ўвага на тое, што ні ў адным з раней апублікаваных дакументаў МАК не было згадак наконт удзелу ў АІ-2024 у Парыжы спартсменаў "з расійскім або беларускім пашпартам".У Міжнародным Алімпійскім камітэце растлумачылі, што не могуць разважаць адносна допуску атлетаў РФ і Беларусі да летняй Алімпіяды, якая мае адбыцца, "нават не ведаючы, ці будзе зроблены першы крок і якім ён будзе"."Але адно зразумела: мы не гаворым аб расійскіх і беларускіх спартсменах, размова ідзе аб нейтральных атлетах, якія паважаюць нашы правілы, уключаючы адсутнасць якога-небудзь атаясамлення з іх краінай і НАК і поўнае выкананне антыдопінгавых правіл", – дадалі ў камітэце.Акрамя таго, у МАК заявілі аб тым, што застаюцца ў сіле яго рэкамендацыі ад лютага 2022 года, і аб тым, што пакуль не вырашана, як камітэт будзе вызначаць, хто з атлетаў РФ і Беларусі падтрымлівае спецаперацыю на Украіне.Кваліфікацыі "заднім лікам" не будзеУ заяве таксама ўказана, што МАК не будзе звяртацца з просьбай да федэрацый, якія завяршылі адборачныя спаборніцтвы да Алімпіяды ў Парыжы, аб змяненні заднім лікам правіл кваліфікацыі ў пытанні з беларускімі і расійскімі атлетамі.У сувязі з гэтым у МАК нагадалі, што шэраг кваліфікацыйных спаборніцтваў па некаторых відах спорту прайшлі.У той жа час у ім адзначана, што азіяцкія краіны не пазбавяцца алімпійскіх квот з-за допуску расіян і беларусаў да кваліфікацыі. Такім чынам у МАК пацвердзілі словы в.а. прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі (АРА) Рандхіра Сінгха."АРА намеціла магчымы варыянт кваліфікацыі для спартсменаў з расійскім або беларускім пашпартам. АCA таксама відавочна развеяла любыя асцярогі аб страце квот азіяцкімі спартсменамі. Хоць дэталі яшчэ абмяркоўваюцца, з зносін з міжнароднымі федэрацыямі ясна, што азіяцкія спартсмены не страцяць ні кваліфікацыйных месцаў, ні магчымых медал ёў", – заявілі ў МАК.СанкцыіНагадаем, у лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за сітуацыі на Украіне. Шэраг прытрымліваліся рэкамендацыі, іншыя дапусцілі атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе.Выканкам МАК 25 студзеня выступіў за вяртанне расійскіх і беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статуце. Дэталі допуску будуць вызначаны пасля двухбаковых кансультацый МАК і міжнародных федэрацый.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101425/53/1014255375_56:0:967:683_1920x0_80_0_0_2b6e3d88b9511ee5af76c19c5f74fc44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, расія, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), санкцыі, алімпійскія гульні, беларусь, навіны
спорт, расія, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), санкцыі, алімпійскія гульні, беларусь, навіны
Рашэнне аб удзеле атлетаў РФ і Беларусі ў АГ-2024 пакуль што не прынята – МАК
18:24 02.02.2023 (абноўлена: 10:38 09.03.2023) Кіраўнік МАК Томас Бах раней дапусціў, што беларусы і расіяне маглі б выступіць на Алімпіядзе 2024 у Парыжы ў нейтральным статусе.
МІНСК, 2 лютага – Sputnik. Пытанне аб тым, ці дапусціць да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы спартсменаў з Беларусі і Расіі, яшчэ не прынята, абмяркоўваецца магчымасць іх удзелу ў спаборніцтвах у Азіі, заявілі ў Міжнародным Алімпійскім камітэце ў чацвер.
"Рашэнне аб удзеле расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы пакуль не прынята. Размова ідзе аб іх удзеле ў міжнародных спаборніцтвах у Азіі ў летнім сезоне", – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце МАК.
Там звяртаецца ўвага на тое, што ні ў адным з раней апублікаваных дакументаў МАК не было згадак наконт удзелу ў АІ-2024 у Парыжы спартсменаў "з расійскім або беларускім пашпартам".
У Міжнародным Алімпійскім камітэце растлумачылі, што не могуць разважаць адносна допуску атлетаў РФ і Беларусі да летняй Алімпіяды, якая мае адбыцца, "нават не ведаючы, ці будзе зроблены першы крок і якім ён будзе".
"Але адно зразумела: мы не гаворым аб расійскіх і беларускіх спартсменах, размова ідзе аб нейтральных атлетах, якія паважаюць нашы правілы, уключаючы адсутнасць якога-небудзь атаясамлення з іх краінай і НАК і поўнае выкананне антыдопінгавых правіл", – дадалі ў камітэце.
Акрамя таго, у МАК заявілі аб тым, што застаюцца ў сіле яго рэкамендацыі ад лютага 2022 года, і аб тым, што пакуль не вырашана, як камітэт будзе вызначаць, хто з атлетаў РФ і Беларусі падтрымлівае спецаперацыю на Украіне.
Кваліфікацыі "заднім лікам" не будзе
У заяве таксама ўказана, што МАК не будзе звяртацца з просьбай да федэрацый, якія завяршылі адборачныя спаборніцтвы да Алімпіяды ў Парыжы, аб змяненні заднім лікам правіл кваліфікацыі ў пытанні з беларускімі і расійскімі атлетамі.
У сувязі з гэтым у МАК нагадалі, што шэраг кваліфікацыйных спаборніцтваў па некаторых відах спорту прайшлі.
"МАК не будзе прасіць міжнародныя спартыўныя федэрацыі заднім днём адаптаваць свае кваліфікацыйныя сістэмы для выдзялення дадатковых квот спартсменам з расійскім або беларускім пашпартам, якія ўпусцілі магчымасць кваліфікавацца", – гаворыцца ў заяве камітэта.
У той жа час у ім адзначана, што азіяцкія краіны не пазбавяцца алімпійскіх квот з-за допуску расіян і беларусаў да кваліфікацыі. Такім чынам у МАК пацвердзілі словы в.а. прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі (АРА) Рандхіра Сінгха.
"АРА намеціла магчымы варыянт кваліфікацыі для спартсменаў з расійскім або беларускім пашпартам. АCA таксама відавочна развеяла любыя асцярогі аб страце квот азіяцкімі спартсменамі. Хоць дэталі яшчэ абмяркоўваюцца, з зносін з міжнароднымі федэрацыямі ясна, што азіяцкія спартсмены не страцяць ні кваліфікацыйных месцаў, ні магчымых медал ёў", – заявілі ў МАК.
Нагадаем, у лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за сітуацыі на Украіне. Шэраг прытрымліваліся рэкамендацыі, іншыя дапусцілі атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе.
Выканкам МАК 25 студзеня выступіў за вяртанне расійскіх і беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статуце. Дэталі допуску будуць вызначаны пасля двухбаковых кансультацый МАК і міжнародных федэрацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!