https://bel.sputnik.by/20230203/yak-sanktsy-adblsya-na-lchbavzatsy-raspav-galochanka-1071855913.html
Як санкцыі адбіліся на лічбавізацыі, распавёў Галоўчанка
Як санкцыі адбіліся на лічбавізацыі, распавёў Галоўчанка
Sputnik Беларусь
Па словах прэм’ера, для краін ЕАЭС лічбавізацыю сёння нельга аддзяліць ад эканамічных працэсаў і дзяржкіравання. 03.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-03T10:11+0300
2023-02-03T10:11+0300
2023-03-01T15:34+0300
раман галоўчанка
лічбавізацыя
беларусь
еаэс
санкцыі
эканоміка
кіраванне
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/03/1071857543_0:0:3065:1725_1920x0_80_0_0_5dd7199bf807e86c462c028be44634f9.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Санкцыйныя абмежаванні краін Захаду супраць некаторых дзяржаў ЕАЭС стрымліваюць укараненне сучасных тэхналогій, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на міжнародным форуме па лічбавізацыі Digital Almaty-2023, відэа яго выступлення апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Саўміна Беларусі.Размова ідзе аб абмежаванні на продаж і абнаўленне праграмнага забеспячэння, адмовы ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. Усё гэта, паводле слоў Галоўчанкі, з’яўляецца пэўным стрымліваючым фактарам укаранення сучасных тэхналогій і паслуг.Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, гэта чарговы раз нагадвае аб важнасці нацыянальнага суверэнітэту Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы лічбавага развіцця ва ўмовах санкцый.Digital Almaty-2023 – гэта найбуйнейшае Tech-мерапрыемства ў Алма-Аце, у якім прымаюць удзел як прадстаўнікі бізнесу, так і міжнародныя эксперты, IT-супольнасці, дзяржорганы і СМІ.Форум праводзіцца штогод, пачынаючы з 2018-га года. Ён лічыцца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў лічбавага парадку дня, у тым ліку ў рамках ЕАЭС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/03/1071857543_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_540b30d41b845d630a672fa3edef8d8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, лічбавізацыя, беларусь, еаэс, санкцыі, эканоміка, кіраванне, у беларусі, навіны
раман галоўчанка, лічбавізацыя, беларусь, еаэс, санкцыі, эканоміка, кіраванне, у беларусі, навіны
Як санкцыі адбіліся на лічбавізацыі, распавёў Галоўчанка
10:11 03.02.2023 (абноўлена: 15:34 01.03.2023) Па словах прэм’ера, для краін ЕАЭС лічбавізацыю сёння нельга аддзяліць ад эканамічных працэсаў і дзяржкіравання.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Санкцыйныя абмежаванні краін Захаду супраць некаторых дзяржаў ЕАЭС стрымліваюць укараненне сучасных тэхналогій, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на міжнародным форуме па лічбавізацыі Digital Almaty-2023, відэа яго выступлення апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Саўміна Беларусі.
"Беспрэцэдэнтныя санкцыі, якія былі ўведзены ў 2022 годзе супраць часткі краін нашага саюза, закранулі і пытанні лічбавізацыі", - адзначыў прэм’ер-міністр.
Размова ідзе аб абмежаванні на продаж і абнаўленне праграмнага забеспячэння, адмовы ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. Усё гэта, паводле слоў Галоўчанкі, з’яўляецца пэўным стрымліваючым фактарам укаранення сучасных тэхналогій і паслуг.
Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, гэта чарговы раз нагадвае аб важнасці нацыянальнага суверэнітэту Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы лічбавага развіцця ва ўмовах санкцый.
"Нам неабходна акумуліраваць існуючыя дасягненні, навуковы патэнцыял нашых краін і забяспечыць пераход у новую лічбавую рэальнасць на сваіх умовах і на базе ўласных распрацовак, тэхналогій і інфраструктуры", - падкрэсліў Галоўчанка.
Digital Almaty-2023 – гэта найбуйнейшае Tech-мерапрыемства ў Алма-Аце, у якім прымаюць удзел як прадстаўнікі бізнесу, так і міжнародныя эксперты, IT-супольнасці, дзяржорганы і СМІ.
Форум праводзіцца штогод, пачынаючы з 2018-га года. Ён лічыцца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў лічбавага парадку дня, у тым ліку ў рамках ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь