https://bel.sputnik.by/20230207/zemlyatrus-u-turtsy--sry-shto-vyadoma-na-dadzeny-momant-1071979342.html
Землятрус у Турцыі і Сірыі: што вядома на дадзены момант
Землятрус у Турцыі і Сірыі: што вядома на дадзены момант
Sputnik Беларусь
Наймацнейшы землятрус адбыўся ў ноч на панядзелак, падземныя штуршкі рознай магнітуды працягваюцца. 07.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-07T09:44+0300
2023-02-07T09:44+0300
2023-03-01T15:43+0300
турцыя
сірыя
землятрус
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
прырода
грамадства
у свеце
землятрус у турцыі і сірыі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/07/1071976268_0:50:1644:975_1920x0_80_0_0_33a3d27b721dadcccb5e71edfff99055.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Яшчэ адзін землятрус магнітудай 5,6 адбыўся ў цэнтральнай Турцыі ў ноч на аўторак, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC).Падземныя штуршкі былі зафіксаваны ў 03:13 па часе UTC (06:13 па мінскім часе).Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні двух кіламетраў на адлегласці пяці кіламетраў ад раёна Гёльбашы.Першы магутны землятрус здарыўся ў ноч на панядзелак, яго магнітуда склала 7,4. Эпіцэнтр размяшчаўся на глыбіні сем кіламетраў у правінцыі Кахраманмараш, аднак моцныя штуршкі адчуваліся яшчэ і ў шэрагу іншых рэгіёнаў.На працягу сутак падземныя штуршкі рознай магнітуды паўтараліся. Пасля землятрусу на газаправодзе ў паўднёвай частцы Турцыі адбыўся выбух і пажар. Рэйсы ў аэрапорт Аданы на паўднёвым усходзе Турцыі спынены.На месцах завалаў працягваюцца выратавальныя аперацыі. Сіноптыкі ў зоне землятрусу прагназіруюць снегапад і дажджы, што можа ўскладніць работу ратавальнікаў на месцах катастрофы.Колькасць загінулых па даных на раніцу аўторка ўзрасла да 3 381 чалавека, 20 436 атрымалі раненні.Землятрус у Турцыі стаў самым магутным з 1939 года. З-за трагедыі ў рэспубліцы на тыдзень аб’яўлена жалоба.Напярэдадні стала вядома, што Беларусь адправіць у Турцыю ратавальнікаў для правядзення пошукавых аперацый. Акрамя таго, як чакаецца, у пацярпелую ад землятрусу Сірыю будзе накіравана гуманітарная дапамога – гэтае пытанне зараз разглядаецца.Раней у беларускім МЗС паведамлялі, што сярод пацярпелых ад землятрусу няма грамадзян Беларусі. У аўторак стала вядома, што двое беларусаў у Турцыі не выходзяць на сувязь.Наступствы ў іншых рэгіёнахАб тым, што адчуваліся водгаласы землятрусу, паведамлялі ў шэрагу іншых краін: Ліване, Іраку, Ізраілі і іншых. У прыватнасці, у панядзелак наймацнейшы землятрус за апошнія 40 гадоў зафіксаваны нават у паўночна-заходняй частцы штата Нью-Йорк.Больш за ўсё ад стыхіі пацярпела Сірыя. На гэты момант вядома больш як пра 700 загінулых, пацярпелі амаль паўтары тысячы чалавек. Шэраг краін паведаміў аб намеры выдзеліць фінансавую і гуманітарную дапамогу ўладам, а таксама накіраваць ратавальнікаў.Як растлумачылі ў Адзінай геафізічнай службе РАН РФ, афтэршокі могуць адбывацца ў радыусе да 300 кіламетраў.У Інстытуце тэорыі прагнозу землятрусаў і матэматычнай геафізікі РАН распавялі, што прадказаць за суткі землятрус у Турцыі было немагчыма – яго прагназіравалі ў бліжэйшыя пяць гадоў на тэрыторыі, якая перавышае памеры краіны.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў спачуванні прэзідэнтам Турцыі і Сірыі і прапанаваў дапамогу расійскіх спецыялістаў у ліквідацыі наступстваў землятрусу. Свае спачуванні накіраваў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
турцыя
сірыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/07/1071976268_183:0:1644:1096_1920x0_80_0_0_bce06e670a7b6f6f35080280dbfbd9a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турцыя, сірыя, землятрус, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, прырода, грамадства, у свеце, землятрус у турцыі і сірыі, навіны
турцыя, сірыя, землятрус, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, прырода, грамадства, у свеце, землятрус у турцыі і сірыі, навіны
Землятрус у Турцыі і Сірыі: што вядома на дадзены момант
09:44 07.02.2023 (абноўлена: 15:43 01.03.2023) Наймацнейшы землятрус адбыўся ў ноч на панядзелак, падземныя штуршкі рознай магнітуды працягваюцца.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Яшчэ адзін землятрус магнітудай 5,6 адбыўся ў цэнтральнай Турцыі ў ноч на аўторак, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC).
Падземныя штуршкі былі зафіксаваны ў 03:13 па часе UTC (06:13 па мінскім часе).
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні двух кіламетраў на адлегласці пяці кіламетраў ад раёна Гёльбашы.
Першы магутны землятрус здарыўся ў ноч на панядзелак, яго магнітуда склала 7,4. Эпіцэнтр размяшчаўся на глыбіні сем кіламетраў у правінцыі Кахраманмараш, аднак моцныя штуршкі адчуваліся яшчэ і ў шэрагу іншых рэгіёнаў.
На працягу сутак падземныя штуршкі рознай магнітуды паўтараліся. Пасля землятрусу на газаправодзе ў паўднёвай частцы Турцыі адбыўся выбух і пажар. Рэйсы ў аэрапорт Аданы на паўднёвым усходзе Турцыі спынены.
На месцах завалаў працягваюцца выратавальныя аперацыі. Сіноптыкі ў зоне землятрусу прагназіруюць снегапад і дажджы, што можа ўскладніць работу ратавальнікаў на месцах катастрофы.
Колькасць загінулых па даных на раніцу аўторка ўзрасла да 3 381 чалавека, 20 436 атрымалі раненні.
Землятрус у Турцыі стаў самым магутным з 1939 года. З-за трагедыі ў рэспубліцы на тыдзень аб’яўлена жалоба.
Напярэдадні стала вядома, што Беларусь адправіць у Турцыю ратавальнікаў для правядзення пошукавых аперацый. Акрамя таго, як чакаецца, у пацярпелую ад землятрусу Сірыю будзе накіравана гуманітарная дапамога – гэтае пытанне зараз разглядаецца.
Раней у беларускім МЗС паведамлялі, што сярод пацярпелых ад землятрусу няма грамадзян Беларусі. У аўторак стала вядома, што двое беларусаў у Турцыі не выходзяць на сувязь.
Наступствы ў іншых рэгіёнах
Аб тым, што адчуваліся водгаласы землятрусу, паведамлялі ў шэрагу іншых краін: Ліване, Іраку, Ізраілі і іншых. У прыватнасці, у панядзелак наймацнейшы землятрус за апошнія 40 гадоў зафіксаваны нават у паўночна-заходняй частцы штата Нью-Йорк.
Больш за ўсё ад стыхіі пацярпела Сірыя. На гэты момант вядома больш як пра 700 загінулых, пацярпелі амаль паўтары тысячы чалавек. Шэраг краін паведаміў аб намеры выдзеліць фінансавую і гуманітарную дапамогу ўладам, а таксама накіраваць ратавальнікаў.
Як растлумачылі ў Адзінай геафізічнай службе РАН РФ, афтэршокі могуць адбывацца ў радыусе да 300 кіламетраў.
У Інстытуце тэорыі прагнозу землятрусаў і матэматычнай геафізікі РАН распавялі, што прадказаць за суткі землятрус у Турцыі было немагчыма – яго прагназіравалі ў бліжэйшыя пяць гадоў на тэрыторыі, якая перавышае памеры краіны.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў спачуванні прэзідэнтам Турцыі і Сірыі і прапанаваў дапамогу расійскіх спецыялістаў у ліквідацыі наступстваў землятрусу. Свае спачуванні накіраваў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь