Беларусь прыпыніла дзеянне пагаднення з Польшчай у сферы адукацыі

© Sputnik / Мария АмелинаСтудэнты
Студэнты - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2023
Падпісацца
Рашэнне прадыктавана недружалюбнымі крокамі Варшавы ў дачыненні да Мінска ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім прыпыняецца дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, дакумент №247-З ад 6 студзеня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале рэспублікі.
"Прыпыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Польшчы аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, падпісанага ў Варшаве 20 ліпеня 2016 года", - гаворыцца ў дакуменце.
Таксама на інтэрнэт-партале сёння апублікаваны яшчэ адзін закон за подпісам прэзідэнта №245-З ад 6 лютага. Дакументам спыняецца дзеянне яшчэ аднаго міжурадавага пагаднення.
Закон даручае "спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Францыі аб супрацоўніцтве ў сферы культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, СМІ, падпісанага ў Парыжы 20 студзеня 2010 года".

Прычына такіх рашэнняў

У пачатку бягучага года ніжняя палата беларускага парламента прыняла адпаведныя законапраекты, а потым іх адобрыла верхняя палата.
Кіраўнік беларускага адукацыйнага ведамства Андрэй Іванец растлумачыў, што прапанова прыпыніць дагавор з Варшавай выклікана яе недружалюбнымі крокамі ў адносінах да Мінска ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі.
Аналагічным чынам міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч абгрунтоўваў і неабходнасць прыняцця законапраекта аб разрыве супрацоўніцтва з Францыяй. Паводле яго слоў, у апошнія гады французскі бок не асабліва праяўляў цікавасць да двухбаковых кантактаў у рамках гэтага пагаднення.
Акрамя таго, па лініі профільных ведамстваў узаемадзеянне таксама не ажыццяўляецца. Міністр падкрэсліў, што "Парыж таксама праводзіць непрыязную палітыку ў дачыненні да Мінска".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійскія ВНУ прэзентуюць свае праграмы на выставе ў Мінску
Рэгістрацыя на навучанне ў Расіі пачалася для беларускіх абітурыентаў
Славянскія ВНУ арыентаваны на прыцягненне маладых кадраў – Бардзюжа
Адукацыя як новы вектар развіцця еўразійскай інтэграцыі – відэамост
Пуцін падтрымаў ідэю стварэння расійска-беларускага "Зимнего университета"
Стужка навiн
0