https://bel.sputnik.by/20230210/belarus-vyrablyae-svae-besplotnk--tank--dzyarzhkamvaenpram-1072135770.html
Беларусь вырабляе свае беспілотнікі і танкі – Дзяржкамваенпрам
Беларусь вырабляе свае беспілотнікі і танкі – Дзяржкамваенпрам
Sputnik Беларусь
Айчынны абаронны комплекс, нягледзячы на санкцыі, працягвае ўласную даследчую работу. 10.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-10T14:17+0300
2023-02-10T14:17+0300
2023-03-01T16:03+0300
дзмітрый пантус
дзяржкамваенпрам
узбраенні
бяспека
беларусь
танкі
беспілотнікі
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0e/1069005490_0:103:2948:1761_1920x0_80_0_0_1ca62be7cb13de35da5b05d486d93824.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. У красавіку 2023 года завершацца дзяржаўныя выпрабаванні беларускага танка, сказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус перад выніковай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у мінулым годзе на Абуз-Лясноўскім палігоне для кіраўніка дзяржавы прайшла прэзентацыя беларускіх беспілотных лятальных апаратаў і сродкаў барацьбы з імі.Пры гэтым ён адзначыў, што папярэднія выпрабаванні завяршыліся ў мінулым годзе."Цяпер да красавіка месяца ідуць дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага мы пачнём мадэрнізацыю гэтых танкаў у інтарэсах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", - удакладніў Пантус.Пасля чаго дадаў, што беларускі ВПК мадэрнізуе за год ад 20 да 30 танкаў.На думку кіраўніка ведамства, стварэнне беспілотнікаў і сродкаў барацьбы з імі – гэта два ключавыя напрамкі развіцця ВПК.Увосень былі прадэманстраваны восем БПЛА ў практычным прымяненні. Цяпер работа сканцэнтравана на арганізацыі іх серыйнай вытворчасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0e/1069005490_281:0:2948:2000_1920x0_80_0_0_d9d6d7057193fd569e82556387279d6f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пантус, дзяржкамваенпрам, узбраенні, бяспека, беларусь, танкі, беспілотнікі, навіны , у беларусі
дзмітрый пантус, дзяржкамваенпрам, узбраенні, бяспека, беларусь, танкі, беспілотнікі, навіны , у беларусі
Беларусь вырабляе свае беспілотнікі і танкі – Дзяржкамваенпрам
14:17 10.02.2023 (абноўлена: 16:03 01.03.2023) Айчынны абаронны комплекс, нягледзячы на санкцыі, працягвае ўласную даследчую работу.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. У красавіку 2023 года завершацца дзяржаўныя выпрабаванні беларускага танка, сказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус перад выніковай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе на Абуз-Лясноўскім палігоне для кіраўніка дзяржавы прайшла прэзентацыя беларускіх беспілотных лятальных апаратаў і сродкаў барацьбы з імі.
"У тым ліку мы паказалі мадэрнізацыю танка. Гэта поўнасцю беларуская мадэрнізацыя. Тут мы працуем выключна на кампетэнцыі нашых прадпрыемстваў", - падкрэсліў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.
Пры гэтым ён адзначыў, што папярэднія выпрабаванні завяршыліся ў мінулым годзе.
"Цяпер да красавіка месяца ідуць дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага мы пачнём мадэрнізацыю гэтых танкаў у інтарэсах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", - удакладніў Пантус.
Пасля чаго дадаў, што беларускі ВПК мадэрнізуе за год ад 20 да 30 танкаў.
На думку кіраўніка ведамства, стварэнне беспілотнікаў і сродкаў барацьбы з імі – гэта два ключавыя напрамкі развіцця ВПК.
Увосень былі прадэманстраваны восем БПЛА ў практычным прымяненні. Цяпер работа сканцэнтравана на арганізацыі іх серыйнай вытворчасці.
"Два вырабы ў 2022 годзе былі афіцыйна пастаўлены на ўзбраенне. У гэтым годзе яшчэ два будуць пастаўлены. Мы завяршаем дзяржаўныя выпрабаванні", - падсумаваў Пантус.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь