https://bel.sputnik.by/20230210/vaennyya-rf-vyzvall-dvurechnae--kharkaskay-voblasts-1072152196.html
Ваенныя РФ вызвалілі Двурэчнае ў Харкаўскай вобласці
Ваенныя РФ вызвалілі Двурэчнае ў Харкаўскай вобласці
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі працягваюць выконваць задачы спецаперацыі ва Украіне, на асобных участках вайскоўцы наступаюць, вызваляючы населеныя пункты. 10.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-10T17:47+0300
2023-02-10T17:47+0300
2023-03-01T16:04+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
бяспека
міністэрства абароны рф
харкаўская вобласць
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1e/1071714474_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_9470b7ee9bea8109a14691ac03154efa.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Ваенныя РФ поўнасцю вызвалілі Двурэчнае на купянскім напрамку, паведамілі ў Мінабароны Расіі.Такога выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы наступленню падраздзяленняў "Заходняй" групоўкі войск.Таксама за апошнія суткі артылерыя і авіяцыя наносіла паражэнне ўкраінскай жывой сіле і тэхніцы ў раёнах Навасёлаўскага ЛНР, Гранікаўкі і Бераставога Харкаўскай вобласці.УСУ страцілі на гэтым напрамку звыш 70 вайскоўцаў, дзве БМП, два аўто, артсістэму М777 амерыканскай вытворчасці і гаўбіцу Д-30.Авіяцыя і артылерыя Расіі на чырвона-ліманскім напрамку таксама працягнула наносіць удары па праціўніку ў раёне Чырвонай Дзібровы, Чырвонапапоўкі і Стэльмахоўкі ЛНР.Ліквідавана да 100 вайскоўцаў УСУ, чатыры баявыя бронемашыны, гаўбіца Д-20, РСЗА "Град", радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50 амерыканскай вытворчасці.А ў раёне Баравой Харкаўскай вобласці знішчаны ўкраінскі склад боепрыпасаў.Працягнулі наступаць расійскія войскі з ужываннем авіяцыі і артылерыі і на данецкім напрамку, там дзейнічае "Паўднёвая" групоўка войск.У выніку за мінулыя суткі ўдалося ліквідаваць да 125 ваеннаслужачых УСУ, два танкі, тры баявыя бронемашыны, пяць аўто, гаўбіцу Д-30 і РСЗА "Град".Акрамя таго, знішчаны два ўкраінскія склады боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення ў раёнах Славянска і Аўдзееўкі ДНР.На паўднёва-данецкім напрамку расійская авіяцыя і артылерыя групоўкі войск "Восток" наносіла комплекснае агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах Прачыстаўкі і Вуглядара ДНР.УСУ за мінулыя 24 гадзіны страцілі на гэтым напрамку больш за 60 ваеннаслужачых, танк, дзве БМП, чатыры пікапы, тры артсістэмы М777 амерыканскай вытворчасці, самаходную артустаноўку "Гвоздика", гаўбіцу Д-20. Акрамя таго, у раёне Вугледара знішчаны два склады боепрыпасаў УСУ.УС РФ працягваюць знішчаць жывую сілу і тэхніку на херсонскім напрамку – тут ліквідаваны да 60 ваеннаслужачых УСУ, гаўбіца "МСТА-Б" і дзве гаўбіцы Д-30. А ў раёне Вышэйтарасаўкі Днепрапятроўскай вобласці ліквідаваны склад боепрыпасаў.Па даных Мінабароны, у раёне Цярноўкі Запарожскай вобласці расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскі верталёт Мі-8. А СПА РФ за мінулыя суткі збілі 14 снарадаў РСЗА HIMARS і 12 беспілотнікаў УСУ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
харкаўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1e/1071714474_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_bc1d9abd295832b433fa24898ae6cd02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, харкаўская вобласць, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, харкаўская вобласць, навіны
Ваенныя РФ вызвалілі Двурэчнае ў Харкаўскай вобласці
17:47 10.02.2023 (абноўлена: 16:04 01.03.2023) Узброеныя сілы Расіі працягваюць выконваць задачы спецаперацыі ва Украіне, на асобных участках вайскоўцы наступаюць, вызваляючы населеныя пункты.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Ваенныя РФ поўнасцю вызвалілі Двурэчнае на купянскім напрамку, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Такога выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы наступленню падраздзяленняў "Заходняй" групоўкі войск.
Таксама за апошнія суткі артылерыя і авіяцыя наносіла паражэнне ўкраінскай жывой сіле і тэхніцы ў раёнах Навасёлаўскага ЛНР, Гранікаўкі і Бераставога Харкаўскай вобласці.
УСУ страцілі на гэтым напрамку звыш 70 вайскоўцаў, дзве БМП, два аўто, артсістэму М777 амерыканскай вытворчасці і гаўбіцу Д-30.
Авіяцыя і артылерыя Расіі на чырвона-ліманскім напрамку таксама працягнула наносіць удары па праціўніку ў раёне Чырвонай Дзібровы, Чырвонапапоўкі і Стэльмахоўкі ЛНР.
Ліквідавана да 100 вайскоўцаў УСУ, чатыры баявыя бронемашыны, гаўбіца Д-20, РСЗА "Град", радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50 амерыканскай вытворчасці.
А ў раёне Баравой Харкаўскай вобласці знішчаны ўкраінскі склад боепрыпасаў.
Працягнулі наступаць расійскія войскі з ужываннем авіяцыі і артылерыі і на данецкім напрамку, там дзейнічае "Паўднёвая" групоўка войск.
У выніку за мінулыя суткі ўдалося ліквідаваць да 125 ваеннаслужачых УСУ, два танкі, тры баявыя бронемашыны, пяць аўто, гаўбіцу Д-30 і РСЗА "Град".
Акрамя таго, знішчаны два ўкраінскія склады боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення ў раёнах Славянска і Аўдзееўкі ДНР.
На паўднёва-данецкім напрамку расійская авіяцыя і артылерыя групоўкі войск "Восток" наносіла комплекснае агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах Прачыстаўкі і Вуглядара ДНР.
УСУ за мінулыя 24 гадзіны страцілі на гэтым напрамку больш за 60 ваеннаслужачых, танк, дзве БМП, чатыры пікапы, тры артсістэмы М777 амерыканскай вытворчасці, самаходную артустаноўку "Гвоздика", гаўбіцу Д-20. Акрамя таго, у раёне Вугледара знішчаны два склады боепрыпасаў УСУ.
УС РФ працягваюць знішчаць жывую сілу і тэхніку на херсонскім напрамку – тут ліквідаваны да 60 ваеннаслужачых УСУ, гаўбіца "МСТА-Б" і дзве гаўбіцы Д-30. А ў раёне Вышэйтарасаўкі Днепрапятроўскай вобласці ліквідаваны склад боепрыпасаў.
Па даных Мінабароны, у раёне Цярноўкі Запарожскай вобласці расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскі верталёт Мі-8. А СПА РФ за мінулыя суткі збілі 14 снарадаў РСЗА HIMARS і 12 беспілотнікаў УСУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь