Беларусь і Венгрыя падпісалі праграму сумесных дзеянняў на 2023 год

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерагаворы МЗС Беларусі і прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі
Перагаворы МЗС Беларусі і прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі  - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2023
Падпісацца
Мінск і Будапешт выбудоўваюць сваю знешнюю палітыку, грунтуючыся найперш на нацыянальных інтарэсах, улічваюць нацыянальныя асаблівасці і традыцыі, падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. МЗС Беларусі і міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі падпісалі праграму сумесных дзеянняў на 2023 год, перадае карэспандэнт Sputnik.
Яна прадугледжвае працяг практыкі правядзення міжведамаснага дыялогу, комплекс мер па стымуляванні эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама адукацыйныя і культурныя абмены.

Беларуска-венгерскія перагаворы

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік расказаў, як прайшлі перагаворы з венгерскім калегам. Бакі абмеркавалі актывізацыю двухбаковых кантактаў у розных сферах, у тым ліку ўзаемадзеянне паміж парламентамі дзвюх краін.
Паводле яго слоў, таксама наспела неабходнасць правесці пасяджэнне Беларуска-Венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Мерапрыемства пройдзе вясной гэтага года.

Сумесныя праекты

У Беларусі і Венгрыі ёсць добрыя перспектывы для пашырэння аб’ёмаў узаемных паставак. Гэта датычыцца такіх галін, як фармацэўтыка, сельская гаспадарка, прамысловасць. Напрыклад, паводле інфармацыі венгерскага міністра замежных спраў, Беларусь закупіла ў Венгрыі ў мінулым годзе фармпрэпаратаў на 60 млн долараў.
Таксама краіны маюць намер сур’ёзна заняцца лагістыкай для наладжвання экспартна-імпартнага патоку.
"Але для паспяховага развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва простага гандлю ўжо недастаткова. У сувязі з гэтым прыярытэтная ўвага будзе ўдзяляцца сумесным інвестыцыйным праектам, навуковай і прамысловай кааперацыі", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Агульная пазіцыя па санкцыях

Акрамя таго, міністры абмеркавалі і санкцыі, якім працягвае падвяргацца Беларусь.
"Мы давялі нашу пазіцыю аб тым, што гэтыя санкцыі носяць відавочны антыгуманны характар, парушаюць базавыя правы чалавека, таму што б’юць у першую чаргу па звычайных грамадзянах, якія не могуць пабачыцца з роднымі і блізкімі з-за авіяэмбарга або чэрг на мяжы", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

Сігнал еўрапейскім партнёрам

Візіт кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта будзе пэўным сігналам еўрапейскім партнёрам для прадаўжэння кантактаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на сумеснай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, у існуючых умовах весці дыялог з Еўропай вельмі цяжка, але беларускі бок падтрымлівае розныя кантакты з шэрагам еўрапейскіх партнёраў.
"З кімсьці непублічна, з кімсьці цалкам адкрыта. Як у дадзеным канкрэтным выпадку (візіту кіраўніка МЗС Венгрыі – Sputnik). З кімсьці гэты дыялог носіць больш крытычны характар. З кімсьці ўдаецца паспяхова вырашаць тыя ці іншыя пытанні двухбаковага парадку дня, рэалізоўваць эканамічныя, адукацыйныя, культурныя, гуманітарныя праекты", - адзначыў беларускі міністр.
Сяргей Алейнік прама сказаў, што тыя краіны, якія зразумелі, што на Беларусь бессэнсоўна ціснуць, а трэба весці ўзаемапаважлівы дыялог, цалкам дзейсна працуюць.
"Мы адкрыты для дыялогу, для канструктыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі нашымі еўрапейскімі партнёрамі, але на ўзаемавыгаднай і ўзаемапаважлівай аснове", - дадаў ён.
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў надзею, што візіт Петэра Сіярта будзе своеасаблівым зыходным пунктам і пэўным сігналам еўрапейскім партнёрам для прадаўжэння кантактаў і працягу камунікацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Сустрэча Сяргея Алейніка і Петэра Сіярта - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2023
Кіраўнік венгерскага МЗС прыбыў з візітам у Беларусь
Стужка навiн
0