Народны лідар: 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава
11:33 13.02.2023 (абноўлена: 16:24 01.03.2023)
© Sputnik / Юрий Иванов
/ Падпісацца
Самы вядомы беларускі палітык XX стагоддзя жыў па-за наменклатурнымі правіламі – не хаваўся ад людзей за аховай, і адышоў гэтак жа – супраць усіх правіл. Да гэтага часу Машэраў застаецца ў беларусаў адным з самых паважаных дзяржаўных дзеячаў.
Пётр Машэраў нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў вёсцы Шыркі Віцебскай вобласці 26 лютага (13 лютага – па старым стылі) 1918 года. У метрыку спачатку яго запісалі па юліянскім календары, пасля пераходу на новае летазлічэнне ён палічыў за лепшае не "пераносіць" дату нараджэння, а захаваць ранейшую.
Да вайны Машэраў паспеў скончыць Віцебскі педінстытут і некалькі гадоў прапрацаваць настаўнікам матэматыкі. У першыя дні Вялікай Айчыннай пайшоў добраахвотнікам на фронт, але апынуўся ў акружэнні і патрапіў у палон, адкуль здолеў уцячы ў жніўні 1941 года.
Машэраў – адзін з арганізатараў партызанскага руху ў БССР, за гэта ў 1944 годзе ён быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага саюза.
З прадстаўлення да ўзнагароды: "У абстаноўцы нечуванага тэрору, калі многія мясцовыя работнікі страцілі веру ў перамогу нашай краіны, тав. Машэраў з вялікай рашучасцю і выключнай асцярожнасцю аб’яднаў вакол сябе моладзь мястэчка Расоны… Двойчы паранены, таварыш Машэраў за час двухгадовай барацьбы з нямецкімі захопнікамі праявіў асабістую мужнасць, аддаючы ўсе свае сілы, веды і здольнасці гэтай барацьбе і не шкадуючы свайго жыцця".
© Photo : личный архив Н. МашеровойАдзінае фота, на якім зняты Пётр Машэраў у партызанскім атрадзе - ён крайні справа, у світэры
Адзінае фота, на якім зняты Пётр Машэраў у партызанскім атрадзе - ён крайні справа, у світэры
© Photo : личный архив Н. Машеровой
Да моманту назначэння на пасаду першага сакратара кампартыі рэспублікі ў 1965 годзе Машэраў быў у БССР прызнаным героем.
Што паспеў
Пры Машэраве пасляваенная рэспубліка прыкметна змянілася: актыўна ішла меліярацыя на Палессі, сельскагаспадарчая вытворчасць станавілася больш эфектыўнай, ішла індустрыялізацыя. Менавіта пры Машэраве БССР стала зборачным цэхам Савецкага Саюза, які дастаўся ў спадчыну сучаснай Беларусі. Да пачатку 1980-х беларуская прамысловая прадукцыя ішла на экспарт у больш як 100 краін, у тым ліку ў ЗША, Канаду і Германію. У свеце даведаліся і прызналі "БелАЗы", "МАЗы", трактары "Беларусь" і халадзільнікі "Мінск".
© Photo : из фондов БГАФФДМашэраў умеў размаўляць са ўсімі - і з працоўнымі ў цэху, і з тымі, хто валодаў уладай
Машэраў умеў размаўляць са ўсімі - і з працоўнымі ў цэху, і з тымі, хто валодаў уладай
© Photo : из фондов БГАФФД
Машэраў падтрымліваў "Песняроў", пры ім у Мінску былі ўстаноўлены помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу. Ён з цяжкасцю, але дабіўся, каб сталіцы БССР прысвоілі званне Горада-героя. Праўда, зорку ў беларускай сталіцы ўбачылі не адразу – генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў чатыры гады "ехаў" у Мінск, каб даставіць узнагароду.
© © БГАКФФД / ЦГАМЛИ БССРI-ы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў з народнымі пісьменнікамі БССР І. Шамякіным і І. Мележам
I-ы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў з народнымі пісьменнікамі БССР І. Шамякіным і І. Мележам
© © БГАКФФД / ЦГАМЛИ БССР
Наменклатурная непрыязнасць і народнае каханне
У Машэрава былі складаныя адносіны з Брэжневым. Гісторыкі называюць розныя прычыны гэтага – ад залішняй самастойнасці беларускага палітыка да зайздрасці Брэжнева да маладосці і папулярнасці Машэрава.
Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў
© Sputnik / Юрий Абрамочкин
/ Палітыка сапраўды вельмі паважалі ў рэспубліцы – за прастату ў побыце і абаяльнасць, за ўменне чуць.
"Ён ніколі не павышаў тон, – успамінаў пазней былы старшыня Лунінецкага райвыканкама Васіль Літвінчук. – Ён пытаўся, выказваў свой пункт гледжання на тое ці іншае пытанне. Ён інспектаваў, але не вымотваў душу, як гэта рабілі некаторыя высокія чыноўнікі. Паважлівыя адносіны да ніжэйстаячых кадраў выклікалі ўзаемны давер, хацелася працаваць сумленна".
У адзін з такіх прыездаў у Лунінец, узгадвае Літвінчук, Машэраў арганізаваў неверагодны па тых часах атракцыён для мясцовай дзетвары – запусціў іх у свой верталёт:
"Заходзьце ўсе, палюбуйцеся". Рабяты з шумам убеглі ў верталёт. А першы сакратар ЦК, акружаны мужчынамі і жанчынамі, размаўляў з імі проста, даступна, з нейкім, я заўважыў, асаблівым шчырым настроем. Яму задавалі пытанні. І Машэраў, пакуль не адказаў на кожнае, не пакінуў людзей".
Машэраў не хаваўся за ахову, мог прайсці і па вуліцы. Увагі мерам бяспекі ў прынцыпе надаваў няшмат, таму ў той фатальны дзень, калі яму сказалі, што браніраваны ЗІЛ зламаўся, без роздуму сеў у звычайную "Чайку".
Таямнічая аварыя
4 кастрычніка 1980 года машына Машэрава патрапіла ў аварыю недалёка ад Смалявіч. Аўтамабіль суправаджэння вырваўся наперад, а ў гэты час з другараднай дарогі наперарэз"Чайцы" выехаў грузавік.
© НТВКадр з перадачы тэлеканала НТБ "Следствие вели..."
Кадр з перадачы тэлеканала НТБ "Следствие вели..."
© НТВ
Машэраў, вадзіцель і яго ахоўнік загінулі. Кіроўцу грузавіка Мікалая Пуставіта прызналі вінаватым у ДТЗ і асудзілі на 15 гадоў, але праз пяць гадоў ён быў вызвалены датэрмінова.
Пытанне аб выпадковасці той аварыі да гэтага часу застаецца адкрытым. Чаму вырвалася наперад машына суправаджэння? Чаму рэспубліканская ДАІ не кантралявала трасу, па якой ехаў першы чалавек рэспублікі? Нарэшце, чаму на пахаванне першага сакратара ЦК КПБ і кандыдата ў члены Палітбюро не прыехалі кіраўнікі саюзных рэспублік, за выключэннем першага сакратара кампартыі Літвы?
© © БГАКФФДЖалобная працэсія падчас пахавання Пятра Машэрава на Цэнтральнай (цяпер - Кастрычніцкай) плошчы Мінска, 8 кастрычніка 1980 года
Жалобная працэсія падчас пахавання Пятра Машэрава на Цэнтральнай (цяпер - Кастрычніцкай) плошчы Мінска, 8 кастрычніка 1980 года
© © БГАКФФД
Машэрава пахавалі ў Мінску на Усходніх могілках. Нягледзячы на праліўны дождж развітацца з ім прыйшлі дзесяткі тысяч жыхароў рэспублікі.
Чытайце на Sputnik мультымедыйны лангрыд з унікальнымі ўспамінамі аб Машэраве.
Помнік Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву
© Sputnik / Владимир Федоренко
/ >>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь