У Турцыі ўтварыўся вялізны каньён пасля землятрусу – відэа

Падпісацца
Турэцкія СМІ публікуюць кадры разлому, які ўтварыўся на аліўкавым полі ў турэцкай правінцыі Хатай пасля наймагутнага землятрусу ў мінулы панядзелак. Як выглядае вялізная трэшчына ў зямлі, глядзіце на відэа.
Турэцкае агенцтва навін IHA апублікавала кадры тэктанічнага разлому ў правінцыі Хатай на поўдні Турцыі, дзе знаходзіўся эпіцэнтр наймагутнага землятрусу, які пракаціўся па краіне ў мінулы панядзелак 6 лютага.
На зачаравальных, палохаючых кадрах бачна, як вялікае аліўкавае поле і мясцовасць вакол яго літаральна раскалола напалам гіганцкая трэшчына, яе глыбіня складае каля 30 метраў, а шырыня – каля 200 метраў. Па расказах мясцовых жыхароў, падчас землятрусу яны пачулі гучны выбух.
Землятрус магутнасцю 7,8, які адбыўся на мінулым тыдні ў Турцыі і Сірыі, адчуваўся таксама ў шэрагу іншых краін. Турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган назваў яго наймацнейшым у гісторыі краіны з 1939 года.
Па апошніх звестках, ахвярамі ўдару стыхіі сталі амаль 30 тысяч чалавек, такія звесткі прыводзіць турэцкае Упраўленне па надзвычайных сітуацыях. У краіне была аб’яўлена тыднёвая жалоба, а ў дзесяці правінцыях на тры месяцы ўведзены рэжым НС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Выбары ў Турцыі могуць не адбыцца з-за наступстваў землятрусаў – СМІ
Пошукі і разбор завалаў: беларусы выратавалі дзяўчыну ў Турцыі – відэа
Анкара яшчэ раз падзякавала Мінску за падтрымку і папрасіла гуманітарнай дапамогі
Стужка навiн
0